Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Крыч. Ішоў аўтобус, конь упудзіўсь i нанёс, чуць калёс ні пыразьбіў. Парадзіна Мсцісл. ПАНЕСЫДІСЯ [панёсца], дзеясл. Панесціся, пабегчы. Увыскачку панёсься двору, як пачуў, што бацька прыехыў з кірмашу. Палуж Краснап. ПАШКЫШЧА, -a, н. бат. Панікніца. П у балоці кыла ручыя панікышча быгата. Лютня Краснап. ПАНІУКА, -i, ж. Палонка. Ідзі прысячы паніўку ны ряцэ. Касцюковічы. Ідучы па лёдзе, я чуць не ўваліўся ў паніўку. Baродзькава Крыч. Паніўка чуць-чуць замерзла i сьнегум яе завеіла, дык ён, як стаў ны яе, дак i паехуў над лёд. Бяседавічы Хоцім. ПАНОНІЧА, прысл. Дагэтуль, да гэтага часу. Сын паехуў ны шахты i паноніча там. Палуж Краснап. ПАНСКІЙ, прым. Панскі. У яго манера панскыя: сьпіць ды пыўдня. Чыгрынаўка Раснян. ПАНСТВА, -а, н. Панства. Пабыў месіц у горідзі, дык панства ныбряўсь — ходзіць, гылаву зыдряўшы, i ні c кім ні здарёўкыіцца. Брылёўка Краснап. ПАНТАЛЫК, -у, м. Панталык, розум, троп. Як я віджу, ты ўжо, Якыў, з панталыку збіўся. Канічы Касцюк. ПАНТОПЛІ, -пель, мн. л. Пангофлі, вязаныя з тоўстых суконных нітак лапці. Маня, падай мае пантоплі, там каля печкі стыяць, мо' я трохі ўстану пы хаці прайду. Крычаў. ПАНУДЗІЦЬ, дзеясл. Прывесці да сумоты. Дзяцей маіх панудзіла — нудзяцца, хоць ты ім што хочаш. Радзілёў Краснап. ПАНУУКА, -i, ж. Палонка. Замерзла выда ў реццы, вазьмі тапор i прысячы пануўку. Слаўнае Мсцісл. ПАНЧОХА, -i, ж. Панчоха. Надзень суконныя панчохі ў боты, у сё будзе цяплей, калі ня хочыш валёнак надзіваць. Баеўка Крыч. Дзяўчына бегыя пы маету ў адных панчохах. Сідараўка Краснап. Зацыруй пяту ў панчохі. Дзягавічы Касцюк. ПАНШЧЫНА, -ы, ж.. Паншчына, прыгон. Мой дзед ны сваіх плячох у сю паншчыну піранёс. Добрае Мсцісл. ПАНЫКІВЫЦА, -ы, ж. бат. Панікніца, гравілат. Паныківыца расьцець кылы руччоў. Хвёдараўка Краснап. ПАНЫУКА, -i, ж. Палонка. Пынісла мыць бяльлё ны паныўку, ды як шыбаўкнула ў ваду. Куркаўшчына Мсцісл. Сяньні хлопчык упаў у паныўку i зытапіўсь. Бялішчына Мсцісл. ✓ ПАНЭХЫЦЬ, дзеясл. Патуляцца, пахадзіць. Ен ня можыць зразу ўзяцца зы работу, яму нада панэхыць туды-сюды, каб большы часу прайшло. Слаўнае Мсцісл. ПАНЮУКА, -i, ж. Палонка. Там naнюўка была на речкі — бабы бяльлё мылі. Арцёмаўка Міласл. ПАНЮХАЦЬ, дзеясл. Панюхаць. Понюхай, як смашна пахніць набор. Добрае Мсцісл. ПАНЮШКА, -i, ж. Панюшка, дробка. Во даў, як тыбакі ны панюшку. Забычанне Касцюк. ПАНЯСЬЩ [панесьць], дзеясл. Панесці. Ты йдзі ў кіпіраціў, а я панясу пісьмо на пошту. Мсціслаў. ПАПЯТЫП, прым. Паняты. Пры абглядзе паўшай быдлы ў мяне былі панятыя Андрэй i Міхась. Міцькаўшчына Мсцісл. ПАНЯУКА, -i, ж. Палонка. Паўз дарогі панявык пыныкапыюць, што поначы можна голыву скруціць. Вінаградаў Міласл. ПАПАДАЦЦА, дзеясл. Трапляць, выпадкова бываць. Часта пріхадзілысь nanaдацца мне i к быгатыму хадзяіну, дык там хырашо кармілі. Бяседавічы Хоцім. ПАПАЁСЬЦЬ, дзеясл. З'есці, паесці [паз'ядаць]. Усе абеды папаелі. Мсціслаў. ПАПАЛАЦЬ, дзеясл. Паапалаць. Трэба проса папалаць. Палуж Краснап. ПАПАЛЁНІЦЬ, дзеясл. Пакалоць (поа дровы). Дровы папаленіць нада ды скласьць над страху. Касцкжовічы. ПАПАРЫЦЬ, -i, ж. бат. Папараць. ГІапарыць расьцець у лесі вялікімі i шуракімі кустамі. Пірагова Мсцісл. ПАПАСЦА, дзеясл. Папасціся. / нада ж папасца ў такую бяду. Мануйлы Краснап. Папаўсь, што ў нерыт: ні ўзад, ні ўперыд! Пірагова Мсцісл. Каўка папалася ў сільлё. Дуброўна. ПАПАСЬЦЬ, дзеясл. Папасці, трапіць. Як малацілі — папаў мне асьцюк у вока. Пірагова Мсцісл. Стрыляў у варону, a папаў у карову. Баеўка Крыч. ПАПАУЗУХА, -i, ж. Завея-пазёмка, стан пагоды, калі зверху снег не йдзе, a ўнізе мяце i завявае след. У полі сяньні тыкая naпаўзуха, што ўраз сьлед замятае. Новае Сяло Мсцісл. ПАПЁРА, -ы, ж. Папера. Я сынку свайму паперы купіў, няхай пісаць вучыцца. Барысавічы Клім. Вучыцель вялеў купіць паперы ў клетку. Мацутаўка Раснян. Атарві мне кусок паперы, пісульку напісаць. Добрае Мсцісл. ПАПЁРІЧНЫЙ, прым. Паперны, папяровы. Січас ужу ŭ мяшкі паперічныя дзелыюць, ня толькі ійто. Залачэўка Краснап. ПАПЁРКА, -i, ж. (Афіцыйны дакумент], адносіна, паведамленне. Міхалцы прішла із воласьці паперка. Гібалы Касцюк. ПАПЁРЦЬ, дзеясл. Паперці. Я яго так ублагытварыў, што з горла напёрла. Губары Краснап. ПАПІКАЦЬ, дзеясл. [Папракаць], Дакара ць. Дос табе ўжо папікаць мне куском хлеба, ці я ў цябе яго не зырабіў. Гібады Касцюк. ПАШКЫШЧА, -a, н. Дакор, папіканне. Нечыга рабіць мне папікышча: я свой хлеб ем i нікому ні доўжін. Хвёдараўка Краснап. ПАПЛЕТ, -у, м. Паплёт, латы, тонкія жэрдкі, што кладупца на ключы для асновы страхі. Паплёт добры, крыша будзе крэпка. Юркаўка Крыч. Брат паехаў у лес, паплёт на хату рубіць. Затоны Раснян. Паплёт пагніў — па крышы ня пойдзеш. Дуброўна. ПАПЛЁЦІНА, -ы, ж. Паплеціна, лага. Паплеціна злымалыся, i я прываліўся ны стряхе. Пухнава Раснян. ПАПЛЫСЬЦЬ, дзеясл. [Паплысці], паплыць. Выда быстрыя, ні паплысьць наўспроці воды. Аўчынец Краснап. Крыгі ўжо паплылі пы Дняпру. Крычаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, пазядаць
3 👁
 ◀  / 512  ▶