Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПЫЗЫПАРОШЫНЫЙ, прым. [Запарушаны]. Трэба прамыць вочы, ато пызыпарошыны пщлам. Тур'я Краснап. ПЫЗЫРАНА, прысл. Зарана, не ўпару. Кароў прыгналі сяньні пызырана. Хвёдараўка Кра.снап. ПЫЗЫРАНІЙ, прысл. Як можна paней. Едзьця туды пызыраній. Брылёўка Краснап. ПЫЗЫДАЦЬ, дзеясл. [Паз'ядаць], паесці, з'есці. Людзі пызьідалі ўсё, што ны стала було. Палуж Краснап. ПЫЗЬЛІЗАЦЬ, дзеясл. Злізаць [ііазлізваць]. Сьмітанку, як кот, пызьлізаў. Сьвіньня цеста паела, аўца муку пызьлізала. 3 нар. песні. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ПЫЗЯБНУЦЬ, дзеясл. Змерзнуць. Ны нашлезі я сяньні здорыва пызяб. Кокатава Мсцісл. ПЫЙМАЫЬНЯ, -я, н. [Лоўленне], ловы. Рысказываў пры пыйманьня сыбак у горыдзі — кызаў, пятлю на шыю кідшоць. Арцёмаўка Міласл. ПЫЙМАЦЬ, дзеясл. Злавіць. Брахун вядомэй — яго ў ступі тыўкачом ні пыймаіш! Парадзіна Мсцісл. Зы дзьвюмя зайцымі пагонісься — ні днаго ні пыймаіш. Арцёмаўка Міласл. ПЫЙСКЛАСЬЦІ, дзеясл. Паскладваць, скласці. Лясьнік зыгыдаў пыйскласьці дровьі ў груды. Турэйск Краснап. ПЫКАЗЩЦА, дзеясл. Збуяць, буйна вырасці. Пыказілыся рэпа ны гародзі — націна, як лес. Хвёдараўка Краснап. ПЫКАЗЫВЫНЬНЯ, -я, н. Паказвампе, паказ. Пысьля дыкладу, кызалі, будзіць пыказывыньня карціны, але я ні зыстылася. Арцёмаўка Міласл. ПЫКАЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Паказваць. Сяньні нам вучыціль пыказывыў конпыс. Бяседавічы Хоцім. Што ты мне язык пыказывыіш, жэўжык ты! Касиерка Міласл. ПЫКАЙ, -ю, м. Пакаянне. Сколькі гряшыў i памёрь біс пыкаю. Б. Хутары Краснап. ПЫКАЛЁНЬНЕ, -я, н. Замярзанне, адрантвенне ад холаду. Ат пыкаленьня ніяк ні атыйду: на печы мяне трясець. КармаПайкі Краснап. ПЫКАЛОЦЬ, дзеясл. Пакалоць. Ны аржоньня я пыкалоў сабе чыста ногі. Цівецкая Краснап. Хацеў нырваць агрісту, ды толькі рукі пыкалоў, a агрісту таго ні нашчупыў. Арцёмаўка Міласл. ПЬІКАНЬКЬІЦЬ, дзеясл. Папрасіць. Прыдзя час, што ŭ ты ў мяне пыканькыіш, ды я ні дам табе. Палуж Краснап. ПЫКАРМГЦЬ, дзеясл. Пакарміць. Пыкармі ты сваю куріцу, ато ійца ні зьнясець. Ушакі Чэрык. ПЫКАТ, -a, м. Пакат, скат, схіл. У парогу троху пыкат ёсьць, бач, выда цякець туды пы масту. Арцёмаўка Міласл. ПЫКАТА, прысл. Паката. Куды пыката, туды выда i цячэць. Палуж Краснап. ГІЫКАТЫЙ, прым. Пакаты. Мост дзелыіцца пыкатый, штоб выда сьцікала. Тур'я Чэрык. ПЫКАШЛІВАЦЬ, дзеясл. [Пакашліваць], кашляць час-ад-часу. Дзеду што? ён сядзіць сабе ны пячы ды пыкашлівыя. Мышкі Раснян. Сядзеў на печы сівый дзед i пыкашлівыў. Слаўнае Мсцісл. ПЫКВАПІЦЦА, дзеясл. Паквапіцца, спакусіцца. Пыквапілась дзеўка на быгацьце — вышла за ніроўню, дык цяпер i бядуіць. Сохана Мсцісл. ПЫКЛАДНЫЙ, прым. Сталы, ё н такей пыкладный чылавек, яму можна верыць. Палуж Краснап. ПЫКЛАСЬЦЬ, дзеясл. Пакласці, палажыць. Сюды нада пыкласьці рэйку. Хвёдараўка Краснап. У маё хызяйства трэба болі пыкласьць, чым яно табе дасьць. Пірагова Мсцісл. Пыклалі ўжо мурлаты ў хату. Цівенкая Краснап. ПЫКЛЬІДАНЬНЯ, -я, н. Думка, дбанне. У яго npa другога ніякыга пыклыданьня німа, усё б сабе зыбраў. Слаўнае Мсцісл. ПЬІКЛЫДАЦЦА, дзеясл. 1. Спадзявацца. Ны яго нечыга пыклыдацца, сымаму нада зьдзелыць. Арцёмаўка Міласл. 2. Есці адной лыжкаю некалькім чалавекам, дзяліцца. Прынясьлі ў поля сьніданьня, ды адну толькі. ложку ны дваіх; прышлось пыклыдацца: адзін хлябнець, тады другій, так усё i пысірбалі. Слаўнае Мсцісл. ПЫКЛЫПАЦЩЦА, дзеясл. Паклапаціцца, патурбавацца. Госьці прышлі, a іна хоць бы пыклыпацілысь прыбрацца трошкі. Парадзіна Мсцісл. ПЫКЛЫПАЦГЦЬ, дзеясл. Патурбаваць. Пыклапаці там свата, штоб скарей выіжджаць, ато ён як рызьвядзець там байкі, дык да вечыря ні выідзем. Малюшын Краснап. ПЫКРАЖА, -ы, ж. Пакража. У нас сёліта здарылась пыкража: укралі кыня з хліва. Пірагова Мсцісл. ПЫКРАСА, -ы, ж. Афарбоўка. Пыкрасілі агарожу, а пайшоў дождж — i уся пыкраса сышла: нада ўноў красіць. Б. Хутары Краснап. ПЫКРАСЩЬ, дзеясл. Пафарбаваць. Вароты нада пыкрасіць у зялёныя. Аляксандраўка Краснап. ПЫКЫЗАЦЦА, дзеясл. 1. Паказацца, з'явіцца. Толькі сьнег стаіў, а ўжо й пралёскі пыкызалісь. Слаўнае Мсцісл. 2. Паказацца, здацца. Мне пыкызалысь, што, быццым, нехта прайшоў з-пыд выкна. Залесавічы Крыч. ПЫКЫЗАЦЬ, дзеясл. Паказаць. ён нахмурыўся, штоб пыкызаць, што сярдзіт. Apцёмаўка Краснап. Пыкажы мне твайго кыня, я пыгляджу ны яго. Навасёлкі Мсцісл. ПЫКЫЛЯСГЦЬ, дзеясл. Павандраваць. Наш вучыціль, як відаць, шмат пы~ кылясіў па сьвету. Палуж Краснап. ПЬІКЫНАЦЬ, дзеясл. Сканаць, памерці. Я к прыдзіцца пыкынаць, дык некыму пыхываць. Брылёўка Краснап. ПЫКЫРБАЦІЦЦА, дзеясл. [Пакарабаціцца], пака.сіцца, пакруціцца ад высыхания. Дошка пыкырбацілыся. Хвёдараўка Краснап. Калі пыяадзець аўчынный тулуп пад дождж, дык пыкырбаціцца высыхшы i дзелый тады зь ім, што хочаш. Пірагова Мсцісл. ПЫКЫЧАЦЦА, дзеясл. Пакачацца. Конь пы сьнягу пыкьічаўсь, дык eo якоя месца выкычаў. Г'арцуеўка Краснап. 24. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарцуеўка, зесці, зявіцца, касйерка, пазядаць, туря
7 👁
 ◀  / 512  ▶