s . . i МЫЧЫЧКА, -i, ж. Памянііі. ад мычка. 3 горсьці ільну выходзіць дзьве мычычкі ўсяго, a калі лён дренный, дык толькі адна. Бяседавічы Хоцім. Едзь, мыя дачушка, бяз кубла,\\ Чаму мне мычычкі ня скубла. 3 нар. йесні, M. Г. 24.
МЫЧЭЦЬ, дзеясл. Мычаць. Нямый вырыжаў свае думкі рукамі i нгшта мычэў, але яго ніхто ні рызумеў. Слаўнае Мсцісл.
МЫШ, -ы, ж. Мыш. У вынбары пырявным мышэй рызьвялося. Палуж Краснап.
МЫША, -ы, ж. Мыш. Хлопцы спыймалі шкурцяную мышу. Хвёдараўка Краснап.
МЫШАК, -y, м. Мыш'як, атрута. Мышаку схапіў i памёр. Старае Сяло Мсцісл.
МЫШАНЕНЫК, -а, м. Мышанё. Кот спыймаў мышанёнка малінькыга. Маляцічы Крыч. Мышына i малінькій мышанёнык бегылі пы хаці. Слаўнае Мсцісл.
МЫШАТНІК, -a, м. Каршун, што ловіць мышэй. Мышатнік ловіць мышэйi яшчырыц. Хвёдараўка Краснап.
МЫШКА, -i, ж. Памянш. ад мыш. Мышка выбігла з-пыд лаўкі, а кот яе — цап i спыймаў. Пацкава Мсцісл. Мышка ны палічкі хварботкі ткець. Мсціслаў.
МЫШЛЯЙ, -я, м. Цямлівы, разумны. Ён у цябе мышляй — у сё панімаіць. Горкі Краснап.
МЫШШАК, -а, м. 1. Неядомы, ядавіты грыб. Мышшакі — дрэнныя грыбы, іх не ядуць. Пірагова Мсцісл. 2. бат. Гарошак, што расце ў збожжы. У жыце многа гарошку-мышшаку. Брылёўка Краснап.
МЙШЫНА, -ы, ж. Мыш. У пасытку пупалыся мышына. Слаўнае Мсцісл.
МЫШЫНЫЙ, прым. Мышыны. Зыпліла касу, як мышыный хвост. Іванаўка Хоцім.
МЫШЫНЫЙГАРОШЫК, бат. Гарошак, што расце ў збожжы. Мышыный гарошык вырыстащь у пашаніцы, у ячмені i калі яго ня выпалаць у свой час — ён тады коліць рукі ў час жніва. Пірагова Мсцісл.
МЫШЫНЫЯЦЯПЛО. Гнілушка, што свеціцца [у цемнаце]. Нашоў мышыныя цяпло i мыхаіць, як зыпалкай. Хвёдараўка Краснап.
МЭРКАМЭНТЫ, -аў, мн. л. Клопаты, турботы. Я б i гасьцей етых ні хацела, ато зь імі толькі мэркамэнты. Куркаўшчына Мсцісл. ў МЭГЛУХ, -а, м. Шматок. Ну твыя кохта рызляцелыся ў мэтлух. Куркаўшчына Мсцісл. Маленькі Юзік узыбраўся ны лаўку, дыстаў сшытак i пырваў яго ў мэтлухі. Лапаціна Мсцісл.
МЯГКА, прысл. Мякка. ён мягка сьцеліць, да мулка спаць. Слабада Раснян.
МЯГКІЙ, прым. Мяккі. 3 новыга жыта хлеб мягкі, пульхны такі. Слабада Раснян. Твыя падушка дужа мягкыя, усё роўна, як пуховыя. Вітрунь Касцюк.
МЯДЗЬВЁДЗІК, -а, м. Памянш. ад мядзведзь. У лесі спыймалі малінькыга мядзьведзіка i прінеслі двору. Тур'я Краснап.
МЯДЗЬВЁДЗІХА, -i, ж. Мядзведзіха, самка мядзведзя. Мушчыны ў лясу відзілі мядзьведзіху з двумі мідзьвядзенкымі. Ёяседавічы Хоцім.
МЯДЗЬВЁДЗЬ, -я, м. заал. Мядзведзь. Насустрач яму плёўся старый лыхматы мядзьведзь. Лешчынка Мсцісл.
МЯДЗЬВЁДЗЬКА, -i, ж. 1. заал. Мядзведка. Пыймаў мядзьведзьку, кыпаючы бульбу. Хвёдараўка Краснап. 2. Шчотка чысціць шкло ад лямпы, ёршык. Пыдай-ка мне мядзьведзьку, нада пачысьціць пузырёк, ато ўжо дужа ён зыкапціўсь. Бяседавічы Хоцім.
МЯДЗЬВЁЖЖАЯВУХА, бат. Дзіванна вялікая. Мядзьвежжа вуха — дужа цьвёрдая з доўгімі карэньнямі трыва: цьвіцець ружовым цьветам. Пірагова Мсцісл. Ат парэзыў трэба браць мядзьвежжыя вушкі — жоўтый цьвяток ны ялывіных. Хвёдараўка Краснап.
МЯДЗЬВІГА, -i, ж. Мядзведзіца. Карова ў лесі атбілась ат статку — крый бог мядзьвізі пупадзець. Маластоўка Краснап.
МЯДЖЎЛІЦЬ, дзеясл. Душыць, раздушваць. Не мяджуль ягыд у кошыку. П алуж Краснап.
МЯДОВЫЙ, прым. Мядовы. Я ныпікла сяньні мядовых коржыкаў. Журбін Бялынкав.
МЯДОК, мідка, м. бат. Дзяцеліна. Мядок ці дзятлывіна — усё роўна. Хвёдараўка Краснап.
МЯЖА, -ы, ж. Мяжа. Рві, дзетка, зельліка ды кідай ны мяжу. Горня Хоцім. Ны мяжы стыяў стоўп ціліграфнэй. Парадзіна Мсцісл. Сварыліся зы мяжу, ажно абкосык пакінулі. Віхраны Мсцісл.
МЯЖДЖУЛА, -ы, ж. Няўклюдны чалавек. Ета ж такі мяжджула — усё спусьця рукавы робіць. Парадзіна Мсцісл. Во ўжу мяжджула, ні паверніцца! Слаўнае Мсцісл.
МЯКША, -ы, ж. Мякіна, палова. Мякіну, такоя дабро, у дзюравым рэшаце на сундук пыставілі. Куркаўшчына Мсцісл. Нада каровам даць пыасобна есьць, ато яны паб'юцца i вывірнуць мякіну. Арцёмаўка Міласл.
МЯКШЬНІЦА, -ы, ж. Ражка для мякіны. Памый рукі там ныд мякіньніцый. Бяседавічы Хоцім.
МЯККА, прысл. Мякка. Пы траве ступаць мякка. Янаўка Мсцісл.
МЯККІЙ, прым. Мяккі. Сяньні сьнег мяккій, кулькі ляпіць добра — будзім біцца ў перапынку. Шарэйкі Касцюк. На етый бабкі касы ні наклепіш, бо йна мякка. Тур'я Чэрык. Мяккі твой сяньнік, добра спаць на ім. Бялішчына Мсцісл. * МЯКНУЦЦА, дзеясл. Упасці [чмякнуцца]. Ен як мякнуўся аб зямлю, дык чуць устаў. Цівецкая Краснап.
МЯКНУЦЬ, дзеясл. Намакаць, мокнуць. Мы нымачылі пяньку ў сажылку, ніхай мякніць. Карма-Пайкі Красная.
МЯКУШ, -a, м. Мякіш. Мышы пывыілі увесь мякуш, адна скарынка зыстылася. Палуж Краснап.
МЯКУШЫК, -а, м. Памянш. ад мякіш. У бабы зубоў німа, дык іна выламывыіць толькі мякушык. Гібалы Касцюк. Еж, дзетка, мякушык! Палуж Краснап
Дадатковыя словы
мышяк, пабюцца, туря
24 👁