Старонка 390
◀ / 512 ▶
ціліся Іван з жонкаю і мая дачка з мужам. Пірагова Мсцісл. РОСПЫТ, -а, м. Допыт, следства. Міліцыя прыехыла на роспыт, ета што чылавека забітыга нашлі, дык пра тое. Тур'я Краснап. Цётка Лёксы пышла на роспыты ды жыніха. Горкі Краснап. Прішла на роспыты аб жыніху, што зысватыў дзеўку зь іх сіла. Б. Хутары Краснап. РОСТ, -у, м. Рост. Во бурдзіла, аршыны тры ростым будзіць! Слаўнае Мсцісл. РОСТЫНЬКІ, -ыў, мн. л. Ростань, разыходжанне дарог. На етых ростынькых мы і рызайдземсь: табе іціць ныправа, а мне пряма. Бяседавічы Хоцім. Як дайдзем да ростынькыў — пывярні ўправа. Хвёдараўка Краснап. РОСЫЧКА, -і, ж. Расінка. У мяне ад ранку росычкі йшчэ ў році ні було. Хвёдараўка Краснап. РОСЬ, -і, ж. Імжа, драбнюткі дожджык. Ны дварэ рось нейкыя, як увосень: сыра, холадна. Гімбатаўка Мсцісл. Ныд зямлёю павіс густы туман і сыпліцца дробныя, як пыл, рось. Сохана Мсцісл. РОСЬПІСКА, -і, ж. Распіска. Рыгор даў мне росьпіску на грошы. Цірэні Распян. Ну-ка, расчыркніся пад етыю росьпіскаю! Пірагова Мсцісл. РОСЬЦЬ, дзеясл. Расці. Птушанёнык быў у пушку, а тады пінушкі пычалі росьць. Хвёдараўка Краснап. Ён як росьць, дык росьць! Казельская Буда Краснап. РОТ, -а, м. Рот. Замуздай кыня — дай яму ўзіла ў рот! Ён гатоў пасьледній кусок з рота вырваць. Арцёмаўка Міласл. РОТАЗЕЙ, -ея, м. Разява. Ротазей еты стаў сярёд вуліцы і стаіць — варон ловіць. Сапрынавічы Мсцісл. Ты, ротазей, празіваеш, нічога ня ўгледзіш. Хвёдараўка Краснап. РОЎ, рова, м. Роў. Дождж размыў бальшэй роў. Шчыпаў Распян. Пысьля дажджу повен роў вады ныцякло. Гусарка Клім. РОЎНА, прысл. Роўна. Ты кажыш, што ён п'яны — палянь, як роўна ідзець і ні збочыць навыт. Ушакі Чэрык. РОЎНАВАГА, -і, ж. Раўнавага. Ты цяжэй, затым і перацягуіш нас і німа роўнавагі. Ушакі Чэрык. РОЎНАКАШТОЎНЫЙ, прым. Роўнакаштоўны, аднолькавай вартасці. Я ж думаў, што твае боты дыражэйшыя, а яны роўнакаштоўныя маім — ні даражэй ні таньней. Ушакі Чэрык. РОЎНАСЬЦЬ, -і, ж. Роўнасць. Якая можыць быць між намі роўнасьць? Ты быгаты, а я бедныя. Ушакі Чэрык. РОЎНЫЙ, прым. Роўны. Етый край лучыны роўный, па ім можна лінеіць бумагу, як пы лінейкі. Арцёмаўка Міласл. Як выйдзім за етый лес, дык там роўныя плошча вёрст на сім. Крывы Лес Шумяц. РОЎНЯДЗЬ, -і, ж. Роўнядзь, роўнае месца. Кругом нашае дзярэўні роўнядзь: а ні табе дрэва, а ні кусьціку. Пірагова Мсцісл. Тут тыкая роўнядзь, што нідзе ні бугрынкі, ні далінкі німа. Барысавічы Клім. РОШВА, -ы, ж. Росшыва. Гаспадыня распусьціла рошвы і з гэтых нітак зьвязала панчохі. У абрус ушыты рошвы. Бель Мсцісл. РУБ, -а і -бля, м. Рубель, грашовы знак. Етый руб ні пайдзёць, ён увесь пырваный. Канічы Касцюк. Пазыч мне руб грошы, калі маеш. Кокатава Мсцісл. РУБАНІЦ, -нца, м. Палена [дроў], якое павінен прывезці кожны начлежнік для агульнага кастра. Коній прігнаў і сам пришоў да ціпла, а дзе ж твой рубаніц, чаму ня прывёз? РУБАНІЦЬ, дзеясл. Стругаць рубанкам [габляваць]. Айдзе рубанык, будзем рубаніць дошкі — ужо высахлі. Хвёдараўка Краснап. РУБАНУЦЬ, дзеясл. Рубануць, секануць. Як рубануў бярозу, так зараз жа і пацёк сок. Сутокі Мсцісл. Сыпнуць (пра дождж). Дождж як рубануў, дык як зь відра. Горкі Краснап. РУБАНЫК, -нка, м. Гэбель. Ні знаю, чым ты затупіў мой рубанык, Іван, верна на гвозд. Канічы Касцюк. Хацеў троху пачысьціць дошку, ды рубанка німа, а пазычаць ісьці ня хочыцца. Шчыпаў Распян. РУБАЦЁНКА, -і, ж. Сарочка [кашуля]. Во аскола, яму ж надзеніш у раньні рубацёнку, а к вечыру дык ужу як пумяло — зноў мыць нада. Арцёмаўка Міласл. У кыпірацыі нічога ні даюць, дажы січчыку, німа ш чаго дзіцёнку і рубацёнкі пашыць — голыя бегыюць. Крывы Лес Шумяц. РУБАХА, -і, ж. Сарочка, кашуля. Пышоў Міхась у красный рубахі і рямнём пыдпыясыный. Азёрцы Клім. Ён у лазьню пойдзець, нада яму даць споднікі і рубаху, а мыла, венік і мычалку сам знойдзець. Арцёмаўка Міласл. РУБАШКА, -і, ж. Сарочка, кашуля. Ад іскры рубашка зацьмела, дык вось і дзірачка зьдзелылась. Сохана Мсцісл. Ушый у рубашку цьвіклю, а я пыбягу гузікаў купіць. Касцюковічы. РУБЕЛЬ, рубля, м. Рубель. Рубель грошы паціраў. Башары Распян. Аштрыхувалі мяне на дзесяць рублёў за няздачу прыдналога, цяпер бяры йдзе хочаш. Пірагова Мсцісл. РУБЕЦ, рубца, м. Рубец. Рубец у рубашкі дужа бальшэй — падмышкый режыць. Крычаў. На віску, кыля валосься рубец ацтаўсь. Парадзіна Мсцісл. РУБІЦЬ, дзеясл. [Секчы], сячы. Гетай тапор дужа атойстраны, добра рубіць. Пірагова Мсцісл. Лес рубяць, аж тыпары зьвіняць. Мацутаўка Распян. РУБЧЫК, -а, м. Жэрдка, якою прыціскаюць салому, сена на возе, рубель. Рубчык пулумаўся, увязывыючы снапы. Хвёдараўка Краснап. РУБШЧЫК, -а, м. Цясляр. Рубшчыкі ўжо пычалі хату рубіць. Куляшоўка Клім. РУГАНЬ, -і, ж. Лаянка. Гэта ж нада мець цярплівысьць, каб знасіць такую ругань. Лешчынка Мсцісл. РУГАЦЦА, дзеясл. Лаяцца. Я ды цябе з ласкый, а ты ў адказ ругацца. Старае Сяло Мсцісл. РУГАЦЬ, дзеясл. Лаяць. Во ужу ныдругаіцца над ёю мужык: і б'ець, і ругаіць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 512 ▶