МЫЛЁЦ, -льца, м. Суглінак. Зімля ў нас —* самы мылец, жоўтыя. Хвёдараўка Краснап.
МЫЛІЗЫНКА, -i, ж. Ласун, пераборлівы ў ядзе. Сынок мой — мылізынка, абы што ня будзя есьці. Палуж Краснап.
МЫЛІЦЦА, дзеясл. Вагацца, быць у нерашучасці [нерашуча намервацца]. Сусед мыліўся, мыліўся ды пазычыў-ткі хлеба. Палуж Краснап.
МЫЛІЦЬ, дзеясл. Мыліць, намыльваць. Узілася мыліць плацьця, а потым мыць на речку пайдзё. Каробчына Мсцісл.
МЫЛКА, -i, ж. Мылка, ручка вясла. Добрыю мылку ты зьдзелыў у вясло. Bepбеж Чэрык. Трэба к вяслу зрабіць мылку. Тур'я Чэрык.
МЫЛЫДАЯ, прым. Маладая, нявеста. Мылыдая ны вясельлі плакыла. Іванаўка Хоцім. Мыладэй з мыладою паехылі ў сельсавет запісацца. Ганнаўка Клім.
МЫЛЫДНЯ, -i, ж. Маланка, бліскавіца. Гром як ударыць, мылыдня блісьніць, дык усё відна, як дождж ідзець. Арцёмаўка Міласл. Мыладнёю спаліла гумно. Горкі Краснап. Гром грыміць, i блішчыць мылыдня. Кокатава Мсцісл.
МЫЛЫТАРКА, -i, ж. Малатарня. Kyпіў сабе мылытарку. Хвёдараўка Краснап. У саўхозі ўсё малоцяць мылытаркаю. Азерцы Клім.
МЫЛЫЧАЙНІК, -а, м. 1. бат. Малачай. У нашым гародзе вельмі многа мылычайніку расьцець. Хвёдараўка Краснап. 2. М алом ў рыбы. У етый рыбы многа мылычайніку. Там жа.
МЫЛЬГВА, -ы, ж. Малеча, дзеці. Мыльгва ета шарохыіцца пыд ныгамі, садзіцісь вы за стол, січас есьць нясу. Гусарка Клім.
МЫЛЬНЯНКА, -i, ж. бат. Мыльнік, мыльнянка. Дзіравенськія дзеці любяць зьбіраць у іржышчы мыльнянкі, потым труць ix, i палучаецца пена, як ат мыла. Пірагова Мсцісл. Мыльнянкі нарвем ды пайдзём ногі мыць. Машавая Бялынкав.
МЫЛЮПАЦІНЬКІЙ, прым. Малюсенькі. Мылюпаценькей, мылюпаценькей радзіўсь у яе дзіцёнык. Ушакі Чэрык.
МЫЛЯУКА, -i, ж. Маляўка, дробязь. Усякыя мыляўка нос свой суець, куды ня просяць. Палуж Краснап.
МЫНА, -ы, ж. Мана, хлусия. Hi рызьбярэш. у етым дзелі, дзе тут мына, а дзе ісьціна. Стары Дзедзін Міласл.
МЫНТАЧКА, -i, ж. Мянтушка, драўляная дошчачка з насечкамі, у якія набіваецца мокры пясок для вастрэння касы ў сенакос. Дзе мыя мынтачка? Трэба пумынтачыць касу. Хвёдараўка Краснап.
МЫРАСЩЬ, дзеясл. [Імжэць], ісці вельмі дробнаму, як праз сіта, дажджу. Дожджык целый дзень мырасіць i мырасіць. Гусарка Клім.
МЫРАЦЦА, дзеясл. Марацца, забруджвацда. Пашыла сабе кубывый хвартух; цёмный луччы — ні мыраецца. Парадзіна Мсцісл.
МЫРАЦЬ, дзеясл. Мараць, пэцкаць. Чаго ты выляісься ны маету? Толькі надзела чыстую каійулю, а ты ізноў мыраіш. Асавец Крыч.
МЫРДУВАНЬНЯ, -я, н. Мардаванне, мучэнне, непрыемнасць. Сяньня я зайшоў на йгрышча ў дзяреўню, дык ты думаіш там путныя танцы, гульні? Адно мырдуваньня. Слаўнае Мсцісл.
МЫРДЬІВАЦЦА, дзеясл. Мардавацца, мучыцца. Я з возым адзін мырдываўсь, мырдываўсь, чуць пыдняў. Парадзіна Мсцісл.
МЫРЗЯНКА, -i, ж. Маразянка, лубок ці кошык з намарожаным на дно пластом лёду для коўзання з горкі. Зьдзелыў я сабе мырзянку з лубкі, во будзіць ладна кытацца з гары. Татаршчына Мсцісл.
МЬІСІК, -a, м. Насок, завостраны канец. Зламіў мысік у ножыка. Боты ў яго з доўгімі мысікамі. Хвёдараўка Краснап.
МЫТ, -a, м. Панос. Прыняў мяне мыт, дык чыста выпылыскаў. Слабада Раснян. Мыт мыя начыста. Хвёдараўка Краснап. Дзіцёнак наеўся зеліні, ну яго i прыняў мыт. Слаўнае Мсцісл.
МЫТАВША, -a, н. Матавіла, прылада матаць маткі. Куды яно годнр гэта мытавіла, яно толькі ніткі рвець. Тур'я Чэрык. Вазьмі мытавіла i змытай вось гэтыя eipaцёны. Татаршчына Мсцісл.
МЫТАЛЫГА, -i, м. i ж. Маталыга, жулік. Ці ты ня ведыіш, якей ён мыталыга? Хвёдараўка Краснап.
МЫТАШДА, дзеясл. [Матляцца], калыхацца. Вішынька на дрэві мытаіцца. Маластоўка Краснап.
МЫТАЦЬ, дзеясл. Матаць, намотваць. Замест мытавіла іна мытала ніткі ны два канцы стыла. Касперка Міласл. Удзень мне нітку ў юрок, ато я ня віджу, а мне нада мытаць ніткі на клубок. Слаўнае Мсцісл.
МЫТРАШЫЦЬ, дзеясл. [Імжэцьі, парушьіць. Дожджык мытраійыць, іціць нельга — намочыць. Кокатава Мсцісл.
МЫУЧАЦЬ, дзеясл. Маўчаць, Што ж мы, дзіўчаты, будзім так сядзець i мыўчаць? Дывайця зыпяем песьню ці што. Усцінавічы Касцюк.
МЫХАЦЬ, дзеясл. Махаць. Як унадзіліся віраб'і ў проса, хоць махылым мыхай. Палуж Краснап.
МЫХЛЮВАЦЦА, дзеясл. Карыстацца воляю i добрымі ўмовамі. Красуіцца, мыхлюіцца на волі скаціна. Хвёдараўка Краснап.
МЫЦЦА, дзеясл. Мыцца. Маці пышла ў лазьню мыцца. Прыпечына Касцюк. Мы пайдзем мыцца — лазьня ўжо вытыпліна. Лапаціна Мсцісл.
МЫЦЬ, дзеясл. Мыць. Сяньні нада зьдзелыць лугу, будзім мыць бялізну. Баеўка Крыч. Мыла яна бяльлё ны рацэ ды ўвалілыся ў пролубку — чуць ні ўтапілыся. Куравічы Мсцісл.
МЬІЧКА, -i, ж. 1. бат. Сівец. Hi ганіця кароў на пруд, там адна мычка, a мычкі каровы ні ядуць. Хвёдараўка Красная. 2. [Скручаная ў вяртлюг] жменя ільну, падрыхтаванага для пражы. Нычашы мне мычык, ато я ўжо апошнію спрала. Касперка Міласл. Ганна спряла трі мычкі. Гібалы Касцюк
Дадатковыя словы
вірабі, туря, чыстўю
20 👁