ОПІС, -у, м. Вопіс, бранне на рахунак, апісванне. Прыехыла міліцыя, будзіць опіс маімасьці рабіць. Азерцы Клім.
ОСХЛЫЙ, прым. Сухарлявы, худы. Ён толькі осхлый, а так — здаровый чылавек. Асмолавічы Мсцісл.
ОСЬЦІ, -ей, мн. л. Восці. Вазьмі осьці, пойдзем рыбы пыглядзім, мо што й заб'ём. Каробчына Мсцісл.
ОТ, выкл. Вось! От табе й штука! Палуж Краснап. От табе й на! Сохана Мсцісл.
ОТЛІГ, -у, м. Адліга. Пысьля марозу ныстаў отліг. Жэраціно Мсцісл.
ОТО, выкл. Вот. Ото ж ты яму даў, як заяц кабыле. Дубровіцы Клім.
ОТПУСТ, -у, м. Адпушчэнне. Раньшы да отпусту хадзілі ў Тупічына, ля Мсьціслаўля, там быў нымастыр. Юркаўка Крыч.
ОХ, выкл. Ох. Ох, брат, ты й сьмікаліст! Хвёдараўка Краснап.
ОХЦІ, выкл. Вохці. Охці мне! Што цяпер рабіць буду? Асмолавічы Мсцісл.
ОШУСТ, -а, м. Ашуканец, жулік, машэннік. Еткій ошуст каго ні спыдманіць! Стары Дзедзін Міласл.
П
ПА, прыназ. 1. Па. Па вуліцы ехала падвода. Касцюковічы. Бацька выцяў сына па мордзе. Малюшын Касцюк. Нехта дужа жалобна выў ны кладбішчы па мёртвыму. Слаўнае Мсцісл. Па Міхася прыехалі міліцыянеры. Зоры Чэрык. Сяньня нада ехаць па дровы длі школы. Сапрынавічы Мсцісл. Ні па ныраву мне ета дзела. Цівецкая Краснап. Выбраў дзеўку па свойму норыву. Азерцы Клім. 2. Паводле. Па тваім слывам выходзіць, што Юрка сам у етым вінуватый. Шумячы.
ПААЛЕІЦЬ, дзеясл. Паалеіць, заліць алеем. Трэба бульбу больш паалеіць. Старае Сяло Мсцісл.
ПААСОБКУ, прысл. Паасобку. Ты бутылкі паасобку пыкладзі, ато паб'юцца. Старае Сяло Мсцісл.
ПАБВЕШАЦЦА, дзеясл. [Паабвешвацца], начапляць на сябе чаго-небудзь. Дзеўка пабчапілысь, пабвешылысь цацкымі, думыя, што прыгажэй будзя. Брылёўка Краснап.
ПАБЕГЧЫ [пабежч], дзеясл. Пабегчы. Сыбака пабегла па полю. Хоцімск. Дзеці пабеглі ны каўзель коўзацца. Сутокі Мсцісл. Трус пабег ны грады — капусту там пагрызець. Вародзькава Крыч.
ПАБІДЗІЦЦА, дзеясл. Здарыцца бядзе. Пабідзіцца мне сяньні, чуіць мае серца бяду. Хвёдараўка Краснап.
ПАБІТЫЙ, прым. Пабіты. Шыба пабіта, дык вецір дзьмець. Пабіты гырлач. Хоцімск.
ПАБІЦЦА, дзеясл. 1. Пабіцца. Біч пабіўся, і мылаціць нечым. Машавая Бялынкав. 2. Стаптацца. Чыбаты пабілісь, пачыняць нада. Хоцімск.
ПАБІЦЬ, дзеясл. 1. Пабіць. Пабілі ўвесь цэбар. Крычаў. Вольга пабіла бітлагу. Хоцімск. Кот хацеў паесьць смітану і гырлач пабіў. Бяседавічы Хоцім. 2. Пакрыць вышэйшаю картаю ці козырам. Пайду вышніка — ён ні паб'ець, у яго ніжнік. Хвёдараўка Краснап.
ПАБКАПЫЦЦА, дзеясл. Абкапацца. Ела кісель, ды чыста пабкапылыся. Тур'я Краснап.
ПАБКЫЛАЦІЦЬ, дзеясл. Паабкалаціць, атрэсці да звання. Сяньні ўночы вецір усі яблыкі пабкылаціў. Пірагова Мсцісл.
ПАБЛІЗУ, прысл. Блізка, недалёка. Ці няма тут паблізу дзе вады? Гібалы Касцюк.
ПАБОЖНА, прысл. Памяркоўна, не вельмі. Калі ён зь цябе ўзяў за ета рубель, дык ета йшчэ пабожна, я думаў, болій вазьмець. Сутокі Мсцісл.
ПАБОЖНЫЙ, прым. Памяркоўны, невялікі ў сэнсе труднасці. Налогі ў етым годзі яшчэ пабожны — цярпець можна. Слаўнае Мсцісл.
ПАБОЛІЦЬ, дзеясл. Пабольшаць, зрабіцца большым. Ён такей вісокій і хочыць яшчэ паболіць, хочыць яшчэ пыдрасьці. Арцёмаўка Міласл.
ПАБОРІЦЦА, дзеясл. Пабарукацца. Паборіўсь з Анісым, дык Аніс паборіў мяне. Маластоўка Краснап.
ПАБОРІЦЬ, дзеясл. Пабароць, перамагчы ў барацьбе. Я цябе паборію, ня думай, шты такей сільный. Трубільня Краснап. Хто каго паборія з вас? Палуж Краснап.
ПАБОРКА, -і, ж. Спаборніцтва ў барацьбе. Хлопцы вышлі ны паборку — хто каго паборія. Палуж Краснап.
ПАБОРЫЦЬ, дзеясл. Пабароць, здужаць. Быў у нашай вёсцы асілак, дык ён усіх паборыў. Старае Сяло Мсцісл. Ён яго паборыя, ён сільный хлопіц. Палуж Краснап.
ПАБОРЬЧЫЦЦА, дзеясл. Пабарукацца. Дывай паборьчыімсь — хто каго паборьчыя. Шумячы.
ПАБОЧЫНА, -ы, ж. Бакавіна, бок. Кыбанчык быў сытый — ны пабочынах многа мяса. Хвёдараўка Краснап.
ПАБРАЦЦА, дзеясл. Пабрацца, павянчацца. Ужо сорак год будзя ўвосінь, як мы з сваёй бабай пабраліся. Асмолавічы Мсцісл.
ПАБРУДНЕЛЫЙ, прым. Забруджаны, забруднелы. Мост пабруднелый: нада падмыць, ато ад людзей срымыта. Палуж Краснап.
ПАБУДАВАЦЬ, дзеясл. Пабудаваць, збудаваць. Пабудаваў хату бацькам, а сам паехаў. Пірагова Мсцісл.
ПАБУДЖАЦЬ, дзеясл. Будзіць. Матка дзяцей пабуджая, а яны дрыхнуць сабе. Палуж Краснап.
ПАБУДОВАНЫЙ, прым. Пабудаваны. Хата новая, нідаўна пабудована. Машавая Бялынкав.
79 👁