Старонка 29
◀ / 512 ▶
мыла. Вазьмі на рэчку абмылак, бо вялікі кусок упусьціш чысамі. Мсціслаў. АБМЫЛАЦІЦЬ, дзеясл. Абмалаціць. Сяньні мы да сьвету капу абмылацілі. Бобрыкі Мсцісл. АБМЫЛІВАНЫЙ, прым. Абмаляваны, размаляваны фарбамі. Дзіцёнык прынёс абмыліваныя карцінкі з школы. Пірагова Мсцісл. Ідзі ў канец дзярэўні, там будзіць хата, 'бмыліваныя акеньніцы, там ён жывець. Канахоўка Клім. АБМЫЛІВАЦЬ, дзеясл. Абмаляваць, абрысаваць [расфарбаваць]. Абмалюй ты мне, які ён з сябе абліччам. Пірагова Мсцісл. АБМЫЛІЦЦА, дзеясл. Памыліцца, зрабіць памылку. Абмыліўся я, ня тое скызаў, што хацеў. Юшкі Мсцісл. АБМЫЛКА, -і, ж. Памылка. Тут вышла абмылка, нада яе пыправіць. Паходавічы Чэрык. Невялікыя абмылка ў мяне палучылась, але яе можна яшчэ пыправіць. Юшкі Мсцісл. АБМЫРАЦЦА, дзеясл. Абмарацца [запэцкацца], забрудзіцца. Мамка, ідзі, дзіцёнак абмыраўсі. Мсціслаў. АБМЫРАЧЭНЬНЯ, -я, н. Абмарачэнне, зацямненне мыслі [думкі]. Нейкія абмырачэньня ны мяне часым находзіць: гляджу піряд сабой і нічога ня віджу. Асмолавічы Мсцісл. АБМЫРОЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Абмарочваць, аглушаць, задурваць галаву [уводзіць у зман]. Дос табе тут людзей абмырочывыць, ідзі ўдвору! Гарбавічы Касцюк. АБМЫРОЧЫНЫЙ, прым. Абмарочаны, непрытомны, псіхічна хворы [задураны]. Ен, калі быў малый, зваліўся ў ваду і з тых пор ходзіць абмырочынэй. Пірагова Мсцісл. АБМЫРОЧЫЦЬ, дзеясл. Абмарочыць, аглушыць ударам. Відна, яго стукнулі даўбешкыю пы гылаве, абмырочылі і тады абыбралі. Пірагова Мсцісл. АБМЫСОЛІНЫЙ, прым. Абмусолены, завэзганы тлушчам. Дай мне чыстый хвартух, бо етый ўжо ўвесь абмысоліный. Зяціца Мсцісл. АБМЫСОЛІЦЬ, дзеясл. Абмусоліць, запэцкаць [завэзгаць] чым-небудзь тлустым. Абмысоліла ты нейдзі свой хвартух — у плямых увесь. Белы Камень Бялынкав. Глядзі ж ні 'бмысоль ты сваё плацьце, як будзеш абедаць. Пірагова Мсцісл. АБМЫСЬЛІЦЬ, дзеясл. Абдумаць. Етыя дзела нада 'бмысьліць. Б. Хутары Мсцісл. АБМЫХАЦЬ, дзеясл. Адмахаць, абысці. Я сяньня вёрст сорак абмыхаў. Асмолавічы Мсцісл. АБМЫШЛЯЦЬ, дзеясл. Думаць [абдумваць], абмяркоўваць. Ен стаў абмышляць аб сваёй паездкі ў Менск. Старае Сяло Краснап. Што ты абмышляіш? Палуж Краснап. АБМЯЖОВЫНЫЙ, прым. Абмежаваны, абведзены мяжою. Поля абмяжовына. Дзіснакіта Мсцісл. Поля абмяжовыныя. Палуж Краснап. АБМЯКНУЦЬ, дзеясл. 1. Абмокнуць. Дождж такі вялікі йдзець, абмяк я ўвесь чыста. Пірагова Мсцісл. 2. Спалохацца. Як скызалі яму ета, дык ён абмяк. Хвёдараўка Краснап. АБМЯНІЦЬ, дзеясл. Абмяняць, зрабіць абмен. Абмяніця мне ету кніжку, іна дужа пырваныя. Сохана Мсцісл. АБНАГЛЕЦЬ, дзеясл. Абнаглець, зрабіцца наглым, нахабным. Ваўкі сёліта абнаглелі: пы нычам у самую дзярэйню прыходзяць. Белы Мох Мсцісл. АБНАДЗЕІНЫЙ, прым. Абнадзеены, запэўнены. Па'бішчаў я яму, ён і пашоў ад мяне абнадзеіный. Юшкі Мсцісл. АБНАДЗЕІЦЬ, дзеясл. Абнадзеіць, падаць надзею, унэўніць. Абнадзеіў ты мяне, што сяньні грошы будуць, ажно німа. Мсціслаў. АБНАДЗЕЙВЫЦЬ, дзеясл. Абнадзейваць, падаваць надзею, упэўніваць. Абнадзейвылі яны, што ўсё будзець добра, аж вот як вышла. Юшкі Мсцісл. АБНАСІЦЦА, дзеясл. Знасіць усю адзежу, абадрацца. Абнасіўсь я ўвесь, ныпрянуць нечыга. Шамава Мсцісл. АБНАСІЦЬ, дзеясл. Абнасіць, панасіць троху [крыху] новую рэч. Абнасіў троху свае боты, дык нічога, а новыя дужа ногі мулялі. Гусарка Клім. АБНАЧЫЦЦА, дзеясл. Заначаваць. Ехаў, ехаў ды прыйшлося ў лесе абначыцца — коні прысталі саўсім. Краснаполле. АБНАШЫВЫЦЬ, дзеясл. Абношваць, пачынаць насіць новую адзежу [і абгароджваць]. Надзівай ты свае боты новыя, нада ж іх абнашывыць пычаць, ато й будуць так стыяць? Журбін Бялынкав. АБНЕСЕНЫЙ, прым. Абнесены, агароджаны. Тодар добры гыспыдар: і будынак у яго добры, і сад абнесен тынам, усё ў пырадку. Сохана Мсцісл. АБНЕСЬЦЬ, дзеясл. 1. Абнесці. Кылі гарыць хата, нада абнесьць хлебым сьвятэй Агаты, дык далей агонь ня пойдзіць. Мсціслаў. 2. Абнесці загародаю, абгарадзіць. Я абнёс чыстаклётым. Хвёдараўка Краснап. АБНОВА, -ы, ж. Абнова [абноўка], новая адзежа, рэч. Абнову справіў сабе хлопец — пінжак чорный. Дзіснакіта Мсцісл. Глядзі, ікая ў яе абнова. Палуж Краснап. АБНОЖЫЦЦА, дзеясл. Натаміць ногі, прыстаць у хадзьбе. Ня дзіва, што конь абножыўсь — цельный дзень біз аддышкі едзім. Палуж Краснап. АБНОСАК, -ска, м. Неданосак, зношаная адзежына. Малэя дзеці абноскі старшых носюць. Арцёмаўка Міласл. Быў у мяне абносык-пінжачок, дык я 'ддаў яму — ніхай носіць. Барысавічы Клім. АБНЫКАВЕННА, прысл. звычайна. Абныкавенна мы ні так дзельім. Маластоўка Краснап. Абныкавенна ён прыходзіць двору пысля шасьці гадзін вечыра, а сяньні штота яго нет. Пірагова Мсцісл. АБНЫШПАРЫЦЬ, дзеясл. Абшныпарыць, абшукаць, абгледзець [абшнырыць]. Увесь лес абабегыла, абнышпарыла — дзісятык грыбоў нышла. Белы Камень Бялынкав. АБНЮХАЦЬ, дзеясл. Абнюхаць. Сыбака абнюхаў пень і пабех далей у лес. Белы Камень Бялынкав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 512 ▶