нём у сыбаку, а прымахнуўся ды пряма ў вакно. Слаўнае Мсцісл. ПРЫМАЦУВАЦЬ, дзеясл. Прымацаваць. Г1 рымацувалі вароты к бегуну. Пацкава Мсцісл. ПРЫМЁЦІЦЦА, дзеясл. Прыцэліцца. Прьімеціуся ў пт ушку i бахну ў з ружжа. Палуж Краснап. ПРЫМЁЦЩЬ, дзеясл. Адзначыць, назначыць. Я сваіх ягнят прымеціла, на шыю чырвоныя істужкі зывізала. Стары Дзедзій Міласл. ПРЫМЁЧЫНЫИ, прым. Адзначаны. Наш быран прымечыный, у яго левыга вуха кончык атрезын. Бяседавічы Хоцім. ПРЫМІЖ, прыназ. Паміж. Прыміж град вырысла лібіда. Да para я Крыч. Каб прыміж гумён, прыміж гародыу || Рана сьвет зысьвітаіць. 3 нар. песні, М. Г. 8. ПРЫМІЛЬКНУЦЬ, дзеясл. Прамільгнуць. Вн прымількнуў, як мылыдня. Кокатава Мсцісл. ПРЫМІНЯЦЦА, дзеясл. Прытаргоўвацца [прыкідваць па грашах]. Хацеў купіць каткі, стаў прыміняцца ны кірмашы, дык ні хыпая грошы. Хвёдараўка Краснап. ПРЫМІРКАЦЬ, дзеясл. Вечарэць, змяркацца, цямнець. Сьвірыд вярнуўся двору, як стала прыміркаць. Тур'я Краснап. ПРЫМІРКЫВАЦЬ, дзеясл. Прымеркаваць. Уперыд, чым пашыць, нада прыміркываць, ці хопіць мацерыі: Слаўнае Мсцкл. ПРЫМУС, -a, м. Прымус. Піце, есьце, госьцікі, біс прымусу. Сохана Мсцісл. ПРЫМУСІЦЬ, дзеясл. Прымусіць. Ты ж кызаў, што зайдзеш пы мяне, прымусіў ждаць i ні зайшоў. Папоўшчына Мсцісл. Сілаю прымусіш даць, a ўзяць ня прымусіш сілаю. Сохана Мсцісл. ПРЫМУШАНЬНЯ, -я, н. Прымушэнне, прымус. Не, тут прымушаньня нічога ні пыможыць — зь ім трэба добрыя слова ды ласка. Ушакі Чэрык. ПРЫМЫКАТКА, -i, ж. Прамакатка. Ныпісаў мне дыстывярэньня, тады прымыкаткай прыціснуў. Палуж Краснап. ПРЫМЫЛЬНІК, -a, м. Раздзявалка пры лазні. Пыстаў ваду ў прымыльнік. Baродзькава Крыч. У прымыльніку памыўся, бо ў лазьні ня ўседзіў — дужа жарка. Хвёдараўка Краснап. У прымыльніку пычалі мяць пяньку, дык зы настрою ў лазьню нельга ўвайсьці. Паўлавічы Клім. ПРЫМЫСЬЛІЦЬ, дзеясл. Прыдумаць. Нядобра ты ета прымысьліў зьдзелыць. Палуж Краснап. ПРЫМЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Прымаўлядь, падмаўляць. Вн прымыўляя яе гуляць зь ім. Маластоўка Краснап. ПРЫМЯНІЦЬ, дзеясл. Прыстасаваць. Паскудства тваё ні к чому ні прымяніць. Палуж Краснап. ПРЫНАДА, -ы, ж. Прынада. Зыбраў вуду, чарвей i ўсякія прынады i пайшоў рыбу лавіць. Парадзіна Мсцісл. На што паслухыла яго прынады, чаго пышла зь ім? Кажамякіна Краснап. ПРЫНАДНЫСЬЦЬ, -i, ж. Прынада. Прынаднысьць ты мыя — ты ж прыгажэйшыя за ўсіх дзіўчат. Ушакі Чэрык., ПРЫНАДЫБ'Я, -я, н. Патрэба, інтарэс. Ён усё ета дзелыя ды свайго прынадыб'я. Хвёдараўка Краснап. ПРЫНАМСЦІ, прысл. Прынамсі, у кожным разе. Дырма ты ны яго кажыш, ня ён ета зьдзелыў, прынамсці, я ніколі ні зыўважыў, штоб ён браў што-небудзь біз спросу. Касперка Міласл. Прынамсі я ні браў етыга. Брылёўка Краснап. ПРЫНАСІЦЬ, дзеясл. Прыносіць. Тут Сьвірыдыў Мікола прынасіў пінжакt што ты піряшыў. Бялішчына Мсцісл. ПРЫНЁСЬЦЬ, дзеясл. Прынесці. Маці прынесла з клеці сала. Роськаў Калініншчына. Марылька! Ці прынесла ты з клеці хлеб? Стары Дзедзін Міласл. ГІРЫНГЗІСТЫЙ, прым. Прыземісты. Каб ён быў высокі, дык не, a такі сабе прынізісты, плотны. Ушакі Чэрык. ПРЫНЯСЬЩ, дзеясл. Прынесці. Нада йшчэ вады прынясьці, тады будзем абедаць. Хоцімск. / ПРЫНЯЦЬ, дзеясл. 1. Прыняць, пачаставаць. Сапрон чылавек гасьціннэй — любіць гасьцей прыняць. Азерцы Клім. 2. Праняць. Дзіцёнак наеўся зеліні, ну яго І прыняў мыт. Слаўнае Мсцісл. ПРЫПАДЛІВЬІЙ, прым. Вільготны, злеглы. Ета зімля прыпадліва, ныўряд ці ўродзіць тут што. Горкі Краснап. ПРЫПАДЫК* -дка, м. ГІрыпадак. Яго, знаць, прыпадык схваціў: ўпаў i ляжыць біз паміці. Ушакі Чэрык. ПРЬІПАДЫЧНЫЙ, прым. [Хворы на эпілепсію]. Ня йдзі зы яго замуж — ён прыпадычный. Хвёдараўка Краснап. ПРЫПАМШКА, -i, ж. Успамін [напамінак], памятка. Хустка — адна прыпамінка, што ў мяне асталысь ад дачкі. Бяседавічы Хоцім. ПРЫПАСЬЦЬ, дзеясл. Прапасці, згінуць. Наш клевір, што пасеілі na жыту, прыпаў — нада атсіваць. Касперка Міласл. У яго зер прыпаў — нічога ні бачыць. Беразякі Краснап. Hi дывай яму грошы, ато прыпасьць могуць — ні 'ддасьць. Буда Paгатая Міласл. * ГІРЫПЕК, -a i -y, м. Прыпек [ляжанка], лаўка пры гіечы для спання. Дзед у нас сыііць на прыпеку. Прыпек — дзедыва месца. Барысавічы Клім. ГІРЫПЁРЦЬ, дзеясл. Пільна спатрэбіцца [захацець, адчуць неабходнасць]. Прыпёрла табе, ня выцірпіш — пычыкай троху, будзім yci разым есьць. Мацутаўка Раснян. ПРЫПЁЧАК, -чка, м. Прыпек [ляжанка], лаўка пры печы. Дзед сядзіць на прыпечку i грэіць свае плечы. Кісялёва Буда Краснап. ПРЬІПІК, -a i -y, м. Прыпек [ляжанка пры печы]. Чаго стаў кыля прыпіку, ідзі бліжэй ды стыла. Тур'я Чэрык. Я пыклаў анучы на прыпіку, а січас іх німа там. Буда Рагатая Міла,сл. ПРЫПІХАЦЬ, дзеясл. Прапіхаць. Дзед дзелыў цыбук у піпку з прута арешыны; прыпіхаў серца дроцікым ды рыскалоў прут. Арцёмаўка Міласл. ПРИПЛАТА, -ы, ж. Прыплата, даплата, дадатак у плаце. Дай прыплату, тады
Дадатковыя словы
прынадыбя, туря
6 👁