Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ён у нас зніштыжаіць пасевы. Асмолавічы Мсцісл. НЯБОГА, -i, м. i ж. Нябога. Aŭ, якей жа ты нябога? Н у, дрэнь тваё дзела, нябога. Хвёдараўка Краснап. НЯБОЖЧЫК, -a, м. Нябожчык. Нябожчыка пылажылі ў трупу i пынясьлі на могілкі. Роськаў Калініншчына. Доўга ўспамінаць будуць нябожчыка — слаўны чылавек быў. Крычаў. НЯБОЖЧЫЦА, -ы, ж. Нябожчыца. Мне прысьнілась сяньні нябожчыца-маці. Ганнаўка Клім. Hябожчыца Праксэда — вечны пакой — як умірала, дык кызала, што яна ведыла дзень свае сьмерці. Юркаўка Крыч. НЯВЁДЫМА, прысл. Невядома, німаведама. Вот жа буваіць, пріключыцца нешта з чылавекым i няведыма з чаго — вось адняло ў яго рукі i ногі i ляжыць, як бірвяно. Арцёмаўка Міласл. Няведыма, ці скора пірістаніць яму балець. Канічы Касцкж. НЯВЁРНЫСЫДЬ, -i, ж. Няпэўнасць. Будзіць ета ці не — нізьвесна, i етыя няверьнысьць нас i ніпакоіць. Лютня Краснап. НЯВЁСТА, -ы, ж. Нявеста. Нявеста naехыла ў розгліды. Залесавічы Крыч. Нявесьце купілі сундук, аббітый бляхыю. Сохана Мсцісл. Нявеста была друге я парафіі. Гібалы Касцюк. Кыцярына ўжо нявеста. Міцькаўшчына Мсцісл. Жаніх нявесту пытырячыў к сабе ўдвору. Палуж Краснап. НЯВЁСТКА, -i, ж. Нявестка, жонка сына. Нявестка рызнісла сваё дабро у ўховы пы суседзях. Сохана Мсцісл. Жаніў во сына, узяў сабе нявестку, дык цяпер з хаты гоніць — цесна стала. Бяседавічы Хоцім. Мілыта адна, як сын жывець зь нявесткай. Гарадзец Бдор. Ганіць сьвякрова нявестку — ня любіць яе. Арцёмаўка Міласл. НЯВО, часц. Няўжо. Няво ўжо ён прышоў? Добрае Мсцісл. Ц і ета ўжо твой бацька памёр? — Няво ж! Дубеец Касцюк. НЯВОЛІНЬНЯ, -я, н. Няволенне, прымус. Няволіньням атняць можна, a даць нільзя. Трубільня Краснап. НЯВОЛІЦЬ, дзеясл. Няволіць, прымушаць. Няволіць вас ніхто ні будзіць, дзела ваша: хочаце купіць — купіце, а нет — ні нады. Мсціслаў. НЯВОЛЬНА, прысл. Мімаволыіа. Нявольна нейк аж здрігнулысь, ік пубачыла. Палуж Краснап. НЯВОЛЬНІК, -a, м. Зняволены, палонпы, арыштаваны. Нявольнік сядзеў у хаці запёртый, i стражнік стыяў кыла хаты. Apцёмаўка Міласл. НЯВОПРЫМІЦЬЦЮ, прысл. Вопрамеццю, не помнячы сябе. Конь нявопрыміцьцю пабег. Хвёдараўка Краснап. НЯВОТТА, прысл. Не вельмі. Ен нявотта стыраіцца. Арцёмаўка Міласл. Дзялы мае нявотта будуць. Палуж Краснап. Нявотта добра ў нас. Хвёдараўка Краснап. НЯГЁГЛЫЙ, прым. Нездаровы, слабы. ён нейкі нягеглы, нічога ня ўмея. Чэрыкаў. НЯГЁДЛЫЙ, прым. Нягеглы, нездаровы, слабы. Ён у мяне такі нейкі нягедлый, глядзіця, каб яго там хлопцы ня бвіхнулі! Асмолавічы Мсцісл. НЯГО, часц. Няўжо. Няго ты ня пойдзіш зы мяне замуж? Слаўнае Мсцісл. Няго ета праўда, мыя дыражэнькыя? Лапаціпа Мсцісл. Няго ты ня бачыла? — Ня бачыла, таічка ты мыя! Бель Мсцісл. НЯГОДА, -ы, ж. 1. Нягода, дрэннае надвор'е. Нягода пыдасьпела, а я сена ня прывез — пагніець пыд дажджом. Самацэвічы Касцюк. 2. Бяда, нядоля. Ат нягоды ў бенныга аж цела пычарнела. Маластоўка Краснап. НЯГОДЗЯ, прысл. Дрзнна, нельга, иядобра. Нягодзя так рабіць, як ты робіш. Палуж Краснап. НЯГОДНЫЙ, прым. Нягодны, не варты. Мой конь абракованый, камісія прызнала нягодным. Мсціслаў. НЯГОЖА, прысл. Непатрэбна. Мне ета саўсім нягожа. Горы Краснап. НЯДБАЙЛА, -а, м. Нядбайла, чалавек, які ні аб чым не дбае. Нядбайла етый нічога ня здзелыіць. Касцюковічы. НЯДБАЙЛІНА, -ы, м. Нядбайла. Мой нядбайліна нічога сам ня зьдзелыіць, нічога ні скажыць пы харошыму. Касцюковічы. НЯДЗЁЛЯ, -i, ж. Тыдзень, сем дзёи. Нядзеля імеіць сем дней. Бяседавічы Хоцім. Дзень у дзень ідзе дождж целыю нядзелю. Раздзел Мсцісл. Нядзелю зырыбляў, а за 'дзін вечыр прапіў. Іванаўка Хоцім. НЯДОІМКА, -i, ж. Недаплата. У вас яшчэ леташнія нядоімка ёсць. Пірагова Мсцісл. НЯДУЖНІК, -a, м. Недалужнік. Мцж у Анісьсі нядужнік нейкій: ні ў ета, ні ў тоя, толькі слова, што муж, сыма ўсе дзелыіць. Хвёдараўка Краснап. НЯДУЖНЫЙ, прым. Недалужны. Раньшы Вульляна бцла дзеўка быстрыя, a ік вышла ўзамуж, стала нядужныя. Палуж Краснап. НЯДУМНА, прысл. Неспадзявана. Нядумна было, штоб ён памёр, а ён — на табе! Арцёмаўка Міласл. НЯЗВЫЧАЙНА, прысл. Незвычайна. Яго дычка была нязвычайна прыгожа. Бяседавічы Хоцім. НЯЗГРАБНЫЙ, прым. Нязграбны. Еты чылавек вельмі нязграбны. Камароўка Крыч. Нязграбныя твае сані, дзе ты іх купіў, такоя ламачча? Баеўка Крыч. НЯЗЬДЗЁРЖНЫСЬЦЬ, -i, ж. Нястрыманасць. Спыкайней нада, нязьдзержнысьць ні гадзіцца. Мануйлы Краснап. НЯЗМОГА, -i, ж. Нязмога, знясіленне. Ды мыя ўжо нязмога ў еткія гады працуваць. Добрае Мсцісл. НЯЗНАМА, прысл. Невядома. Нязнама, што ŭ рабіць у такім разе. Іванаўка Хоцім. НЯЗНОСНА, прысл. Нязносна [невыносна]. Стала зусім нязносна далі чыкаць, тады я плюнуў на ўсё i пашоў. Бяседавічы Хоцім. НЯЗРУЧНА, прысл. Нязручиа. Ішоўшы ў лес, мне нязручна зыхадзіць на луг. Apцёмаўка Міласл. НЯЗЬДЗЁЛЬНІЦА, -ы, ж. Няўмека. Яна нязьдзельніца тыкая: i сарочкі пашыць ня ўмея. Палуж Краснап. НЯЗБД31ВЩЦА, дзеясл. Ненадзівавацца. Хлопіц нязьдзівіцца цацкай сваей, надта іна пыдыбаіцца іму. Палуж Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бдбр, надворе
8 👁
 ◀  / 512  ▶