НЫХАПЫНЫЙ, прым. Нахапаны, нарабаваны. Ета ні яго дабро, a ўсё ныхапыныя. Палуж Краемап. НЫХАПЫЦЦА, дзеясл. Нахапацца. Ох i жадный — хыпаіць, што пупала, i ныхапыцца ні можыць. Хвёдараўка Краснап. НЫХІЛЯЦЦА, дзеясл. Нахіляцца. Beтычка ат ветру ныхіляіцца, а ны морозным вакне кажыцца, што нехта зыглідаіць усг. Мсціслаў. НЬІХРАПНІК, *a, м. Наморднік. П рытый ты к аброці ныхрапнік, ато ён адырваўсь саўсім. Хвёдараўка Краснап. НЫХЫПАЦЦА, дзеясл. Нахапацца, з прагнасцю наесціся. Ныхыпаўся яблык, во цяпер i кычаіцца із жыватом. Пірагова Мсцісл. НЫЦАЛУВАЦЦА, дзеясл. Нацалавацца. Ныдаела ўжу глядзець на іх: усё ніяк ні ныцалуюцца. Арцёмаўка Міласл. НЫЦКУВАЦЬ, дзеясл. Нацкаваць. Скызаў, што' як прідзеш, то сыбакамі ныцкуець. Хвёдараўка Краснап. НЫЦМЫКТАЦЦА, дзеясл. Наемактацца. Пырысяткі ныцмыкталіся i пыляглі кучучкаю. Пірагова Мсцісл. НЫЦЬ, дзеясл. Ныць, доўга ўголас плакаць. Што ты ныеш! Проста душу выматваеш сваім плачам. Пірагова Мсцісл. НЫЦЯГНУЦЦА, дзеясл. Нацягнуцца, напружыцца, напнуцца. Ныцягнулісь уцягнутыя ў каток вожжы. Парадзіна Мсцісл. * НЫЦЯГН ЎЦЬ, дзеясл. Нацягнуць, напружыць, напнуць. Пругі трэба ныцягнуць тужэй, ткаць луччы будзець. Хвёдараўка Краснап. НЫЦЯГЫВІЧ, -a, м. Нацягавіч, шэсцік, якім падкручваюць навой у кроснах. Ныцягывіч у кроснах пулумаўсь. Цівецкая Краснап. Вазьмі-ка ты ныцягівіч ды аткруці навой. Слаўнае Мсцісл. НЫЦЯНЬКГ, прысл. Нацянькі, напрасткі. Тут німа дарогі, нада йціць ныцянькі. Бабынічы Мсцісл. Мы пыцірялі дарогу i паехылі ныцянькі к лесу. Арцёмаўка Miласл. НЫЦЯРПЁЦЦА, дзеясл. Нацярпецца, намучыцца. Ныцярпелыся я той год, як мой татка памёр, хадзіла па людзях, пакуль не наехала ў город. Пірагова Мсцісл. НЫЧАС, прысл. Тымчасова. Мне нада нычас дзесяць рублёў, дайце мне, абізацілна атдам ускорысці. Горкі Краснап. НЫЧАЦЬ, дзеясл. Пачаць. Мой хворый нычаў ачунівыць. Лешчынка Мсцісл. НЫЧЫВАЦЬ, дзеясл. Начаваць. Пыдарожныя акашыліся кыла рэчкі нычывацъ. Нова-Ельня Краснап. Яны абрадзіліся нычываць умесьці. Палуж Краснап. НЫЧЫНАЦЬ, дзеясл. Пачынаць. Жыта ўжо сазрела, скора трэба нычынаць жаць. Канічы Касцюк. НЫЧЫПЛЯЦЦА, дзеясл. Начанляцца. Конь пыхадзіў кыла прясла, дык цэлыя срыва i хвост дзядОў нычыплялысь. Бяседавічы Хоцім. ✓ НЫЧЫПЛЯЦЬ, дзеясл. Начапляць, панавешваць. Нычыпляла ны сябе усякіх брязгушык, як цыганка ікая, i ходзіць пы дзяреўні. Гарадок Міласл. НЫЧЫСАЦЬ, дзеясл. Начасаць. Пыдай мне грябенку, нада нычысаць мычык, ато прясьць нечыга. Бяседавічы Хоцім. Ц і многа ты нычысала мычык? Палуж Краснап. НЫШКВАРЫНЫЙ, прым. Насквараны. Ны загнеце стыяла скыўрыда поўныя нышкварыныга сала. Пірагова Мсцісл. НЫШКРЯБЫЦЬ, дзеясл. Наскрэбці. Дзе тое сала? От, нышкрябыла трошку ў дзежыццы. Цівецкая Краснап. НБІШКУМАЦГЦБ, дзеясл. Нашкумаціць [нарабіць шкуцця, наскубці]. H i столькі ныжалі, як нышкумацілі, глянься сколькі кыласкоў ляжыць. Шумячы. НЫШЛЯЦЦА, дзясл. Нахадзіцца, нацягацца [нашвэндацца]. Збіраўшы кардохлі піріпашку, за плугым за дзень можно так нышляцца, што i ногі i гылыва будзіць балець. Арцёмаўка Міласл. НЫШЫВАНЫЙ, прым. Вышыты. У моей сарочкі нышываныя пяредня. У рубашкі нышываны падол. Бяседавічы Хоцім. НЫШЫВАЦЬ, дзеясл. Вышываць. Цяперя німа чым сарочкі нышываць — німа добрай заблыці. Брылёўка Краснап. Я тады нышывала рушнік. Палуж Краснап. НЫЯВГЦЦА, дзеясл. З'явіцца. Ныявіліся ў лесі бандзісты. Хвёдараўка Міласл. НЫЯТА, -ы, ж. Ныццё, тупы боль, лом у касцях. Нейкыя ныята па ўсім касьцям пышла. Маластоўка Краснап. НЫЯУНА, прысл. Ясна, увачавідкі. ён мне ныяўна пыкызаў, што ў нас можыць пулу чыцца, калі мы будзем так работыць. Пірагова Мсцісл. НЭ, выкл. Но. Нэ, коська! Палуж Краснап. НЭКЫЦЬ, дзеясл. Нокаць, панукаць, паганяць каня. Нэкыў, нэкыў кыня — ня йдзець. Палуж Краснап. Хужы німа ны лянівым кані ехыць, нэкыіш, нжыіш — замучыішся, а ён хуць бы што. Арцёмаўка Miласл. НЮНЬКА, -i, ж. бат. Асака. Я ў балоці нырваў цілятым цэлую торбу нюнік. Хвёдараўка Краснап НЮХ, -а, м. Нюх. Добрый шох маеш, хлопча: мы толькі што зьбіраімся выпіваць, i ты тут. Дубровіцы Клім. У сыбакі добрый нюх, ён пы сьлядах чылавека спызнаець. Дубровіцы Клім. НЮХАЦЬ, дзеясл. Нюхаць. Мой дзед ні курыць, а толькі нюхыіць. Стары Дзедзін Міласл. Што йшчэ нюхаіш? Hi хочыш есьці, дык ні еш, ато йшчэ нюхыць пычаў, ні пахніць яму! Аўчынец Краснап. НЮХНУЦЬ, дзеясл. Нюхнуць. Нюхнуў я тыбакі з дзедывый тыбакеркі, дык як прыбраў мяне чох — дзецца нейдзе. Арцёмаўка Міласл. НЯ, часц. 1. Не. Ен жа такей скупірдзя, што на Кыляды лёду ня выпрасіш. Вітрунь Касцюк. Ня дзіва i пірікуліцца на етый лодзі — тыкая зыбкыя. Самацевічы Касцюк. 2. Няўжо. У гародзі сьвіньні! Ня? Ты праўду кажаш? Ня ты ня ведыіш, што ён дурань? Горка Краснап. НЯБЁСНЫЙ, прым. Нябесны, з неба. Нысланьнё нябесныя етый гряджодный год
Дадатковыя словы
зявіцца
6 👁