Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПЫСТАВІЦЬ, дзеясл. ГІаставіць. Атведылі троху куцьці i пыставілі яе на покуць, у сена. Ушакі Чэрык. Пыставіла міску ны самый край стыла, хто-ліба кіўнець стол, дык іна i пыляціць на мост. Бяседавічы Хоцім. У круг двыра пыставіў пыркан з досык. Парадзіна Мсцісл. Сымон сабе новыю хату пыставіў. Ушакі Чэрык. Дохтыр пыставіў градусьнік. Хвёдараўка Краснап. ён такей чылавек, што калі захочыць, то кажы ні кажы — ён ны сваім пыставіць. Слаўнае Мсцісл. ПЫСТАНЬНЯ, -я, н. Прыпол. Дзеці бяруць каменьня у пыстаньня. Тур'я Краснап. Hi було ў нас у што браць грібы, дык мы ў пыстаньня ныбралі. Арцёмаўка Мсцісл. Я ныбрала поўныя пыстаньня гороху. Лапаціна Мсцісл. ПЫСТАРЭЦЬ, дзеясл. Пастарэць. / пыстарэў жа ты, Міхась, за ету зіму, прама ні ўвызнаць. Татаршчына Мсцісл. ПЫСТАЦЬ, -i, ж. Постаць [паласа ў жняі на жніве]. Мыя пыстаць шырокыя, дык аднди жаць ні пасьпешна. Усцінавічы Краснап. Баба жжала тую шырорую пыстаць i пычыла другую. Арцёмаўка Міласл. ПЫСТРАМЩЬ, дзеясл. Пасароміць. Нада пыстраміць сынка, што ня слухае бацьку. Слаўнае Мсцісл. ПЫСТУПАЦЬ, дзеясл. Паступаць, зварочвацца. Ягор мілысна пыступае з сваёю жонкыю, аж люба глядзець. Слаўнае Мсцісл. ПЫСТУУЛЯЦЦА, дзеясл. Пастаўляцца, казаць ці рабідь што насупроць каго. Б у вала, калі што-нібудзь зацеіць, дык ужу ні станеш з ім пыстуўляцца, ідзі скорей, ато будзіць ўлупцоўка. Арцёмаўка Міла,сл. ПЫСТЫЯЛКА, -i, ж. Салодкае малако, што стаяла, пакуль смятана адстоілася. Там ны лаве стаіць пыстыялка ў жбане, вазьмі ды зьеж, а болыи што я табе дам? Роськаў Калініншчына. 3 дзіцямі біз пыстыялкі плоха, a ў нас каровы німа, пыстыялкі дзеці i ў вочы ня відзюць. Арцёмаўка МіласЛі ПЫСТЫЯННА, прысл. Заўсёды. Ад гэтай ласоўкі нічога ні схуваіш, пыстыянна ўсё лепшыя паесьць. Ушакі Чэрык. ён пыстыянна наробіць шкоды, калі дасі волю. Слаўнае Мсцісл. ПЫСШАЛЁІДЬ, дзеясл. Пашалець, павар'яцець. Чаго вы крычацё — пысшалелі ці што? Нічога ня чутна, што гаворуць! Пірагова Мсцісл. ГІЫСЫЛАНКА, -i, ж. Пасланка. Пысыланка зьвярнулысь i кажыць, што дзядзькі дома німа. Лютня Краснап. ПЫСЬВЯЩЦЬ, дзеясл. Пасвяціць. Зыпалі зыпалку ды пысьвяці трохі. Сутокі Мсцісл. Ты, ясёны месічык, || Пысьвяці маім дзяцём! 3 нар. пеьсні, M. Г. 127. ПЫСЬКШАЦЦА, дзеясл. Пашчапацца. Тыпарышча пыськіпалысь. Арцёмаўка Miласл. ПЫСЬКІПАЦЬ, дзеясл. Пашчапаць, пакалоць. Добря пыськіпаў палена, будзіць падтопа. Хвёдараўка Краснап. ПЫСЬЛІЗНУЦЦА, дзеясл. Паслізнуцца [пакаўзнуцца]. Ны дваре абліў, можна пысьлізнуцца i ўпасьць, ні хадзі нікуды з хаты. Арцёмаўка Міласл. Ішоў з гары, а ны дарозі лёд — пысьлізнуўсь i зываліўсь. Парадзіна Мсцісл. ПЫСЬЛЯ, прыназ. Пасля. Пысьля морозу ныстаў отліг. Жэраціно Мсцісл. Сяньні будзім мылаціць, а пысьля заўтріга — паедзім у пруд малоць. Радзіонаўка Мсцісл. ПЫСЬМІЯЦЦА, дзеясл. Гіасмяяцца, пажартаваць. Сымон хоць i старый, а любіць пысьміяцца з мыладымі. Машавая Бялынкав. ПЫСЫМАЦЬ, дзеясл. Паздымаць. Heхта ноччу пысымаў бяльлё. Маластоўка Краснап. ГІЫСЫХАЦЬ, дзеясл. Сохнуць, засы: хаць. Тыкая жыра стаіць, што ўся трыва пысыхая. Палуж Краснап. ПЫСЯДЗЁЦЬ, дзеясл. Пасядзець. Чаго ты сьпішаісься, пысядзі троху, ты ж у нас ні часта бываіш. Ушакі Чэрык. Галуза етый круціцца, верціцца — ні мінуткі ні пысядзіць. Добрае Мсцісл. ПЫСЯЛІЦЦА, дзеясл. Пасялідца, асест ці на жыццё. Ў нас у лазьні цыркун пысяліўсь — целый вечыр цыркыіць. Башары Раснян. / ПЫСЯНЬНІ, прысл. Да сёнешняга дня. У мяне кума пазычыла хустку на адзінь дзень, i пысяньні нясець. Бяседавічы Хоцім. ПЫСЯРЁД, прыназ. Пасярод. Пысярод лесу рысла яблыня. Слаўнае Мсцісл. ПЫ -СЯРЁДНІМУ, прысл. Сярэдне, пасярэдняму. Я хацеў зьдзелыць пы-сяреднІму, каб ні абідзіць адных, ні пырадываць другіх. Слаўнае Мсцісл. ПЫСЯРОД, прыназ. Пасярод [сярод]. Пысярод дарогі йшчэ сьнег ляжыць, а абочынай ужо суха. Сапранавічы Мсцісл. ПЬІСЯРОДКУ, прыназ. Пасярод {сярод]. Дзіцёнык стаіць пысяродку людзей ды плача — зыліваіцца. Палуж Краснап. ПЫСЯЧЫ, [пасёч], дзеясл. Пасячы, пасекчы. Вазьмі зілязьнік i пысячы храпя сьвіньням. Залесавічы Крыч. Я скора вазьму тапор i пысяку ваш каўзель, штоп лапці ні дралі. Бяседавічы Хоцім. ПЫТАНЩЬ, дзеясл. Зрабіць болыи тонкімі, утанчыць. Трэба коньчык пытаніць, ато ні ўлазіць у дзірку. Палуж Краснап. ПЫТАНЬНЕ, -я, н. Пытанне. На пытаньні будзіць адказываць стцршыня сельсовету. Пірагова Мсцісл. ПЫТАПЁЧА, -ы, ж. Дрыгва, гразь. Ны лагу у нас посьлі дожджу зьдзелылыся тыкая пытапеча, што ня вылізьць. Слаўнае Мсцісл. ПЫТАЦЬ, дзеясл. Пытаць. Ня пытай у мяне нічога, бо ўсё роўна ні скажу. Іванаўка Хоцім. ПЫТАЧЬІЦЦА, дзеясл. Папаўзді, патачыцца. Сюды вуж пытачыўся. Хвёдараўка Краснап. ПЫТАЧЫЦЬ, дзеясл. 1. Патачыць (на дзіркі, пагрызці], паесді. Шашыль стол пытачыў — ны адных дзірках увесь. Ардёмаўка Міласл. 2. Навастрыць. Пынясу тапор пытачыць, ато тупэй стаў. Глупікі Крыч. ПЫТВОРНІК, -a, м. Балаўнік. Ваш хлапчук бальшэй пытворнік, усё каб ны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адндй, паваряцець, туря
5 👁
 ◀  / 512  ▶