АБЫНОЧ, прысл. Штоночы. Абыноч хадзіў дровы красьці ў лес, а днём спаў. Старае Сяло Мсцісл.
АБЫНЫЧ, прысл. За ноч. Абыныч нылавілі шмат рыбы. Сохана Мсцісл.
АБЫРАНІЦЬ, дзеясл. Абараніць, захаваць. Абырані цябе божа ат усякага ліха! Сохана Мсцісл.
АБЫРАНЫК, -нка, м. Абаранак. Татка з Амсьціслаўля прывёз нізку абыранкыў. Мазалава Мсцісл.
АБЫРВАНЫЙ, прым. Абарваны, абадраны, у падраным адзенні. Вунь ідзе нейкі абырваный старыц. Кокатава Мсцісл.
АБЫРВАЦЬ, дзеясл. Абарваць, парваць. Абырваў атосы, зычапіўшы за пень, а быдай яно згарэла! Юркаўка Крыч.
АБЫСУРМАНІЦЦА, дзеясл. Абасурманіцца, аскароміцца, есці ў пост скаромнае. Абысурманіўсь я ў той дзень, узяў ды й наеўся да плышчаніцы. Пірагова Мсцісл. Міхась ужо абысурманіўсь: ніякыга посту ў яго німа. Каўшова Мсцісл.
АБЫСУРМАНІЦЬ, дзеясл. Абасурманіць, аскароміць, прымусіць есці ў пост скаромнае. Етыя ж аторвы самы посту ні саблюдаюць і мяне хацелі абысурманіць — упрошвалі есьць разам зь імі сала. Стары Дзедзін Мсцісл.
АБЫХОД, -у, м. 1. Штодзённы ўжытак. Частку бульбы прыдаў, а частку пакінуў сабе ны абыход. Сохана Мсцісл. 2. Расход. Маю вялікі абыход на грошы. Там жа. 3. Абход, бакавая дарога. Цірыз балота ні праедзім, тут абыход ёсць. Палуж Краснап.
АБЫХОДНІЙ, прым. Штодзённы, будзённы. Гэта мыя абыходнія адзежа. Сохана Мсцісл.
АБЫХТО, прысл. Хто-небудзь, хоць хто. Пыбяжы, сынок, ды Андрэівых і скажы, каб прышоў абыхто ды нас. Пацолтава Мсцісл. Кінула пы дарогі, абыхто йшоў бы — пыдняў. Старае Сяло Мсцісл.
АБЫЧАЙ, -ю, м. Звычай. У нас такі ўжо абычай: на духа пол і мост явірам усьцілаць. Каўшова Мсцісл. А ў катле мідзяноя дно, ‖ У Нупрейкі дырагій абычай. З нар. песні, М. Г. 5.
АБЫЧАЙНЫЙ, прым. Звычайны. Кажуць, што ён такій красівый, а ён абычайный чылавек. Слаўнае Мсцісл. Кызалі: Максімка ды харош, прыгож, ‖ Аж яго прыгажство абычайныя. З нар. песні. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
АБЫЧАЙНЫСЬЦЬ, -і, ж. Звычай. Паліць цяпло ў лесе перад Купалым, ета — абычайнысьць у нашый мясцовысьці. Каробчына Мсцісл. У нас тыкая ўжо абычайнысьць. Палуж Краснап.
АБЫЧАЙ, -я, м. Звычай. Такой у нас абычый: хто б ні прішоў у хату ў сяньнішній дзень, нада яго ўгасьціць і выпрывадзіць, як гысьця. Бяседавічы Хоцім.
АБЫШТО, прысл. Абы-што, хоць што, што-небудзь. Ён бязь дзела ні сядзіць, абышто робіць. Гімбатаўка Мсцісл. Сынок мой абышто ня будзя есьці: ён піряборлівый. Бардзіч Краснап.
АБЫЯК, прысл. Абы-як, як-небудзь. Абыяк ды вясны дажывем. Шыркі Раснян. Ці ета гырыдзьба — зглымыздаў абыяк, ды ўсё. Хвёдараўка Краснап.
АБЫЯКІЙ, прым. Хоць які, абы-які. Вінзавод бульбу абыякую, хуць мёрзлую прымаіць. Мсціслаў.
АБЯЕДЫЦЬ, дзеясл. Абаёдаць, есці з прагнасцю. Выгылыдняў, дык абяёдыіць сы ўсяго гыршка. Кокатава Мсцісл.
АБЯЗГЛУЗЬДЗІЦЦА, дзеясл. Страціць розум, памяць [з'ехаць з глузду]. Ці ты абязглузьдзіўся, што нічога ўжо ня помніш? Сохана Мсцісл. Што мне с табою рабіць? Ці скора ты супакоісься? Гэта ж абязглузьдзіцца с табою можна. Каробчына Мсцісл.
АБЯЗГЛУЗЬДЗІЦЬ, дзеясл. 1. Адбіць памяць, розум [адбіць глузды]. Яго так пабілі, што саўсім абязглузьдзілі: ён чуць жыў, нічога не гаворыць. Сохана Мсцісл. Ударыў яго пы гылаве, дык абязглузьдзіў. Дзіснакіта Мсцісл. 2. Збіць з панталыку, забіць [затуманіць] розум. Абязглузьдзілі дзеўку — нічога ні сыбрыжаіць. Хвёдараўка Краснап.
АБЯЗЬВЕРЫЦЦА, дзеясл. Абязверыцца [зняверыцца], страціць веру. Яму ніхто ня хоча нічога пазычыць, бо ён перыд усімі абязьверыўся. Сохана Мсцісл.
АБЯЗЬВЕЧЫВЫЦЦА, дзеясл. Абязвечвацца, калечыцца. Ніхто ні станіць сам сабою абязьвечывыцца. Сохана Мсцісл.
АБЯЗЬВЕЧЫНЫЙ, прым. Абязвечаны, пакалечаны. Абязьвечыный сваім суседым, Цімох страціў здароўя і ня можыць работыць. Сохана Мсцісл.
АБЯЗЬВЕЧЫЦЦА, дзеясл. Абязвечвацца, пакалечыцца, скалечыцца. Ня лезь туды, там абязьвечыцца можна! Каўшова Мсцісл. Як зваліўся с крышы, дык абязьвечыўся саўсім: рукі й ногі пулумаў, бок выбіў. Папоўшчына Мсцісл.
АБЯЗЬВЕЧЫЦЬ, дзеясл. Абязвечыць, пакалечыць, скалечыць. Абязьвечыў ён мяне на век. Хвёдараўка Краснап. Адступі, ато колам абязьвечу. Сохана Мсцісл.
АБЯЗЬВІНІНЫЙ, прым. Апраўданы. На судзе ён акызаўся саўсім абязьвініный. Сохана Мсцісл.
АБЯЗЬВІНІЦЬ, дзеясл. Апраўдаць. Праз суд яго толькі можна абязьвініць. Ушакі Чэрык.
АБЯЗЬДЗЕЦІЦЦА, дзеясл. 1. Зрабіцца бяздетным. Ны вялікыя гора прышлось ім абязьдзеціцца, бо больш у іх дзяцей няма і ня будзець. Сохана Мсцісл. 2. Страціць дзяцей. Абязьдзецілісь яны: усі дзеці паўміралі. Вожыгаўшчына Мсцісл.
АБЯЗЬДЗЕЦІЦЬ, дзеясл. Страціць дзяцей. Было ў іх адно дзіця, і тое памерла; цяпер яны саўсім абязьдзецілі. Каўшы Мсцісл.
АБЯЗЬДЗЕЧЫВЫЦЦА, дзеясл. Рабіцца бяздзетным. Есьць хваробы, ад якіх мыладыя людзі абязьдзечывыюцца. Сохана Мсцісл.
АБЯЛІЦЬ, дзеясл. Зняць скуру з забітай жывёлы [аблупіць]. Я сёньні зы ранык дзьве авечкі абяліў. Шумячы.
АБЯРНУЦЦА, дзеясл. Перавярнуцца, перакуліцца. Ехалі ны кысагоры і абярнулісь у рыўчак. Сохана Мсцісл. Каток пу
89 👁