Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
КУТАС, -а, м. Кутас. У цябе пры noici толькі адзін кутас, а дзе другей падзеусъ? Ушакі Чэрык. КУТНІК, -а, м. 1. Бабыль. Ны канцы сіла стаіць старынькыя хата-курніца, у ёй жывець кутнік Васіль. Шчыпаў Раснян. 2. Кутні, карэнны зуб. Хверчыл выйрваў мне кутнік. Хвёдараўка Краснап. КУТНЯ, -i, ж. Мешаніна, неразбярыха. Тыкая кутня ў іх пыднілась, што ніхто ні ведыў, куды ісьці, што рабіць. Ушакі Чэрык. КУТЫЙ, прым. Падкаваны. Конь здаецца ŭ куты, a скыўзаіцца. Мсціслаў. КУУЗАЦЦА, дзеясл. Коўзацца, слізгацца на лёдзе. Рэчка во скора замерзьніць, тады будзіць дзіцям работы, куўзацца буду ць па цэлым дням ны ляду. Арцемаўка Міласл. 4 КУФАР, -a, м. Куфар, вялікая скрыня з векам для сховы адзежы. Манька купіла сабе куфар на пысагу. Варанёва Крыч. У куфру ляжыць пылатно, атреж i пашый сабе чэхлік. Азерцы Клім. КУФЭРАК, -рка, м. Куфэрак. ё н ні хацеў атчыняць свайго куфэрка, штоб ні ўбачылі, што ў яго ёсьць. Ушакі Чэрык. КУХАРКА, -i, ж. Кухарка. На кухні з абедым вазілыся кухарка. Слаўнае Мсцісл. КУХАРЬ, -a, м. Кухар. Абеды ў сталоўкі нікуды ні гыдзяцца, знаць, кухарь ня ўмеіць зваріць. Мсціслаў. КУХВАЙКА, -i, ж. Куфайка, кароткая верхняя вопратка на ваце. Надзень ты, Зося, хоць кухвайку, ато будзіць халодна. Зоры Чэрык. КУХЛІК, -a, м. Кухлік, маленькі золнок з ручкай, які ўжываецца як кубак. Дай мне кухлік мылыка. Куркаўшчына Мсцісл. Мы замест кыўша ўжываем кухлік. Крычаў. Налі ў кухлік мылыка ды пыстаў у печ, niхай аттопіцца. Слаўнае Мсцісл. КУХТУЛЬ, -я, м. Кухталь, удар кулаком. Дай яму кухтуля ў плечы, дык будзе ведыць, як смашна. Палуж Краснап. КУХТЫЦЬ, дзеясл. Кутаць, цёпла адзяваць. Нетто ты кухтыіш. так дзіцёнка ў шубу, у адзіяла, ён жа будзіць быяцца прастуды. Слаўнае Мсцісл. КУХЫРЬ, -я, м. Кухар. Сам кухырь пячонку зьлізаў, а на коціка скызаў. Багацъкаўка Мсцісл. КУЦАПАЛЫЙ, прым. Куксаты, бяспалы. Куцапалый чорт, ці ў цябе пальцыў німа, што ўзяць ні можыш. Палуж Краснап. КУЦОБКА, -i, ж. Куцы, нізкарослы. Во йдзець куцобка нейкыя: ростым аршын з шапкый. Хвёдараўка Краснап. КУЦУЛАПЫЙ, прым. Касалапы. Якей ты куцулапый, рукі, як калода. Палуж Краснап. КУЦЫЙ, прым. Куцы, кароткі. Ен нейкі куцы чылавек. Залесавічы Крыч. КУЦЬЦЯ, -i, ж. Куцця, салодкая каша з ячменных круп, варыцца перад калядамі i Новым годам. Ныварылі куцьці на ўсе кыляды. Маляцічы Крыч. Мароз, мароз! Хадзі куцьцю есьці, ды ні пымарозь нашыя гречкі. Казельская Буда Краснап. КУЧА, -ы, ж. Куча. Нывазіў сабе з лесу вялікую кучу хворысту. Сохана Мсцісл. Зьмяці азадзьдзе ў одну кучу. Лешчынка Мсцісл. КУЧМА, -ы, ж. 1. Кучма, шапка з аўчыны. Кучма йкая у цябе цёплыя. Хвёдараўка Краснап. 2. Нерасчасаныя валасы. Етаж кучма вешна так ходзіць, хуць ба раз прычысала ты сваю гылаву. Бяседавічы Хоцім. Прічашы выласы ны гылаве, ато кучма-кучмой, глядзець брыдка. Слаўнае Мсцісл. Антось абстрыг сваю кучму, дык i ні пызнаць цяпер — пымыладзеў. Маляцічы Крыч. КУЧМАСТЫЙ, прым. Кучмасты, лахматы. Гылыва кучмастыя, ік у быріна. Хвост у кабылы кучмастый. Бялынкавічы. КУЧОМКА, -i, ж. Памянш, ад кучма. 1. Хлопцу купілі на зіму новую кучомку. Ияма мае кучомкі, i надзець німа чаго, вушы могуць памерзнуць. Крычаў. КУЧЫР, -а, м. Рамізнік. Кучыр пыдвярнуў кыня к ганкым. Тур'я Краснап. КУЧЫРАВЫЙ, прым. Кучаравы. Кучыравы быў госты хлопіц — увесь, як быран. Ушакі Чэрык. КУЧЫРАУЧЫК, -а, м. Кучараўчык. Н у гэста ж наш кучыраўчык бяжыць — такіх жа выласоў німа ні ў кога. Ушакі Чэрык. КУШАК, -а, м. Пояс. Я купіў сабе новый кушак у кыпіраціве. Крычаў. На рынкі прыдаюць кушакі. Шумячы. КУШЫЦЬ, дзеясл. Есці, сирабаваць яду. Tpi дні хлеба ня кушыла. Меншая Багацькаўка Мсцісл. КУЮГАН, -а, м. Дужы, здаровы чалавек. Еткій куюган — што яму атходзіць! Хвёдараўка Краснап. КШЭНЬ, выкл. Вокрык на каня. Кшэнь, прыклятыя! Вот так i лезіць да сена. Хвёдараўка Краснап. КЫБАН, -а, м. Кабан, парсюк, вяирук. Наш кыбан дужа жырный, ужо калоць можно. Старае Сяло Мсцісл. Кыбына пысадзілі ў засыдку на 'дкорм. Палуж Краснап. КЫБАНЧЫК, -а, м. Памянш. ад кыбан. У вас кыбанчыкі яшчэ ні зьліхчаны? Калі ж вы будзіця іх ліхчаць? Кокатава Мсцісл. Пызасохлі заперы ў кыбанчыка. Хвёдараўка Краснап. КЫБАТ, -a, м. Кабат. Надa купіць мне аршын сіццу ды шшыць мне другей кыбат к етыму андраку, ато етый ужу пырваўся. Арцёмаўка Міласл. К сіній спадніцы прышый чырвоный кыбат — будзіць дужа прыгожа. Слаўнае Мсцісл. КЫБАЦІК, -a, м. Памянш. ад кыбат. Ой, якей добрый ты сабе кьібацік пашыла! Новае Сяло Мсцісл. КЫБЫЗЩЦА, дзеясл. Кабызіцца, упірацца. Дос табе кыбызіцца, думыіш доўга цябе ўпрашываць будзім — вот ni, кылі даюць! Арцёмаўка Міласл. КЫБЫЗОМ, прысл. Вытыркнуўшыся. Hi ў голавы, ні над бок — тырчыць кыбызом. Палуж Краснап. КЫВАЛЁР, -а, м. Кавалер. Нейкі кывалер ідзець з барышнію, i надзет, як non якей. Арцёмаўка Міласл. КЫВАЛЕУНА, -ы, ж. Кавалёўна, дачка каваля. Етыя кывалёўна дык ужу ні зна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збл, кухтўль, кўчы, туря
13 👁
 ◀  / 512  ▶