Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
МАРАХАНІЦЬ, дзеясл. Траціць час дарма. Дос табе там мараханіць, ідзі скарэй малаціць. Пірагова Мсцісл. МАРГЁЛКА, -i, ж. Маргелка, шапка з лямцу. Маргелку надзень, гылаву nрастудзіш. Хоцімск. Прынясі маю маргелку, на дваре халодна нешта, штоб гылавы ні npaстудзіць. Тур'я Чэрык. Мірон, гдзе ты згубіў сваю маргелку, што з голай гылавой ідзеій двору? Мсціслаў. МАРДАПЛЮЙ, -я, м. Сапляк. Мардаплюй ты йшчэ, a старэйиіыга хочыш спыдмануць. Хвёдараўка Краснап. МАРДУВАЦЦА, дзеясл. Мардавацца, мучыцца. Чаго ты мардуісься, адпачынь троху. Кокатава Мсцісл. МАРЖОК, -жка, м. Памяти, ад морг. Бацька косіць маржок, што кыля рэчкі. Людагошч Мсцісл. МАРІЦ, марца, м. Сакавік, трэці месяц у годзе. Маріц укусіць зы паліц. Гібалы Касцюк. Маріц першы месяц вясны. Apцёмаўка Міласл. МАРКА, -а, м. 1. Уласнае імя Марка. Марка далёка ў высачэнь шубая камнім. Палуж Краснап. 2. Марка паштовая, знак. Што ета тако я — марка ёсьць, а пісьмо з дыплатый? Івоны Мсцісл. МАРКАТАЦЬ, дзеясл. Бляяць. Прынясі-ка ты клок сена аўцэ, ці ні пірістаніць яна маркатаць. Добрае Мсцісл. МАРКЁЛКА, -i, ж. Маргелка. Пыра ўжо маркелку надзіваць — холадна. Барысавічы Клім. МАРКОТА, -ы, ж. Маркота, сумны настрой. Маркота ны мяне нейкыя ныпала, нідзе мейсца сабе ні найду. Бакунавічы Чэрык. МАРКОТНА, прысл. Марко гна, сумна. I так ета маркотна ў хаці ад ной сядзець. Парадзіна Мсцісл. Н у ці маркотна вам там было бяз людзей. Пабкі Раснян. МАРКОТНЫЙ, прым. Маркотны, сумны. Сядзіць хлапец маркотный, i некыму яго рызьвісяліць. Вінаградаў Міласл. Чаго ты сяньні тыкая маркотныя? Зялёны Сарай Мсцісл. МАРКОУНІК, -а, м. бат. Маркоўнік. Маркоўнік расьцець на пустырах, пахож на націну морквы, цьвіцець белым цьветам. Пірагова Мсцісл. МАРКОЦІЦЦА, дзеясл. Маркоціцца, с'умаваць. Маркоціцца чылавек, а німаведыма чаго. Маляцічы Крыч. МАРНЁЦЬ, дзеясл. Марнець. Іван! Чаго ты пачаў марнець, ні то ты ніздароў, ni то хто цябе ведае. Добрае Мсцісл. МАРОЗ, -у, м. Мароз. Зачыняй вараўню, ато мароз зойдзе. Мсціслаў. Пысьля марозу зноў наступіла адлега. Лешчынка Мсцісл. МАРОКА, -i, ж. Марока, замарачэнне, зацменне розуму. Марока яе ведаіць, куды яна пыйшла. Ханеўка Крыч. МАРУДА, -ы, ж. Маруда. Скарэй ты шывялісь, маруда, ато да вечыра ня зьдзелаіій. Радзіонаўка Мсцісл. МАРУДЗЩЬ, дзеясл. Марудзіць, рабіць не спяшаючыся. Арына ня шыя, а толькі марудзіць. Малюшын Краснап. Дзяўчыне трэба ісьці ў школу, а яна марудзіць. Крычаў. МАРУДНА, прысл. Марудна. Нешта ў цябе, хлопіц, работа марудна ідзець. Дубеец Касцюк. H i дажджэсься ты, ён дужа марудна шыіць. Слаўнае Мсцісл. Марудна ты прадзеш. Роськаў Касцюк. МАРХОТКА, -i, ж. Махры.УГанны ў платку красівыя мархотка пы краёх. Добрае Мсцісл. МАРЦОВЫЙ, прым. Марцовы [сакавіцкі]. Марцовый сьнег ужо бываіць мяккій i прасоўваецца. Пірагова Мсцісл. МАРЬІЛЬКА, -i, ж. Памяти, ад Марыля. Марылька, прынясі з клеці хлеба. Стары Дзедзін Міласл. Налі, Марылька, палонікым крупені ў міску. Роськаў Касцюк. МАРЫЦ, -a, м. Сакавік, трэці месяц года. Сёліта ў марыцы ўжо пшаніцы засеюць. Буліна Касцюк. Сьнег пачаў таяць толькі ў марыцэ. Пірагова Мсцісл. МАРЬТЫХА, -i, ж. Малпа. Ны бызарі нейкі хокуснік з марьтыхый, a іна ік чылавек, толькі малінькыя. Мсціслаў. МАСАЛБАС, -а, м. Балдэс [аболтус]. Эх, масалбас ты! Што ета ты надзелыў? Хвёдараўка Краснап. МАСАЛЬІГА, -i, ж. Костка [масол]. У цябе, брат, дужа бальшэя масалыгі на ныгах. Тур'я Чэрык. МАСКОЛЩЦА, дзеясл. Тупіць што-небудзь вострае. Чаго ён масколіцца с тыпаром? Хвёдараўка Краснап. МАСКОЛЩЬ, дзеясл. Затупляць. Масколіць тапор аб гвозьдзя, ці ты ні бачыш, што іх тут поўна? Хвёдараўка Краснап. МАСКОУКА, -i, ж. Сякера (рускага ўзору). Дай ты, Хвёдар, мне свае маскоўкі, буду хату будаваць. Бялішчына, Мсцісл. МАСКОУШЧЫНА, -ы, ж. Мадэпалам, тканіна. Тата мне купіў маскоўшчыны на плацьця. Глінь Касцюк. МАСЛА, -а, н. Масла. Масла ёлка — есьць ня можна. Брылёўка Краснап. Mani ныжарыла каклет ны масьлі. Арцёмаўка Міласл. МАСОЛ, мысла, м. [Масол], косць. Кінь масол пад стол сыбаку. Рэкта Раснян. Накідылі маслоў пад стол, як ны вясельлі. Сабалёўка Хоцім. У сасоньніку многа маслоў выляіцца, там коні лупюць. Бяседавічы Хоцім. На, абглыдай масол: у етым мясі быгата маслоў. Глінь Касцюк. МАСТАК, -а, м. Мастак [майстар]. Як бачыш, ён добры мастак: змайстрыў вулей, дык красыта. Добрае Мсцісл. МАСЬЛЁНКА, -i, ж. Страва з тоўчанага канаплянага семя з цыбуляй. Масьлёнка дужа смашныя. Хвёдараўка Краснап. МАСЬЛШКА, -i, ж. Масленіца. Масьлінка з блінамі, а пост з грібамі. Пбалы Касцюк. МАСЬЛЯНКА, -i, ж. бат. Масляк. Масьлянкі — грыбы добрыя: смажаныя яны вельмі смашныя. Пірагова Мсцісл. МАСЬНЩА, -ы, ж. Дошка ў падлозе, палавіца. Між масьніцымі шчэлка, дык дув ў ногі адтуль, спаднізу. Парадзіна Мсцісл. Адна масьніца ў мосьці прывалілыся. Тур'я Чэрык. На мост у хаці ні хапаець масьніц. Мсціслаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

арўдна, старэййіыга, сумаваць, туря
17 👁
 ◀  / 512  ▶