ПАДСОБА, -ы, ж. Падмога. Німа мне ніякай падсобы — усё адзін ды адзін. Палуж Краснап.
ПАДСОБІЦЬ, дзеясл. Дапамагчы. Падсоб ты мне зілянцы выбіраць, толькі кынапель ня трі, ціха. Бяседавічы Хоцім. Падсоб мне ўзьняць мех. Палуж Краснап.
ПАДСОБНЫЙ, прым. Дапаможны. Мы ўзялі двух падсобных коняй, спрагліся і паехалі ў Смаленск. Пірагова Мсцісл.
ПАДСОБ'Я, -я, н. Дапамога. Дычка мне даець падсоб'я, сама трохі зырэботыю, то аттуль, то атсюль — во так і жыву пумалу. Шумячы.
ПАДСОНЕШНІК, -а, м. бат. Сон-трава. У лесі падсонешнік ужо зацьвіў. Хвёдараўка Краснап.
ПАДСОХНУЦЬ, дзеясл. Падсохнуць. Як падсохніць вясною зімля, дык пачнём пахыту. Сохана Мсцісл.
ПАДСТАВІЦЬ, дзеясл. Падставіць, прыставіць. Падстаў к сталу зэдлік ды сядзь. Бель Мсцісл. Дзяўчына падставіла бацьку пад ногі зэдлік. Бродкі Крыч.
ПАДСТРОІЦЬ, дзеясл. Падстроіць, зрабіць што-небудзь хітра. Так падстроілі, што й ні хацеў бы, а прышлось жаніцца. Палуж Краснап.
ПАДСТРОМКІ, -мак, мн. л. Пастромкі, вяроўкі, якімі прывязваецца да хамута плуг, барана і інш. Пыдцяні левую падстромку, ато пыдсанкі пашлі бокум. Бяседавічы Хоцім.
ПАДСТРЭЛІЦЬ, дзеясл. Падстрэліць. Міхась падстрэліў жураўля. Бродкі Крыч.
ПАДСТУПНЫЙ, прым. Даступны, просты ў адносінах да людзей. Наш прідсідаціль — падступный: ды яго усякій можыць дайці і пугуваріць. Краснаполле.
ПАДСУНУЦЬ, дзеясл. Падсунуць. Садзіцеся ў нас, госьці будзеця: Мар'я, падсунь зэдлік бліжэй! Пірагова Мсцісл.
ПАДСЫПАЦЬ, дзеясл. Падсыпаць. Падсып яму ў чай зельля. Буліна Касцюк. Да пуда ні хыпая, падсып яшчэ з паўгарца. Бродкі Крыч.
ПАДСЬВЕШНІК, -а, м. Ліхтар. Зыпаліла сьвечку, пыставіла ў падсьвешнік і панісла яго на стол. Арцёмаўка Міласл.
ПАДСЬЦЕЛЬНІК, -а, м. Лубок або тонкія дошчачкі, якія кладуцца на дню калёс. З етыга лубка будзе добры падсьцельнік у калёсы. Ташна Клім.
ПАДТАПІЦЬ, дзеясл. Запаліць у печы дровы. Пыдтапіла ў печы, а сама пабегла па ваду, а дровы й патухлі. Гаўрыленка Бялынкав. Затапіць вадою. Вадою павець пыдтапіла, што й ні ўлезіш. Мануйлы Краснап.
ПАДТАШКІ, -шак, мн. л. Паветка каля клеці. Змылацілі, пынасыпалі ў мяшкі і вынісьлі ў падташкі. Касцюковічы.
ПАДТОПА, -ы, ж. Сухія трэскі, лучына для падпальвання ў печы. Сырэя дровы, біс падтопы ніяк ні гыраць. Палуж Краснап.
ПАДТРЫМАЦЬ, дзеясл. Падтрымаць. Падтрымай воз, ато перакуліцца ў етых каўдобінах. Азерцы Клім.
ПАДТРЫМОЎВАЦЬ, дзеясл. Падтрымоўваць, падтрымліваць. Чапёлкі ніты падтрымоўваюць. Парадзіна Мсцісл.
ПАДУЖЫЦЬ, дзеясл. Пабароць. Ён мяне падужыя, бо сільнейшы ад мяне. Палуж Краснап.
ПАДУЗА, -ы, ж. Шляя. Зьіжджаў з гары, дык падуза пырвалыся і хамут на вушы каню наіжджаіць,— думаў, што перакулюсь. Хвёдараўка Краснап. Калі б не падуза, застаўся б конь без гылавы. Ташна Клім. Трэба зрабіць новаю падузу ў хамут. Расна. Ні так надзеў на кыня падузу. Гібалы Касцюк. Папраў падузу ны кані, ато зьехыла набык. Бяседавічы Хоцім.
ПАДУЗГОРЫК, -а, м. Адхон гары, ніз гары. Дом стыяў на падузгорку. Хвёдараўка Краснап.
ПАДУЛАДНЫЙ, прым. Падлеглы, падуладны. Што ты мной распырыжаісься, я табе ні падуладный! Асмолавічы Мсцісл.
ПАДУЛЯ, -і, ж. Дулька, невялікая прадаўгаватая груша. Я натрос целый мех падуль зь етыя грушы. Тур'я Чэрык. Падулі — смашныя грушы. Бродкі Крыч.
ПАДУМАЦЬ, дзеясл. Падумаць. Кыла пнёў было многа гыварушык; я перша падумыла, што ета апенкі, а потым толькі распызнала. Арцёмаўка Міласл. Падумаеш, якая знымянітысьць прыехыла. Папоўшчына Мсцісл.
ПАДУРЫЦЬ, дзеясл. [Пашумець], пабалавацца. Сыбраліся дзеўкі, хлопцы, трохі падурылі, папелі ды разышліся. Пірагова Мсцісл.
ПАДУТЫЙ, прым. Пакрыты зверху якім-небудзь металам, напрыклад золатам ці серабром. Еты ні зылатэй, ён толькі падуты золытым. Хвёдараўка Краснап.
ПАДУШКА, -і, ж. Падушка. У мяне ёсьць толькі адна навылка ны падушку. Слаўнае Мсцісл. На падушку пад голыў пыкладзі. Іванаўка Хоцім. Брус у калёсах, які служыць асноваю для драбін і абапіраецца на вось. Заднія падушка ў калёсых слаўныя, а пярэднія троху слабыватыя. Бязводзічы Мсцісл. На етыя калёсы нільзя класьць бальшэй воз, ато ў іх треснуўшыя падушка. Бяседавічы Хоцім.
ПАДХОДЗІЦЬ, дзеясл. Падыходзіць. К яму нада ціха падходзіць, бо ён дужа астрожный. Юшкі Мсцісл.
ПАДЦКЫВАЦЬ, дзеясл. Падбіць, падгаварыць. Падцкываў хлыпца пабіць дзяўчыну, а той — рад служыць. Гаўрыленка Бялынкав.
ПАДЦЫКВАЦЬ, дзеясл. Падцыкваць, невыразна гаварыць. Што ты языком падцыкваеш, быццам у цябе канхвета ў роце? Пірагова Мсцісл.
ПАДЧАРЕВЫК, -ўка, м. Падчаровак [падчарэўе]. У кабына на падчарэўку сала было тонкае. Касцюковічы.
ПАДЧЫРКА, -і, ж. Падчарыца, дзіця першай жонкі ў адносінах да другой — мачахі. Мыя падчырка — як родныя дычка, такая добрыя. Паўлавічы Клім. Кепска жыцьцё падчыркі: мачыха — ня родныя маці, ні пыжалеіць. Міцькаўшчына Мсцісл.
ПАДШАРОХНУЦЬ, дзеясл. Падмерзнуць, падсохнуць. Мароз невялікій — троху гразь падшарохнула. Карма Пайкі Краснап. Сёньня падшарохла на дварэ. Там жа.
74 👁