АБМАХ, -у, м. Хіба, пудла [промах], памылка. Хацеў пупасці ў голаву, ды зрабіў абмах. Пірагова Мсцісл.
АБМАХІВЫЦЦА, дзеясл. Абмахвацца, адганяць мух, камароў. Як ныпалі ны нас кымары, дык мы абмахівылісь, абмахівылісь, і рады німа, хоць ты гвалт крычы. Вародзькава Крыч.
АБМАХІВЫЦЬ, дзеясл. Абмахваць, махаць чым-небудзь, праганяючы мух. Абмахівый ты яе, каб мухі ня лезьлі. Асмолавічы Мсцісл.
АБМАХНУЦЦА, дзеясл. Памыліцца, спудлаваць [прамахнуцца], не папасці ў цэль. Выстраліў я раз — абмахнуўсь, а другі — зноў! Што за ліха? Пірагова Мсцісл. І нада ж мне было абмахнуцца і скызаць такую нялепысьць! Слаўнае Мсцісл. Глядзі ні абмахнісь у выбары! Кокатава Мсцісл.
АБМАХНУЦЬ, дзеясл. Абысці. Хадора ўвесь лес абмахнула карову шукаўшы. Хвёдараўка Краснап.
АБМАЦЫНЫЙ, прым. Абмацаны, абшчупаны. Іна ўся абмацына чужымі рукамі. Пірагова Мсцісл.
АБМАЦЫЦЬ, дзеясл. Абмацаць, абшчупаць. Ен кожны яблык абмацыіць, а тады ўжо вазьмець есьць. Тур'я Чэрык. Дай я перві абмацыю, тады вазьму есьці. Пірагова Мсцісл.
АБМАЧЫЦЬ, дзеясл. Абмачыць, памачыць. Постыўку абмачыла, праўшы плацьця. Горкі Краснап.
АБМАШКА, -і, ж. Абмах, памылка [промах]. Уцёк заіц! Абмашку я зрабіў: нада було адзаду зайці. Пірагова Мсцісл.
АБМЕН, -у, м. Абмен, спосаб гандлю тавар за тавар. Ці згодзіўся б вінзавод узяць марожыную бульбу ў абмен ны здаровую? Мсціслаў.
АБМЕНА, -ы, ж. Замена. Вучні зрабілі абмену сваіх кніжак. Сохана Мсцісл.
АБМЕР, -у, м. Абмер, вымерванне. Пойдзем рабіць абмер зямлі — каморнік прыехыў. Янаўка Мсцісл. Далі зямлі па 'бмеру, колькі прышлося. Хвёдараўка Краснап. 2. Недамер, ашукванне ў меры. На етыя метры вялікі абмер лавычнікі дзелыюць. Мсціслаў. Там у іх абмер вышаў: запісалі дзесіць дзісяцін, ажно там усі пітнаццыць. Пірагова Мсцісл.
АБМЕРВАЦЬ, дзеясл. Абмерваць, рабіць абмерванне. Зайтра прыйдзя 'граном, хутары абмерваць. Нашкавічы Мсцісл. Нада було б ісьці пыхаць, а тут кажуць, што раньшы абмервыць будуць, а тады ўжо пыхаць, дык хто яго ведыіць. Гусарка Клім.
АБМЕРІНЫЙ, прым. Абмераны, вымераны. Калхосныя поля ўжо абмеріныя. Высокі Бор Краснап.
АБМЕРІЦЬ, дзеясл. Абмераць, вымераць. Нада нам шнуры нашы абмеріць, мне кажыцца, што ў цябе шырэй троху. Гібалы Касцюк. Абмерілі бірвяно — ні хвытаіць. Хвёдараўка Краснап.
АБМЕРЛЫЙ, прым. Абмерлы, непрытомны. Прыбег я к ёй, ажно ляжыць іна абмерлыя і ня дышыць. Пірагова Мсцісл.
АБМЕЦІЦЬ, дзеясл. Адзначыць. Усю дарогу абмеціў вугальком пу бярёзкых. Маластоўка Краснап.
АБМІН, -у, м. Абмен, абход ці аб'езд. А мы пойдзем у абмін, каб нас ніхто ня ўгледзіў. Іванаўка Хоцім.
АБМІНАЦЬ, дзеясл. Абмінаць, не заязджаць ці не заходзіць па дарозе, праходзіць міма, мінаць. Я, як ехыў, думаў абмінуць тваю хату, аж думыю — як ён там жыве? Нада пыглядзець. Пірагова Мсцісл.
АБМІНУТЫЙ, прым. Абойдзены, прамінуты. Усю дзярэўню абыйшлі, толькі адзін двор зыстаўсь абмінутый. Юшкі Мсцісл.
АБМІНУЦЦА, дзеясл. 1. Размінуцца, разысціся, раз'ехацца. А йдзе мы з табой абмінуцца маглі? Лютня Мсцісл. 2. Абысціся без чаго-небудзь. Абмінёмся сяньні й бяз хлеба. Белы Камень Бялынкав.
АБМІНЯЦЬ, дзеясл. Абмяняць, памяняць. змяняць. Я купіў кыня, але думаю абміняць на другога: не пыдыбаецца ён мне. Лешчынка Мсцісл.
АБМІРКУВАЦЬ, дзеясл. Абмеркаваць, абдумаць. Нада ўсёю дзяреўнюю абміркуваць, ці браць нам скот ны пупас, ці не. Арцёмаўка Мсцісл.
АБМІЧАЦЬ, дзеясл. Абмячаць, значыць, адзначаць [ставіць знакі]. Пашлі мужукі абмічаць лес для высіку. Хвёдараўка Краснап. Ты абмічай етыя дрэвы, што будзім высікаць. Нашкавічы Мсцісл.
АБМІШУЛІВЫЦЬ, дзеясл. Абмішульваць, ашукваць, абманваць [падманваць, абдурваць]. Змова паміж імі ёсьць, няйначый — абмішулівыюць людзей. Паўлавічы Клім.
АБМІШУЛІЦЦА, дзеясл. Памыліцца, даць сябе ашукаць. Як гэта я мыгла абмішуліцца так, купляўшы етую карову? Старае Сяло Мсцісл.
АБМІШУЛІЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць [падмануць, абдурыць]. Ен шпец абмішуліць каго-небудзь. Навасёлкі Мсцісл. Цыган цібе ўраз абмішуліць. Хвёдараўка Краснап.
АБМІШЭНІЦЦА, дзеясл. Не папасці ў цэль, спудлаваць, прамахнуцца. Стрыляў, ды абмішэніўсь — ні пупаў у цэль. Хвёдараўка Краснап. Стрэліў першы раз — абмішэніўсь, у другі раз — ныпувал убіў. Студзянец Касцюк.
АБМУЛІЦЬ, дзеясл. Нацерці, намуляць мазоль. Чаго ты хрымаіш? Ды нагу абмуліў ботым, хадзіць ні магу. Мсціслаў.
АБМУРЗЫНЫЙ, прым. Абмурзаны, замурзаны, запэцканы. Мой ты сынок маленькій, якій ты абмурзыный, кыравый, хадзі я цябе хуць памыю! Пірагова Мсцісл.
АБМУРЗЫЦЦА, дзеясл. Абмурзацца, замурзацца, запэцкаць твар. Дзе ж ты ета, сынок, абмурзыўся так, што й вачэй ні знаць? Ідзі памыйся хутчэй! Гусарка Клім.
АБМУТКІ, -так, мн. л. Асадак муці на дне пасудзіны. Што тут піць? Адны абмуткі зысталісь. Каробчына Мсцісл.
АБМЫКНУЦЬ, дзеясл. Абмакнуць, памачыць. Абмыкні мне пяро ў чарніла. Мсціслаў.
АБМЫЛАК, -лка, м. Змылены кавалак
82 👁