ПАДКОМКЫЦЬ, дзеясл. Падкамячыць. Падкомкыў хлыпца пыд сябе i душыць. Хвёдараўка Краснап.
ПАДКОРЧЫЦЬ, дзеясл. Падагнуць [падкурчыць]. Падкорчыў ногі i сеў на мост. Палуж Краснап.
ПАДКОЧЫВЫЦЦА, дзеясл. Падкочвацца. Пычалі мы патроху падкочывыцца бліжэй к вогнішчу, бо ноч была халодная, ядраная. Пірагова Мсцісл.
ПАДКРУП 'Я, -я, н. Дробныя грэцкія крупы. У етый бачурыццы крупы, a ў тэй — падкруп'я. Крычаў.
ПАДКРУЧЧА, -а, н. Топкая балоцістая мясціна, зарослая кустамі. Конь залез у падкручча i падковы падрываў у балоці. Студзянец Касцюк.
ПАДКУВАЦЬ, дзеясл. Падкаваць. У майго кыня капыт рыскалдусь, падкуваць нада. Камароўка Крыч.
ПАДЛА, -ы, ж. 1. Падла, здыхляціна. Фэ, тухліць падлаю. Старае Сяло Мсцісл. Лянь як сыбака падлу жрэць. А кошка, нябось, падлы ня есьць. Арцёмаўка Міласл. 2. Худы, стары конь. Харошыга кыня купіць грошы ні хапіла, дык купіў падлу. Там жа.
ПАДЛАСЫЙ, прым. Падласы. Во ўрадзіўся ў нас ягнёнык, як тхарок падласый. Куркаўшчына Мсцісл.
ПАДЛЁГАНЬНЕ, -я, н. Падлізванне. / навошта такоя падлеганьне пірад гэтым гадам — пірад ім жа ён гатоў ны задніх лапах скыкаць. Ушакі Чэрык.
ПАДЛЕПУШ, -a, м. Чалавек, што ўмешваецца недарэчы, дзе яго не просядь. Етый падлёпуш яшчэ пыдгадзіў: улез з сваім языком куды ня трэба. Хвёдараўка Краснап.
ПАДЛЁТАК, -тка, м. Падлетак. У яго ўжо хлопец падлетак. Гібалы Касцюк.
ПАДЛЁЧКА, -i, ж. Подлая. Дычка мыя — падлечка: матку сваю ні ўва што ставіць. Палуж Краснап.
ПАДЛГЗА, -ы, ж. Падліза, падхалім. Ня люблю я яго: такій нейкій падліза, npaныра, ажно гідка глядзець! Пірагова Мсцісл.
ПАДЛІЗЬНІК. -a, м. Падліза. Падлізьнік ты панській! Хвёдараўка Краснап.
ПАДЛIК, -ку, м. Падлік. Правільный падлік налогу паможыць нам выкрыць yce памылкі. Юшкі Мсцісл.
ПАДЛГЧКА, -i, ж. Падлік. У кыпіряціві падлічка, дык нічога ні прідаюць. Б. Хутары Краснап.
ПАДЛГЧЫВЫНЬНЯ, -я, н. Падлічванне. Зынялісь падлічывыньнім прібыткыў, а іх чорт бачыў — адны страты. Палуж Краснап.
ПАДЛГЧЫВАЦЬ, дзеясл. Падлічваць. Мы будзім мылаціць, a хлопіц — снапы падлічываць. Юшкі Мсцісл.
ПАДЛОГА -i, ж. 1. Падлога. Падлога памыта чыста, а вы з гразёю лезіця, ног ні выціршы. Кажамякіна Краснап. 2. Падаконнік. Я ў сваёй хаце ў вокны пылажыў дубовыя падлогі. Казённая Вуда Краснап. 3. Падсцілка. Лёг спаць ны масту i падлэгі аніякый ні ўзяў. Дубровіцы Клім.
ПАДМАЗАЦЬ, дзеясл. Падмазаць. Во шмарявідла, вазьмі i падмаж калёсы. Лешчынка Мсцісл. Hi падмажыш — ні naeдзіш,— кажуць людзі. Лютня Краснап.
ПАДМАЙСТНРЫК, -рка, м. Вучань на майстра. Спычатку ён быў вучыніком у століра, а цяпер так наўчыўся, што зрабіўся яго падмайстёркым. Сохана Мсцісл.
ПАДМАСЬЛІЦЦА, дзеясл. Падлісціцца. Ц і ты ж ні ве.даіш гэстай цахны: янаж усюды пралезіць, к усім падмасьліцца. Ушакі Чэрык.
ПАДМЁСЬЦЬ, дзеясл. Падмесці. Нада падмесьць мост, бо дужа сорна ў хаце. Хлышчы Мсцісл.
ПАДМЁТКА, -i, ж. Падмётка. H i купляй падмёткі з жыўцом, ато січас прамокнуць. Слаўнае Мсцісл.
ПАДМОГА, -i, ж. Дапамога, падмога. Сын вырас — цяпер падмога будзець бацькам. Пірагова Мсцісл. Я бізь яго падмогі ня выкруціўся б. Турэйск Краснап. Вырысьціць сынок, будзіць бацьку падмога. Слаўнае Мсцісл.
ПАДМОЖНЫЙ, прым. Дапаможны. Адзін конь ні выцігніць, нада падможныга пудпряч. Турэйск Краснап.
ПАДМОСЬНІК, -a, м. Бэлька пад падлогаю. У хаце падмосьнікі нада класьць новыя. Машавая Бялынкав. Падмосьнікі згнілі, i мост абламіўся. Крычаў.
ПАДМОСЬЦЕ, -я, н. Прастора паміж падлогаю i грунтам. Грошы зыкаціліся ў падмосьця, цяпер ні дыстаніш. Палуж Краснап.
ПАДМУРАК, -рка, м. Падмурак, мураваны фундамент над будынкам. Якаў пыставіў сваю хату ны падмурку. Касцюковічы. Йаша вучылішча харошыя, відзіш i падмурык з кірпічу складзен. Арцёмаўка Miласл.
ПАДМЯСБЦГ [падмесьць], дзеясл. Падмесці. Падмяці мост, ато ў хаце брудна. Асавец Крыч.
ПАДМЯТАЦЬ, дзеясл. Падмятаць. Дрэнна падмятаць падлогу гальніком. Гарманава Мсцісл.
ПАДНГЗЬЗЯ, -я, н. Далійа, месца з блізкай грунтавою вадою. На паднізьзі жыта выпрывая. Ляхаўшчына Глуск. Штогоду ў мяне ны паднізьзі жыта выпрувая. Навашоўкі Раснян.
ПАДНОЖНІК, -a, м. Палатно, што кладзецца пад ногі маладым у часе вянчання. На што табе етый кусок пылытна, свацьця? Ета будзіць падножнік мыладым вінчацца. Слаўнае Мсцісл.
ПАДНОСКА, -i, ж. Падмётка. Добрыга раменю ты купіў, ладныя будуць падноскі пад боты. Пабкі Раснян.
ПАДНЯВЁСЬНІЦА, -ы, ж. Паднявесніца, дружка, таварышка нявесты на вяселлі. Паднявесьніца прыгажэй за мыладую. Рылаўшчына Мсцісл. Цікавыя твыя паднявесьніца. Людагошч Мсцісл.
ПАДНЯЦЬ, дзеясл. Падняць. Не, нізмыга мне етый мех падняць, ато ноды парвесься! Пірагова Мсцісл.
ПАДОБНЫЙ, прым. Падобны. Мыкарыў сын падобны ны бацьку. Лешчынка Мсцісл.
ПАДОБСТВА, -а, ж. Падабенства. Зшыў сабе нейкую сьвітку на падобства манаха i ходзіць у ёй. Пірагова Мсцісл. 20. Слоўнік
Дадатковыя словы
падкрупя, рыскалдўсь
18 👁