МАСЫДІР, -a, м. Майстар. ён масьцір бріхаць, як ньіпавыдумляіць, дык радзіміц яго ведуіць, адкуль ён ета бярэць. Арцёмаўка Міласл.
МАСЫДІРНА, прысл. Па-мастацку [памайстэрску]. Майсьцірна зрабіў, што i кызаць. Палуж Краснап.
МАСЬЦЬ, -i, ж. 1. Колер шэрсці ў жывёлы. У мяне быў конь гнядой масьці. Зялёны Сарай Мсцісл. 2. Масць (у картах). У калодзі карт — чатыры масьці: бубна, чэрві, піка i трефа. Бяседавічы Хоцім.
MAT, -a, м. Голас. H i сваім матым закрычаў. Хвёдараўка Краснап. Гo'pa маё такоя, хоць мату прыдайся. Хутары Краснап.
MATA, -ы, ж. Мата. Трэба мату к вакошку зрабіць. Хвёдараўка Краснап. Вокны матыю закрываем на ныч, штоб ні так замірзалі. Касцюшкавічы Крыч.
МАТАВГЛА, -a, н. Матавіла. Надзела маток на матавіла, ды нешта ні разматываецца. Пабкі Раснян. Прынясі матавіла, будзім матаць маткі. Крычаў. Змытай шпульку нітак на матавіла. Бялішчына Мсцісл.
МАТАРЭЙКА, -i, ж. Прылада ў самапрадцы, якая круціць нітку i наматвае на шпульку. Матарэйка ў самапраццы дрянная. Хвёдараўка Краснап.
МАТАЦЬ, дзеясл. Матаць. Прынясі матавіла, будзем матаць ніткі. Барысавічы Клім. Падай сукала, мне трэ ніткі матаць. Татаршчына Мсцісл.
МАТКА, -i, ж. Матка. Матка, радзіўшы яго, ні знала, куды дзіваць i як гудуваць. Арцёмаўка Міласл. Матка кукобіла, лялебіла дзіцятку, a йно ўзяло ды памёрла. Maластоўка Краснап.
MATKIH, прым. Матчын. Дычка ў матку ўдылася: маткіны вочы, бровы, маткіны ŭ пынароўкі. Палуж Краснап. Ета маткін сын, а ета бацькін. Пабкі Раснян.
МАТОК, матка, м. Маток. Зматала маток нітак. Крычаваткі Раснян. Я купіли чэрні красіць маткі. Буліна Касцюк.
МАТРАШЫЦЬ, дзеясл. Марасіць [імжаць], сеяць, як праз сіта (пра дождж). Маленькі дожджык матрашыць. Тэкліна Смал. Цэлы дзень дожджык матрашыць. Кокатава Мсцісл. ✓ МАТРУНА, -ы, ж. Уласнае імя Матруна. Матруна сьлічныя дзеўка, у дзеўкых доўга ні заседзіцца. Палуж Краснап.
МАТУЗ, -a, м. Матуз. Маці прышыла да хвартуха матуз. Ганнаўка Клім. Ад майго хвартуха адарваўся матуз. Камароўка Клім. У цёткі адарваўся матуз, i хвартух паляцеў на падлогу. Рылаўшчына Мсцісл.
МАТУЗІЦЬ, дзеясл. Біць матузом. Матка ўзяла матузы i дывай яго матузіць. Юркаўка Крыч. Як пычаў яго матузіць, дык чуць ні забіў. Хвёдараўка Краснап.
МАТУЗКА, -i, ж. Матузок. Дай мне тую матузку торбу завізаць. Куркаўшчына Мсцісл.
МАТУЗОК, -зка, м. 1. Памяти, ад матуз. Матузок у хвартуху адырваўся. Вітрунь Касцюк. 2. Вузкі шнур зямлі. Матузок упярок ні пашуць. Дуброўна.
МАТУН, -а, м. Манюка, хлуслівы чалавек. Ну i матун жа ён; мне скызаў адно, яму скызаў другое, а трэціму саўсім ныгаваріў тага, што й ніколі ні було. Бяседавічы Хоцім.
МАТУСЯ, -i, ж. 1. Матуся, матуля. Матуся мыя, родныя, ня бі мяне, я ня вінуват. Крычаў. 2. Хросная матка. Матуся мне заўсёды ны вялікдзін яйцо даець, а хрёсны не. Юркаўка Крыч.
МАТУШКА, -i, ж. Пападдзя. У нашыга папа была вельмі тоўстая матушка. Міцькаўшчына Мсцісл.
МАТЫГА, -i, ж. Матыка. Бяры матыгу i ідзі акапай бульбу. Тур'я Чэрык.
МАТЫКА, -i, ж, Матыка, ручная прылада для асыпання бульбы, гародніны. Матыка злымалысь у етый багні, дык дзе ж тут бульбі быць. Касцюковічы. Варочай матыкай лепш дзёран. Варанёва Крыч. Нада пазычыць у каго матыку ды пуматычыць бульбу, ато ўся іна зырысла травою. Бяседавічы Хоцім.
МАУМЫРА, -ы, ж. Нясмелы, саромлівы. Маўмыра нейкыя, а ні хлопіц, ён жа слова баіцца скызаць з чужым чылавекам. Барысавічы Клім.
МАУЧАЦЬ, дзеясл. Маўчаць. Целый дзень маўчыць i пікнуць ня сьмеіць. Бяседавічы Хоцім. На табе рэзьнік, толькі маўчы. Мсціслаў. Чмур етый заўсёды маўчыць. Бародзькава Мсцісл.
МАХ, -y, м. Момант [i скок, скачок, мах]. У адзін мах зьбегыў двору. Речку niріскачыў у адзін мах. Слаўнае Мсцісл. Ходзіць пы дзяреўні ды семя лузгаіць, нічога ня дзелыіць балдэс етый, а за дзеўкымі, дык махым ні тмыхаць, Арцёмаўка Міласл.
МАХАВІК, -a, м. бат. Махавік. Махавік — серынькій грыб, расьцець у сырых местах. Назьбірала махавікоў троху. Пірагова Мсцісл.
МАХАЛЁЯ, -i, ж. Доўгі, нецікавы pacказ. Во завёў махалею на ўвесь вечыр, i пыняць нічогінька нільзя. Куркаўшчына Мсцісл.
МАХАНЬКІЙ, прым. Маленькі. Маханькі хлопчык такі, a ўжо быдлу гоніць. Іванаўка Хоцім.
МАХША, -ы, м. [Махіна], высокі чалавек, вярзіла. Наш Сёмка вырас, як махіна. Крычаў. Глянь-ка, во пашоў махінаf Лютня Краснап.
МАХНЫТКА, -i, ж. Галавешка. У печкі зыстылась адна махнытка i курыць. Шумячы. Матка заліла вадою ў печы махнытку. Гібалы Касцюк. Залі ты тэя махныткі, штоб ні сьмярдзілі. Касцюковічы. Ты комін зачыніла, а там у печкі, знаць, махнытка яшчэ зыстылась, нешта дымна ў хаці. Apцёмаўка Міласл.
МАХНУЦЬ, дзеясл. Махнуць. Хацеў спудзіць кыня з аўса i махнуў ны яго шапкыю, а той выскаліў зубы ды да міне—ледзь я ўцёк, хай на яго ваўкі. Касперка Міласл.
МАХОРКА, -i, ж. Махорка, табак. Як ні стала махоркі, дык дзядзькі панаўчыліся тыбаку сеіць i січас yci сымасейку кураць. Рылаўшчына Мсцісл.
МАХОТКА, -i, ж. Круглы, невялікі гаршчок. Я сяньні наваріла цэлую махотку бульбы. Бяседавічы Хоцім. На абед мама зваріла махотку кардохыль, ды ўчырашнія
Дадатковыя словы
гopa, купілй, туря
17 👁