ПАДСОБА, -ы, ж. Падмога. Німа мне ніякай падсобы — усё адзін ды адзін. Палуж Краснап. ПАДСОБІЦЬ, дзеясл. Дайамагчы. Падсоб ты мне зілянцы выбіраць, толькі кынапель ня трі, ціха. Бяседавічы Хоцім. Падсоб мне ўзьняць мех. Палуж Краспап. ПАДСОБНЫЙ, прым. Дапаможны. Мы ўзялі двух падсобных коняй, спрагліся i naехалі ў Смоленск. Пірагова Мсцісл. ПАДСОБ'Я, -я, н. Дапамога. Дычка мне даець падсоб'я, сама трохі зыряботыю, то аттуль, то атсюль — во так i жыву пумалу. Шумячы. ПАДСОНЕШНІК, -а, м. бат. Сон-трава. У лесі падсонешнік ужо зацьвіў. Хвёдараўка Красная. ПАДСОХНУЦЬ, дзеясл. Падсохнунь. Як падсохніць вясною зімля, дык начнём пахиту. Сохапа Мсцісл. ПАДСТАВІЦЬ, дзеясл. ІІадставіць, прыставіць. Падстаў к сталу зэдлік ды сядзь. Бель Мсцісл. Дзяўчына падставіла бацьку над ногі зэдлік. Бродкі Крыч. ПАДСТРОІЦЬ, дзеясл. Падстроіпь, зрабіць што-небудзь хітра. Так падстроілі, што ŭ ні хацеў бы, а прышлось жаніцца. Палуж Красная. ПАДСТРОМКІ, -мак, мн. л. Пастромкі, вяроўкі, якімі прывязваецца да хамута плуг, барана i інш. Пыдцяні левую падстромку, ато пыдсанкі пашлі бокум. Бяседавічы Хоці.м. ПАДСТРЭЛЩЬ, дзеясл. Падстрэліць. Міхась надетрэліў жураўля. Бродкі Крыч. ПАДСТУПНЫЙ, прым. Даступны, просты ў адносіпах да людзей. Наш прідсідаціль — падступный: ды яго усякій можыць дайці i пугуваріць. Краснаполле. ПАДСУНУЦЬ, дзеясл. Падсупуць. Caдзіцеся ў нас, госьці будзеця: Мар'я, подсунь зэдлік бліжэй! Пірагова Мсцісл. ПАДСЫПАЦЬ, дзеясл. Падсыпаць. Падсып яму ў чай зельля. Буліна Касцюк. Да пуда ні хыпая, падсып яшчэ з паўгарца. Бродкі Крыч. ПАДСЬВЁШНІК, -a, м. Ліхтар. Зыпаліла сьвечку, пыставіла ў падсьвешнік i памела яго на стол. Арцёмаўка Міласл. ПАДСЫДЁЛЬНІК, -а, м. Лубок або тонкія дошчачкі, якія кладуцца на дню калёс. 3 етыга лубка будзе добры падсьцельнік у калёсы. Ташна Клім. ПАДТАШЦЬ, дзеясл. 1. Запаліць у печы дровы. Пыдтапіла ў печы, а сама пабегла па ваду, а дровы ŭ патухлі. Гаўрылейка Бялынкав. 2. Затапіць вадою. Вадою павець пыдтапіла, што ŭ ні ўлезіш. Мануйлы Краснап. ПАДТАШКЬ -шак, мн. л. Паветка каля клеці. Змылацілі, пынасыпалі ў мяшкі i вынісьлі ў падташкі. Касцюковічы. ПАДТОПА, -ы, ж. Сухія трэскі, лучына Для падпальвання ў печы. Сырэя дровы, біс падтопы ніяк ні гыряць. Палуж Краснап. ПАДТРЫМАЦЬ, дзеясл. Падтрымаць. Падтрымай воз, ато перакуліцца ў етых каўдобінах. Азерцы Клім. ПАДТРЫМОУВАЦЬ, дзеясл. Падтрымоўваць, надтрымліваць. Чапёлкі ніты падтрымоўваюць. Парадзіна Мсцісл. ГІАДУЖЫЦЬ, дзеясл. Пабароць. Ен мяне падужыя, бо сільнейійы ад мяне. Палуж Краснап. ПАДУЗА, -ы, ж. Шляя. Зьіжджаў з гары, дык падуза пырвалыся i хамут на eyшы каню наіжджаіць,— думаў, што nepaкулюсь. Хвёдараўка Красная. Калі б не падуза, застаўся б конь без гылавы. Ташна Клім. Tрэба зрабіць новаю падузу ў хамут. Распа. Hi так надзеў на кыня падузу. Гібалы Касцюк. Папраў падузу ны кані, ато зьехыла набык. Бяседавічы Хоцім. ПАДУЗГОРЫК, -а, м. Адхон тары, ніз гары. Дом етыяў на падузгорку. Хвёдараўка Краснап. ПАДУЛАДНЫЙ, прым. Падлеглы, падуладны. Што ты мной распырыжаісься, я табе ні падуладный! Асмолавічы Мсцісл. ПАДУЛЯ, -i, ж. Дулька, невялікая прадаўгаватая груша. Я натрое целый мех падуль зь егыя грушы. Тур'я Чэрык. Падулі — смашныя грушы. Бродкі Крыч. ПАДУМАЦЬ, дзеясл. Падумаць. Кыла пнёў было многа гыварушык; я перша падумыла, што ета апенкі, а потым толькі распызнала. Арцёмаўка Міласл. Падумаеш, якая знымянітысьць прыехыла. Папоўшчына Мсцісл. ПАДУРЫЦЬ, дзеясл. [Пашумець], пабалавацца. Сыбраліся дзеўкі, хлопцы, трохі падурылі, папелі ды разышліся. Пірагова Мсцісл. ПАДУТЫЙ, прым. Пакрыты зверху якім-нсбудзь металам, напрыклад золатам ці серабром. Еты ні зылатэй, ён толькі надуты золытым. Хвёдараўка Краснап. ПАДУШКА, -i, ж. 1. Падушка. У мяне ёсьць толькі адна навылка ны падушку. Слаўнае Мсцісл. На падушку пад голыў пыкладзі. Іванаўка Хоцім. 2. Брус у калёсах, які служыць асноваю для драбін i абапіраецца на вось. Заднія падушка ў калёсых слаўныя, a пярэднія троху слабыватыя. Бязводзічы Мсцісл. На етыя калёсьі нільзя класьць бальшэй воз, ато ў іх треснуўшыя падушка. Бяседавічы Хоцім. ПАДХОДЗІЦЬ, дзеясл. Падыходзіць. К яму нада ціха падходзіць, бо ён дужа астрожный. Юшкі Мсцісл. ПАДЦКЫВАЦЬ, дзеясл. Падбіць, падгаварыць. Падцкываў хлыпца пабіць дзяўчыну, а той — рад служыць. Гаўрыленка Бялынкав. ПАДЦЬІКВАЦЬ, дзеясл. Падцыкваць, невыразна гаварыць. Што ты языком падцыкваеш, быццам у цябе канхвета ў роце? Пірагова Мсцісл. ПАДЧАРЁВЫК, -ўка, м. Падчаровак [падчарэўе]. У кабина на падчарёўку сала было тонкае. Касцюковічы. ПАДЧЫРКА, -i, ж. Падчарыца, дзіця перш ай жонкі ў адносінах да другой — мачахі. Мыя падчырка — як родныя дычка, такая добрыя. Паўлавічы Клім. Кепска жыцьцё падчыркі: мачыха — ня родныя маці, ні пыжалеіць. Міцькаўшчына Мсцісл. ПАДШАРОХНУЦЬ, дзеясл. Падмерзнуць, падсохнуць. Мороз невялікій — троху гразь падшарохнула. Карма Пайкі Краснап. Сёньня падшарохла на дварэ. Там жа
Дадатковыя словы
гіадўж, маря, падсобя, падстўп, сўн, туря
15 👁