Старонка 306
◀ / 512 ▶
ПАДОЙМА, -ы, ж. Падыманне. У мяне быляць рукі ад падоймы цяжкіх грузаў. Слаўнае Мсцісл. Пад'ём. Дарога ны падойму пышла. Маластоўка Краснап. ПАДОЛ, -а, м. Падол, ніз адзежы. Во шлёпа, падол захлёпыла, ні мыгла пыдняць яго вышы. У маёй сарочкі нышываный падол. Бяседавічы Хоцім. Месца на рацэ, дзе мыюць бялізну. Пайду ны падол пылыскаць панёву. Маластоўка Краснап. Дзяўчына пышла ны падол пылыскаць плацьця. Пацкава Мсцісл. ПАДОНКІ, -каў, мн. л. Падонкі, астаткі чаго-небудзь на дне. Сыма зьела зьверьху сьмітанку, а мне кінула адны падонкі. Слаўнае Мсцісл. ПАДОНЬНЯ, -я, н. Падонкі. Зьверьху ў кублі сала харошыя зьелі, а цяперь падоньня ня хочыця. Слаўнае Мсцісл. Сена коні ўсё паелі, асталось адно падоньня. Мацутаўка Расйян. ПАДОСКА, -і, ж. Падосак, сталёвая палоска, што падкладваецца пад вось у калёсах. Ета падоска скора атарвецца. Ташна Клім. Падоскі ў восі ёсьць. Крычаў. Жалеза ны падоскі нада йшчэ купіць, дык і двору можна рухаць. Мсціслаў. ПАДОСТКА, -і, ж. Падосак. На ету вось нада падлажыць новую падостку, ато ета саўсім піряцёрлысь. Бяседавічы Хоцім. ПАДОХНУЦЬ, дзеясл. Падохнуць. Дробізь уся падохла за ету зіму. Хвёдараўка Краснап. ПАДПАЛІЦЬ, дзеясл. Падпаліць. Дзеці падпалілі кучу хворысту. Гібалы Касцюк. ПАДПАЯСАЦЦА, дзеясл. Падперазацца. Мой брат падпаясаўся крайкай. Маляцічы Крыч. ПАДПАЯСКА, -і, ж. Пояс, падпяразка. Падпаяскі німа ніякае, так і хаджу ні падпаясаны. Бялынкавічы. ПАДПЕРАЗАЦЦА, дзеясл. Падперазацца. Падперазаўся б ты хоць, ато беспыясый ходзіш. Прыпечына Касцюк. ПАДПЕРАЗАЦЬ, дзеясл. Падперазаць. Падперажы хвартук. Расна. ПАДПЕЧЧА, -а, н. Падпечак. Певень вылез з падпечча і запеў. Пірагова Мсцісл. ПАДПІРЫЗАЦЦА, дзеясл. Падперазацца. Матузом падпірызаўся. Горкі. Мой тыварыш падпірызаўся крайкай. Людагошч Мсцісл. ПАДПІРЫЗАЦЬ, дзеясл. Падперазаць. Ты ж падпіражы хвартух, так ня йдзі. Лапаціна Мсцісл. ПАДПЛІТАЦЬ, дзеясл. Падплятаць. Бацька надзеў лапаць на капыл і стаў яго падплітаць. Гібалы Касцюк. ПАДПОЛЬЛЯ, -я, н. Пограб пад падлогаю [пад нарамі] ў хаце. Марылька, дастань з падпольля картошкі. Роськаў Касцюк. Схадзі ў падпольля і ныбяры кошык бульбы. Янаўка Мсцісл. ПАДПОЎЗЬЦЬ, дзеясл. Падпаўзці. Вошчупкам падпоўз туды. Брылёўка Краснап. ПАДПРЁЖЫНЫЙ, прым. Падпечаны, падпражаны. Падпрежыныя кілбыса стыяла ны скыўрадзе ны стале і аж хрумцела на зубах, як яе елі. Арцёмаўка Міласл. ПАДПРЁЖЫНЫЙ, прым. [Падпрэжаны], прыпрэжаны. Падпрежыный конь зусім ні цяніць, а толькі йдзець. Ташна Клім. ПАДПРУГА, -і, ж. Пас, якім падшпіляюць сядзёлку. Пыдцяні тужэй падпругу, ато сядзёлка з'іжджаіць набык. Бяседавічы Хоцім. Надзеў сядзёлку на кыня і зышпіліў падпругу, дык іна вяліка яму — вісіць пыд жыватом. Арцёмаўка Міласл. ПАДРАЦЦА, дзеясл. Падрацца. Мой хвартух сусім падраўся. Расна. Рубашка падралась. Хоцімск. ПАДРАЦЬ, дзеясл. Падраць. Зычапіўся за гвозд і кажух падраў. Мсціслаў. На што ты падраў мой сшытак? Бобрыкі Мсцісл. ПАДРЁЗ, -а, ж. Падрэз, жалезная вузкая палоска пад полазам саней. Твае сані ны падрезах, дык лёгка ідуць. Бяседавічы Хоцім. ПАДРОБНА, прысл. Падрабязна. Яму падробна рыскызалі ўсё ды каліва. Арцёмаўка Міласл. ПАДРОСТЫК, -стка, м. Падлетак. Карова ды цёлка-падростык — другей год, вось і ўвесь мой статык. Арцёмаўка Міласл. ПАДРУБ, -ы, м. Падруба, падваліна, ніжняе бервяно ў будынку. Ён ужо падруб зрубіў. Хвёдараўка Краснап. ПАДРУГА, -і, ж. Сяброўка, таварышка. Надовічы я бачыла сваю падругу. Рэкта Калінішчына. ПАДРУЗА, -ы, ж. Шляя. Трэба зрабіць новую падрузу ў хамут. Расна. ПАДРУЧНІК, падрушнік, -а, м. Памочнік. Сын — бацькыў падручнік. Лютня Краснап. Ён мне ўжо падрушнік, усё памыгая. Маластоўка Краснап. ПАДРЭЗ, -а, м. Падрэз, вузкая палоска жалеза пад полазам саней. Падрэзы ў маіх санях зьезьдзіліся, нада новыя дываць. Ташна Клім. ПАДСАНКІ, -нак, мн. л. Малыя санкі (ужываюцца як падсобныя пры вывазцы бярвенняў). Дарога разьбітыя, дык падсанкі бегаюць з боку набык. Дзеці зыбралі падсанкі ды пабеглі на лёд. Крычаў. ПАДСЕІЦЬ, дзеясл. Падсеяць. Падсей муку ны падсітык, хлеб луччы будзіць. Хвёдараўка Краснап. ПАДСІВАЦЬ, дзеясл. Падсяваць. Ікая бузяныя грачыха, нада падсіваць будзя. Сутокі Мсцісл. ПАДСІТАК, -тка, м. Падсітак, частае рэшата. Прасей муку ны падсітак. Людагошч Мсцісл. Я сеіла муку ны падсітык, а хлеб нейкі чорны. Канава Хоцім. ПАДСКОК, -у, м. Падскок. Іна ж ня йдзе, а ўсё з падскокым: два шагі ступіць і скок, два шагі ступіць і зноў скок. Арцёмаўка Міласл. ПАДСКОЧЫЦЬ, дзеясл. Падскочыць. Як джыганула пчыла, аж падскочыў. Парадзіна Мсцісл. ПАДСЛУХЫВЫЦЬ, дзеясл. Падслухоўваць. Жэўжыкі етыя бегыюць пад вокнымі ды падслухывыюць. Асмолавічы Мсцісл. Як табе ні стыдна падслухывыць пад вакном? Тульдава Расйян.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 512 ▶