Старонка 299
◀ / 512 ▶
НЯЗЬЛІЧЫНА, прысл. Незлічона, безліч. Што было людзей ны бызарі — нязьлічына. Слаўнае Мсцісл. НЯЗЬМЕРНА, прысл. Бязмерна. Калісь-та тут былі нязьмерна вялікія лясы. Добрае Мсцісл. НЯЙНАЧАЙ, прысл. Няйначай. Змова паміж імі ёсьць, штоб абмішулівыць людзей — няйначай. Паўлавічы Клім. НЯКЕМНА, прысл. Незразумела. Неяк някемна ты гаворыш, кажы ясьней, што табе нада! Пірагова Мсцісл. НЯКРУЧЧЫНА, -ы, ж. Рэкрутчына. Сын падрос — можна б было ўжо жыць лепій, а тут някруччына пыдыйшла, узялі ў сылдаты, і ўзноў зыстаўсь сам адзін. Палуж Краснап. НЯНАСЬЦЕ, -я, н. Нягода [дрэннае надвор'е]. Дождж ідзе, і вясёлка ваду бярэ, значыць, нянасьце будзе. Касцюковічы. Нянасьця падыйшла, а ў мяне йшэ і жыта нязвожына стаіць на полі — прырасьцець. Машавая Бялынкав. НЯПІСЬМЕННЫЙ, прым. Непісьменны. Я ж няпісьменны, ні прачытаю, што тут напісына, рыскажыця мне. Іванаўка Хоцім. НЯРУШЫМА, прысл. Непарушна. Яго слова нярушыма, як скажыць, дык закон. Арцёмаўка Міласл. НЯРУШЫНЫЙ, прым. Нечапаны, нярушаны. Во табе нярушыный гырлач, можаш зьнімаць сьмітану. Пірагова Мсцісл. НЯСУМЫСЬЛЯ, прысл. Ненаўмысля [незнарок]. За што біць дзіцёнка, калі ён зьдзелыў ета нясумысьля? Палуж Краснап. НЯСЬЛЕД, прысл. Няслед, нельга. Сапрону нясьлед было туды лезьці. Палуж Краснап. НЯСЬЦІ [нёсьць], дзеясл. Несці. Ну і вёдры ж нясець, аж каромісел гнецца. Бяседавічы Хоцім. НЯСЬЦІСЯ [нёсца], дзеясл. Несціся, несці яйкі (пра курыцу). Курыца нясецца ўжо. Палуж Краснап. НЯЎГО, прысл. Няўжо. Няўго ты мяне ня любіш? Пацкава Мсцісл. НЯЎЖО, прысл. Няўжо. Няўжо ты сяньні нічога ня ела? Слаўнае Мсцісл. НЯЎМЫСЬЛІ, прысл. Ненаўмысля [незнарок]. Няўмысьлі махнула палку ды пупала яму па ныгах. Куркаўшчына Мсцісл. Я ета зрабіў няўмысьлі. Хвёдараўка Краснап. Я няўмысьля рыспліснуў мылыка з блюдзічка. Слаўнае Мсцісл. НЯЎХЛЮЙ, -я, м. Няўклюда. Эх ты, няўхлюй! Ні можыш зы сабою прыбраць. Вербеж Чэрык. НЯЎХЛЮІНА, -ы, ж. Няўклюда. Няўхлюіна ты, надзела б хоць чыстую спадніцу! Касцюковічы. НЯЎЦЕШНА, прысл. Няўцешна. І плачыць і плачыць яна з таго часу няўцешна. Пірагова Мсцісл. НЯХАЙ, часц. Няхай. Няхай будзе ўжо па-твойму. Хоцімск. Трэба зачыніць мікву, няхай у бані мыюцца, ато расходы на дровы лішнія. Мсціслаў. НЯХЛЮЙ, -я, м. Няўклюда. Етыга няхлюя нівек ня ўвідзіш. Кокатава Мсцісл. НЯХОТА, -ы, ж. Неахвота. Нешта няхота мне ідці туды. Пірагова Мсцісл. НЯХОЦЬЦЮ, прысл. Нехаця, не хочучы. Я ета няхоцьцю зрабіў. Хвёдараўка Краснап. НЯЦЬ, дзеясл. Няць, праняць. Гэта ж каменны чылавек, яго ж ня могуць няць ні сьлёзы, ні просьба. Ушакі Чэрык. Я яму ні за што ні няў веры. Кажамякіна Краснап. НЯШЧАСНЫЙ, прым. Нешчаслівы. Горкыя я, няшчасныя, што мне цяпер дзелыць? Краснаполле. НЯШЧАСЬЦЕ, -я, н. Няшчасце. Няшчасьце яе ета зваліла, ато іна баба вёрткая. Негін Касцюк. Еткыя няшчасьце пераж'ыць, дык адыб'ецца ны здароўі. Пірагова Мсцісл. О О, выкл. О, ого. О-о, ты ў нас вялікі пан! Мсціслаў. ОБЛІК, -а, м. Аблічча. У твайго тывырыша облік красівый. Гусарка Клім. ОБЫК, прысл. Побач. Обык зь ім ідзець яго жонка, а 'дзаду — цешча. Мсціслаў. ОГО, выкл. Ого! Ого, якей ты храбрый у запічку! Ганнаўка Клім. Ого, якую кырываху ён за жонку ўзяў! Горкі Краснап. ОГО-ГО, выкл. Ого-го (выказвае здзіўленне). Ого-го, што ты там бачыў! Гусарка Клім. ОГНІК, -а, м. Вогнік, болькі на губах і барадзе. Огнік пы барадзе пашоў — прыстудзілась нейдзе. Гаўрыленка Бялынкав. ОДГАЛАСК, -а, м. Адгалосак, рэха. Як крыкніш у лесі, дык усюдых рыздаецца одгаласк. Людагошч Мсцісл. О-Ё-ЁЙ, выкл. Оёй (выказвае здзіўленне, боль, смутак). О-ё-ёй! Якей вісокій дом! О-ё-ёй! Што мне рабіць? Палуж Краснап. ОЕЙ, выкл. Ай (выказвае боль, страх). Оёй, ратуйце! Ён мяне заб'ець! Шэвялёўшчына Мсцісл. ОЙ, выкл. Ой. Ой, якей ён пастылы! Відзіць яго ні магу. Ой, ікая ж ты румза! Хвёдараўка Краснап. Ого. Матруна наша, ой, ікая пявуньня. Маластоўка Краснап. ОЙЧЫНЬКА, -а, м. Татухна, ойчанька. А што жы вам, гусычкі, да таго? || Есьць у мяне ойчынька длі таго. З нар. песні. Зарэчча Мсцісл. ОКЛІП, прысл. Верхі, вярхом. Сеў окліп на жэрдку і ездзіць, як ны кані. Багацькаўка Мсцісл. ОПАДЗЬ, -і, ж. [Апад], апалыя грушы ці яблыкі. Ета ж грушы нязрелыя, ета — опадзь, іх чырвяк пыдтачыў, дык яны і ўпалі, а вы іх ядзіцё. Самацэвічы Касцюк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 512 ▶