Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
кылі, так i хаджу во лахудрый, а няхай яго! Барысавічы Клім. ПРЫЧЭПЛІВЫЦЦА, дзеясл. Прычэплівацца, прыставаць. Пірістань ты к яму прычэплівыцца, што табе ат яго надо. Бяседавічы Хоцім. ПРЫШАХЫЦЬ, дзеясл. Прыйсці [прышагаць]. Дзеўкі з хлыпцамі прышахылі к нам у хату. Маластоўка Краснап. ПРЫШВА, -ы, ж. Тоненькая жэрдачка, якою прывязваецца рад саломы да латы ў ча,се крыцця страхі. Прывязывай прышву крапчэй, ато вецір салому рызьнясець. Маластоўка Краснап. Нывазіў сабе прышвыў, хачу пірякрыць хату, ато цякець у дождж. Хвёдараўка Краснап. ПРЫШЛЁЙ, прысл. Прыдатней, болыи дарэчы. Ты, як меньшыя, дык табе прышлей пасьвщь кароў. Куркаўшчына Мсцісл. ПРЫШПОТЫРЫЦЬ, дзеясл. Прыляпаць, даць. П рышпотырылі дваццыць рублёў штрафу, i плаці біз усякіх. Лютня Краснап. ПРЫШЧАМЩЬ, дзеясл. Прышчаміць, нрыціспуць. П рышчаміў я паліц у дзьвірах, аж шчарнеў увесь. Ушакі Чэрык. ПРЫШЧУРА, -ы, ж. Падслепаваты чалавек. Вот ужо нейкыя прышчура — нічога ні бачыць. Хвёдараўка Краснап. ПРЫШЫБНУЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць. Ен мяне хочыць прышыбнуць, ды ні таго ныпау — мяне, брат, ні прышыбнеш. Хвёдараўка Краснап. ПРЫШЫВАЦЬ, дзеясл. Прышываць. Што ты робии так позна? Ды вось, таічка, кузікі прышываю к рубашкі, штоб нызаўтры Якыву пасьпець надзець. Калініншчыиа. ПРЫШЫНАЦЦА, дзеясл. Прачынацца, ирабуджацца. Мяне будзіць ні нада, я сам кожны раз прышынаюсь. Арцёмаўка Miласл. Іна рана прышынаіцца. Бардзіч Красиап. ПРЫШЫТЫЙ, прым. Прышыты. Гафт прышыт ды спадніцы. У міне палік прышыт з другога пылытна. Юшкавічы Раснян. ПРЫШЫЦЬ, дзеясл. Прышыць. Прышый каупер к сарочкі. Юркавічы Клім. Дзяўчына прышыла к пярэдніку карункі. Усполле Раснян. Маці прышыла к хвартуку матуз. Ганнаўка Клім. ГІРЫЮТЫЙ, прым. Мілы, прыгожы, прытульны. Прыютый гал у лесі. Палуж Краснап. ПРЫЯВА, -ы, ж. Праява, з'ява. Во я сяньні відзіла прыяву адну: воўк було ярку схваціў, а як увідзіў, што сыбакі ныступаюць, дык зьбег i ярку пакінуў. Арцёмаўка Міласл. ГІРЫЯЗЬЛІВА, прысл. Прыязна, прыхільна. Я ж ды свае нявесткі дужа прыязьліва аднасілась, а іна мне дулю над нос за ета выставіла. Добрае Мсцісл. ПРЫЯЦЕЛЬ, -я, м. Прыяцель. Вось нашоўся прыяцель! Ат такога прыяцеля пыдальш! Дзеражна Касцюк. ПРЫЯЦЬ, дзеясл. Прыяць, спрыяць, адносіцца да каго з прыхільнасцю, з добрым! пажаданнямі, з прыязню. Чаму мне яму ні прыяць, калі ён даў мне грачыхі на семя. Добрае Мсцісл. ПРЭДКК -аў, мн. л. Продкі, бацькі, дзяды i прадзеды. / стаў ён жыць у вялізных пакоях адзін, дзе прэдкі яго жылі. Ушакі Чэрык. ПРЭК. -у, м. Пярэчанне, спрэчка. Між імі заўсёды прэк: калі ён кажыць чорна, дык іна кажыць, што гэста бела. Ушакі Чэрык. ПРЭКАЛЕВЫЙ, прым. Паркалёвы, зроблены з паркалю. Прэкалёвый хвартук дужа маркі. Лютня Краснап. ПРЭКАЛЬ, -ю, м. Паркаль. Я купіла сабе прэкалю ны хвартук. Маластоўка Краснап. ПРЭЛЬЛЯ, -я, н. Прэль, гніль. Адно прэльля' зысталося. Маластоўка Краснап. ПРЭСНАК, -а, м. йраснак. Я сьпякла сястрэ прэснак, бо яна хацела есьці. Прыпечына Касцюк. ✓ ПРЭЦІ, прысл. Проці, супроць. Ат цібе я дыбра ні чыкаю, бо ўсюды ты гаворыш прэці мяне. Ушакі Чэрык. ПРЭЧ, дзеясл. йрэгчы, пячы, смажыць. На пычастунык уздумыла прэч яешню с кыўбасой. Г'алоўчыцы Калініншчына. Ны цяпле прэглі сала. Бяразак Краснап. ПРЭЧ, прысл. Прэч, вон. Ідзі прэч адцюль, штоб твайго й духу тут ні було! Куляшоўка Клім. ПРЭЧКА, -i, ж. Спрэчка. / навошта гэстая вечныя прэчка — вось абы толькі гыварыць ні так, як я. Ушакі Чэрык. ПРЯГКІЙ, прым. Ломкі, што лёгк.а ломіцца. Ета дзерыва прягкыя, яго ні сагнеш — зарыз лумаіцца. Хвёдараўка Краснап. ПРЯДЗЁРЬЖЫНЫЙ, прым. Пратрыманы. Хлопцы пупрястужвалісь, прядзерьжыныя цельный дзень ны марозі i біз ежы. Касцюковічы. ПРЯДМЁТ, -а, м. Прадмет, рэч. Тут у мяне i мылаткі, i тыпары, i гвозьдзя, i ўсякія плотніцкія прядметы. Пірагова Мсцісл. 11РЯЖА, -ы, ж. Пража. Я ныпряла многа пряжы. Затоны Раснян. 3 кудзелі воўны я ныпряла два хунты пряжы. Бяседавічы Хоцім. / ПРЯЛЬЛЯ* -i, ж. Пралля. Іна дужа ладныя пральля. Хунта пуўтыра ў дзень ныпрядзець. Слаўнас Мсцісл. Нытальля — пряльля, Кузьма — віряценьнік. Палуж Краснап. ПРЯМА, прысл. Проста. Ен сек дрэва ні пряма, а накысяк. Слаўнае Мсцісл. Во зрушны етыя набілкі, бёрда само пряма ходзіць. Бяседавічы Хоцім. ПРЯНІЦ, -a, м. Пернік. Етый пряніц ужо засохлый, што яго ні укусіш. КармаПайкі Краснап. ПРЯНЬНІК, -а, м. 1. Пернік. Маці купіла у горідзі пряньнікыў мядовых — во укусныя. Бардзіч Краснап. 2. Пранік, прылада праць бялізну. Бярі во пряньнік ды пойдзем на речку, я бяльлё пынясу. Цівецкая Краснап. ПРЯСЛА, -a, н. Прасла. Нашлежнікі рысьцягнулі ўсё прясла. Бяседавічы Хоцім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галоўчыцы, зява
6 👁
 ◀  / 512  ▶