Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
мейцы стрылялІ з кулямёта. Ганнаўка Клім. ✓ КУЛЯРЫ, -аў, мн. л. Акуляры. Дзед носіць куляры, пытаму што біз куляраў ня відзіць. Гібалы Касцюк. КУМ, -a, м. Кум. Пыпрасі за кума Хвёдыра, а за куму — Насту. Навашоўкі Раснян. Я свайго кума даўно ні бачыла, ці ні зыхварэў ён чысамі? Дзеражна Касцюк. КУМА, -ы, ж. Кума. Пазыч мне, кума, макітру. Мсціслаў. Кума з кумым стреляясь на бызарі i выпілі троху. Міцькаўшчына Мсцісл. Чэріз бор сысна || Пывалілыся. II Ай, кума с кумам || Пысваріліся. 3 нар. песні. M. Г. 3. КУМІЛЬГАЮ, прысл. Хутка, як слова сказаць. Дуня пачула, што матка памерла— пабегла двору кумільгаю. Гібалы Касцкж. КУМІЛЬГЫМ, прысл. Хутка. Яна ўпудзілысь, ды як хваціць кумільгым. Куркаўшчына Мсцісл. Толькі іна хацела зывізаць хвустку, дык матка кумільгым сыскачыла з печы — хваць за хвустку: вырвала з рук ды схувала. Арцёмаўка Міласл. КУМОК, -мка, м. Памянш. ад кум. Кумок ты мой! Памёр жа мой Васілька —твой хресьнічак. Камароўка Крыч. КУМПАНІЯ, -i, ж. Кампанія, таварыства. УСамуся з Радзівоным тыкая кумпанія — вадой ні разыльеш. Палуж Красная. * КУМПЯК, -а, м. Кумпяк, сцягно кабана. Запечыный у хлебе кумпяк смашней за ўсё. Бялішчына Мсцісл. Во з естыга вапрука будуць добрыя кумпякі. БулІна Касцюк. КУМУНІСТ, -а, м. Камуніст. ён жа кумуніст, яшчэ ў высімнаццытым гаду пыступіу у парцію. Арцёмаўка Міласл. КУМУШОК, -шка, м. Каменчык. У яе быў харошый персьцін з красным кумушком, дык іна яго пыціряла. Арцёмаўка Міласл. КУМЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад кума. Кумычка, ці можна будзіць мне сыснуваць дзве губычкі ны тваёй снувальні? Бяседавічы Хоцім. * « КУМЭДЗІЯ, -i, ж. Камедыя, смешная падзея. От учора кумэдзія была на сінакоci: Пархвеныў конь, ат вадней уцікаючы, пірякуліў трі капы сена. Мануйлы Краснап. КУНВЁРТ, -а, м. Канверт. Напісаў пісьмо, а кунверта німа i купіць недзе, хуць плач. Шумячы. КУНДЗІЛБ, -я, м. Кундаль, сабака. Кундзіль ты чортаў! Ш ляхціц-махціц, кундзіліў сын. Хвёдараўка Краснап. КУНПАНІЯ, -i, ж. Кампанія. Увыйшоў я ў хату, гляджу: сядзіць кыла стыла нейкыя кунпанія, чылавек пітнацыць. Арцёмаўка Міласл. КУНПЫЛ, -а, м. Купал. У нашый цэрькві пыкрасілі кунпыл зялёныю краскыю, а ўсю цэрькву — белыю. Слаўнае Мсцісл. КУНЮШОК, -шка, м. Памянш. ад канюх. Кыла гнішча паселі кунюшкі ды греюцца, а коні пашлі ў шкоду. Беразякі Краснап. КУПА, -ы, ж. Купа, куча. Купу грошы аддаў за мылацілку. Машавая Бялынкав. КУПАЙ, прысл. Кучна. Ружжо б'ець купай: увесь шрот у адным месьці — ні расьсіваець. Хвёдараўка Краснап. КУПАЛА, -ы, ж. Купала, свята купалле. Папырыць цьвіцець толькі на Купала. Кажуць, што калі сырваць етый цьвет, то будзеш усё чыста знаць, айдзе што ёсьць i дзе што дзелыіцца. Зоры Крыч. КУПАЦЦА, дзеясл. Купацца. Я йшчэ ня купаўсь сёліта: ніяк не адважусь лезьць у воду. Мсціслаў. На етый плёскі добра купацца. Хвёдараўка Краснап. КУПАЦЬ, дзеясл. Купаць. Нясі Люду сюды, будзем купаць, разьдзівай яе хучэй, ато выда прастыніць. Мсціслаў. КУПЁЛА, -ы, ж. Начоўкі, у якіх купаюць дзяцей. Прынясі купелу, нада дзіцёнка памыць. Хвёдараўка Краснап. КУПЕЦ, купца, м. Купец. Купец нашоўся ны карову: дзьвесьця сорык рублёў даець. Навашоўкі Раснян. Цімох зладзіў з купцом. Палуж Краснап. КУПЩЬ, дзеясл. Купіць. Трэба купіць аполак ны забор. Тур'я Чэрык. КУПНІК, -а, м. Купнік, куп'яватае балота. Па купніку касіць ніўдобна. Краснаручча Раснян. Што ета за луг — адзін кучнік! Хвёдараўка Краснап. КУПЛЕНЫЙ, прым. Куплены. Купленых кароў пыгналі ў бойню. Сохана Мсцісл. КУПЛЯЦЬ, дзеясл. Купляць. Я купляў яблыкі штучна, а ён — на хунт, дык у мяне больш вышла. Канічы Касцюк. КУПУРОС, -а, м. Купарвас, cini камень. Агряном саветыіць пірід пасевым пшаніцу нымачывыць у вадзе с купуросым, штоб гылаўні ні було. Хвёдараўка Краснап. КУПЦЮРЫ, -оў, мн. л. Кіпцюры, пазногці. У ястрыба дужа войстрыя купцюры. Пірагова Мсцісл. Злавілі саву, дык каб ты ведаў, якія ў яе вялікія купцюры, што ей тую куріцу зыдраць — ірунда! Слаўнае Мсцісл. КУПЧЫК, -а, м. Памянш. ад купец, Купчык прыехыў клімувіцкі, цілят скупаць. Барысавічы Клім. КУРАПА, -ы, ж. Жаба. Kypana прыгаець пы дарозе. Чыгрынаўка Раснян. Kypana ў балоце сквярэцца — ікру мечыць. Юр'евічы Клім. Увечыры пысьля дожджу выпуўзаюць курапы, яны паходжы ны лягушык, толькі такія тоўстыя, чорныя, што ні скачуць, a толькі поўзыюць. Слаўнае Мсцісл. КУРАТ, прысл. Акурат, якраз. Ны цябе паліто нада курат такоя, як i ны мяне. Baсілёўка Хоцім. КУРАТНА, пры сл. Акуратна, як мае быць. ён ходзіць куратна. Хоцімск. КУРАТНЫИ, прым. Акуратны, спраўны. Курацен удаўсь хлопіц у яго, што ні дай, зьдзелыіць, ды так куратна, што хуць куды. Васілёўка Хоцім. КУРАШЧЫПКА, -i, ж. заал. Мурашка. Мяне ўкусіла курашчыпка — дужа баліць, саднія. Хвёдараўка Красная. КУРГОН, -а, м. Курган. Прыехылі вучоныя нейкія, кургон рыскапываць—кажуць, грошы будуць шукаць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. КУРГОНЫК, -нка, м. Памянш. ад кургон. Палож аброці тут на кургонык. Брылёўка Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, купяватае, туря, юревічы
8 👁
 ◀  / 512  ▶