Старонка 37
◀ / 512 ▶
АБШУЛУПАШЫЦЬ, дзеясл. Аблушчыць, аблузаць. Квасолю абшулупашылі і схувалі. Палуж Краснап. АБШЧАПІЦЦА, дзеясл. Абняцца. Гляньця, што йны дзелыюць! Абшчапілісь і цалуюцца. Ушакі Чэрык. АБШЧАПІЦЬ, дзеясл. Абняць. Хлопіц абшчапіў дзеўку і пацулуваў. Палуж. Краснап. АБШЧЫКАТУРЫЦЬ, дзеясл. Атынкаваць. Табе сваю хату абшчыкатурыць нада, цяплей будзець. Дзіснакіта Мсцісл. Сцены йшчэ абшчыкатурыць нада. Краснаполле. АБШЫВАЛІЦЬ, дзеясл. 1. Абабраць, абакрасці. Сяньні мяне абшывалілі: усё сала зыбралі. Хвёдараўка Краснап. 2. Зрабіць хутка справу. Сгыварылісь абшываліць дзела. Вожыгаўшчына Мсцісл. АБШЫРПАНІЦ, -нца, м. Абшарпанец, абадранец. Чый ета хлопчык-абшырпаніц? Мазалава Мсцісл. АБШЫРПАЦЦА, дзеясл. Абшарпацца, абадрацца. Скрыня ж зялезныя — іна ж ніколі ні абшырпаіцца, як тая, што халстом аббіта. Старае Сяло Мсцісл. АБШЫТЫЙ, прым. Абшыты. Ны табе пінжак сядзіць, што абшыты. Клімавічы. Ня ўцішайціся, урагі, ||Вязець татухна пірагі, ||Чырвоным сукном пакрыты, ||Зялёным шоўкам абшыты. З нар. песні. Слаўнае Мсцісл. АБШЫЦЬ, дзеясл. Абшыць. Дыстывай ірьхі, нада кыжушок абшыць. Бяседавічы Хоцім. АБЫ, злучн. 1. Абы. Хуць што, абы зьесьць. Віхраны Мсцісл. Пайду хоць куды да суседзяў, абы дома ня быць. Старае Сяло Мсцісл. Чмут ты нішчасны! Вот будзіць бріхаць і бріхаць, абы языком малоць. Ушакі Чэрык. 2. Бо. Ня кнуй, абы ні маліінькій. Кокатава Мсцісл. 3. Толькі. Абы б я з ім стрэўсь, а там пыглядзім. Куравічы Мсцісл. АБЫБРАЦЬ, дзеясл. 1. Абабраць, выбраць. Сапрона ў старысты абыбралі. Дзіснакіта Мсцісл. 2. Абрабаваць. Бандзісты заступілі ны дарозе і абыбралі ды нітки. Вожыгаўшчына Мсцісл. Абыбралі мяне злыя ворагі, || Як зьвярнусь я цяпер к свайму бацюхну? З нар. песні. Пірагова Мсцісл. АБЫВЯЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Абавязваць. Сельсавет абывязыіць вас пачыніць мост кыла сваёй пуні. Пірагова Мсцісл. АБЫВЯЗЫК, -зка, м. Абавязак, павіннасць. Калі ты стораж, дык твой абывязык кырауліць сад. Старае Сяло Мсцісл. У ва ўсіх у нас ёсьць абывязкі, чаму ж ты ня хочыш нічога рабіць? Пірагова Мсцісл. АБЫВЯЗЫНЫЙ, прым. Абавязаны, павінны. Усі, абывязыныя іці ў Армію, павінны зьявіцца ў Амсьціслаў. Пірагова Мсцісл. АБЫВЯЗЫЦЬ, дзеясл. Абавязваць, прымушаць. Ты ні можыш мяне абавязыць, зыхачу — паеду, зыхачу — не. Вожыгаўшчына Мсцісл. АБЫГДЗЕ, прысл. Усюды, хоць дзе [дзе хочаш]. Я згодзін працуваць абыгдзе. Папоўшчына Мсцісл. АБЫГНАЦЬ, дзеясл. Абагнаць, выперадзіць, дагнаць і пакінуць. Ён абыгнаў яго кыла горыду. Залесавічы Крыч. Ідзе ж ты мяне абыгнаў? Ты ж апысьля мяне выіхаў. Шыркі Раснян. АБЫГРАЦЬ, дзеясл. Выйграць у каго ў гульні. Абыгралі мяне ў трынку. Хвёдараўка Краснап. АБЫДЖГАЦЬ, дзеясл. 1. Высцебаць крапівою. Пупаў ён майго хлапчука ў гародзе, абыджгаў-абыджгаў яго крапівою ды й пусьціў. Пірагова Мсцісл. 2. Абкусаць. Кымары мяне абыджгалі чыста. Вожыгаўшчына Мсцісл. АБЫДЗЁ, абыйдзё, прысл. Абы-дзе. Абыдзе, абы купіў, хуць у кыпіраціві, хуць у лавышніка. Мсціслаў. АБЫДЗЕНЬ, прысл. 1. Штодня. Абыдзень у горыдзі бываю. Мсціслаў. За печкый у нас цыркун пысяліўсь, абыдзень цыркыіць. Касцюковічы. 2. За дзень, на працягу дня. Абыдзень трэба мне зьвярнуцца. Хвёдараўка Краснап. Бацька абыдзень з горыду вярнуўся двору. Сохана Мсцісл. АБЫДРАНІЦ, -нца, м. Абадранец. І ня стыдна табе хадзіць такім абыдранцум? Зашыў бы ты хуць сам сваё плацьця, ато рассья вісіць. Бяседавічы Хоцім. АБЫЖДАЦЬ, дзеясл. Пачакаць. Нада Міколу абыждаць, пойдзем умесьці. Касперка Мілас. Абажджы троху, будзем абедыць. Гібалы Касцюк. АБЫЗНАЦЦА, дзеясл. Абазнацца, памыліцца, не пазнаць. Дзядзька, мусіць, абызнаўсь: я ня тэй чылавек, што вы думалі. Палуж Краснап. АБЫЗНЫВАЦЦА, дзеясл. Абазнавацца, памыляцца, не пазнаваць. Ці табе навіна абызнывацца? Ты ж заўсёды зачэпіш чылавека нізнаёмыга. Пірагова Мсцісл. АБЫЙЦІ, дзеясл. Абысці. Старіц, пакуль дзяреўню абыйшоў, повін хатыль хлеба ныз­біраў. Слаўнае Мсцісл. А ўвесь рядочык абыйшла, ||Нідзе татухны ні зныйшла. З нар. песні. Багацькаўка Мсцісл. Трэба абыйці поля, абгледзіць, каб канюхі ні нырабілі шкоды. Сохана Мсцісл. АБЫЙЦІСЯ, дзеясл. Абысціся. Не бядуй ты дужа загыдзя — усё абыйдзіцца добра. Ушакі Чэрык. Абыйдімся і бяз етыга дыбра. Залесавічы Крыч. АБЫКАЛІ, прысл. 1. Абы-калі, калі-небудзь [у любы час]. Прыхадзі ў скрысеньня ці ў пынядзелык — абыкалі. Старае Сяло Мсцісл. А ны калі ета зрабіць? Абыкалі, ня так важна! Канахоўка Клім. 2. Зрэдку, часамі. Ня любяць у нас етый песьні, абыкалі пяюць. Старае Сяло Мсцісл. АБЫКУДЫ, прысл. Абы-куды, хоць куды [куды-небудзь]. Як пычаў, дык ні глядзеў — абыкуды біў. Каўшова Мсцісл. АБЫЛВАНІЦЬ, дзеясл. 1. Абалваніць, нізка абстрыгчы. Я скызаў яму, штоб ён ня дужа шчытна абстрыг, а ён узяў ды абылваніў мяне ды гыла. Арцёмаўка Мілас. 2. Абдурыць, ашукаць. Што ты, абылваніць мяне хочыш? Саўсім ужо за дурука лічыш! Пірагова Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 512 ▶