з вас зьдзелыў? Гібалы Касцюк. 2. Які, той; той, што. Каторыя панятнейшыя былі, дык іх чыста абыбралі. Лютня Краснап.
КАТОЧЫК, -чка, м. Каточак, кольца. Антось катаў каточык. Шарэйкі Касцюк.
КАТУХ, -а, м. Катух, сплецены з саломы вялікі кошык. Спляці ты катух для галубоў. Крычаў. Ваня! Ужо галубіняткі ў катуху пыявілісь. Новыя Капачы Мсцісл.
КАЎДОБІНА, -ы, ж. Калдобіна, выбоіна на дарозе, яма з вадою на лузе, вір на рацэ. Ні мог ты етыя каўдобіны б'ехыць, пы самыя ступіцы каткі ў гразь увагнаў. Касцюковічы. Ішоў уночы, як ускачыў у нейкую каўдобіну, чуць выбраўся. Пірагова Мсцісл. Кыля каўдобіны трохі травы ёсьць, а далей уся чыста высыхла ат сьпёкі. Касцюковічы.
КАЎЗАЦЦА, дзеясл. Коўзацца, слізгацца (на лёдзе). Хлапцы каўзаліся на лёдзе на санках і каньках. Мазалава Мсцісл.
КАЎЗЕЛЬ, -я, м. Каўзель [каток]. Дзеці пабеглі ны каўзель коўзацца. Лапаціна Мсцісл. Хлопцы зрабілі каўзель ды коцюцца з гары. Палуж Краснап.
КАЎЗУНЬНЯ, -і, ж. Яечня. Матка зжарыла каўзуньню. Малюшын Краснап.
КАЎКА, -і, ж. Каўка, галка. Каўка пупалыся ў сільлё. Дуброўка Аршаншчына.
КАЎКНУЦЬ, дзеясл. Яўкнуць. Маўчы і ні каўкні мне. Хвёдараўка Краснап.
КАЎНЕР, -а, м. Каўнер. Маці прішыла к сарочцы каўнер. Ганнаўка Клім. Во прачка: гразныя памазы так і зысталісь на каўняры. Парадзіна Мсцісл. Вышываю жыніху рубаху. Вышыла рукавы, каўнер і подыла трохі. Арцёмаўка Міласл.
КАЎРЫГА, -і, ж. Каўрыга, скіба, акраец. На табе каўрыгу мёду — зьеж. Хвёдараўка Краснап.
КАЎРЫЖКА, -і, ж. Памянш. ад каўрыга. Я купіла сабе каўрыжку хлеба. Іванаўка Хоцім.
КАЎЦЮХ, -а, м. Кал. Ны дарозі многа конскіх каўцюхоў. Турэйск Краснап.
КАФТАН, -а, м. Кафтан. Дзядзька апрануў кафтан. Рачкавічы Краснап.
КАХЛЯ, -і, ж. Кафля. У Сымона кладуць печку з кахлі. Канічы Касцюк.
КАХЫЛЬНЫЙ, прым. Кафельны. У нашым вучылішчы печкі кахыльныя. Арцёмаўка Міласл.
КАЦЕЛЫШНІК, -а, м. Сцябло сланечніка. Вырві кацелышнік ды складзі ў кучу. Хвёдараўка Краснап.
КАЦЕЛ, катла, м. Кавалак лёду, на якім з'язджаюць з ледзяной гары. Мой кацёл разьбіўсь, і я ны баку зьехаў з кыўзялю. Шарэйкі Касцюк.
КАЦЕЛКА, -і, ж. Круг на навоі, які стрымлівае ніткі, каб не рассоўваліся. Рыскалолысь кацёлка ў навоі — уснова будзе зьзжджаць. Хвёдараўка Краснап. 2. Шапка сланечніка. Ны нашых падсоныхах вялікія кацёлкі, кылі вызріюць, дык многа семя будзіць. Арцёмаўка Міласл.
КАЦІЦЦА, дзеясл. Каціцца. Капейка ўпала і коціцца, як каток. Большая Багацькаўка Мсцісл.
КАЦІЦЬ, дзеясл. Каціць. Каціў камінь ны мяжу, ды нешта ў сяредзіне зыкалола. Глінь Касцюк.
КАЦЦА, прысл. Мабыць, здаецца. Ён, кацца, прыдзя сяньні. Маластоўка Краснап.
КАЦЫЛЫ, -аў, мн. л. Вочы. Вылупіў свае кацылы. Брылёўка Краснап.
КАЧАРЭЖНІК, -а, м. Качарэжнік, куток каля печы, дзе стаяць вілы, качэргі і іншыя кухонныя прылады. Пастаў вілкі ў качарэжнік. Паходавічы Чэрык. Чыпіла стаіць у качарэжніку, а ты шукаіш яе. Гібалы Касцюк.
КАЧКІ, качак, мн. л. Дзіцячыя саначкі. Сеў ны качкі і кыўзаіцца. Хвёдараўка Краснап. Бацька зьдзелыў мне качкі, цяпер буду кытацца. Барысавічы Мсцісл.
КАЧУМКА, -і, ж. Кучомка, зімовая шапка. Надзень качумку, ато вушы змарозіш. Іванаўка Краснап.
КАША, -ы, ж. Каша. Каша була нейкая атруціна, есьць нільзя було. Арцёмаўка Міласл. Нываріла гаршчок кашы, а нам ні дыла. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КАШАЛЁК, -лька, м. Кашалёк. Падай мне кашалёк з грашамі. Зоры Чэрык.
КАШАРА, -ы, ж. Вялікі кошык, у якім носяць мякіну. Схадзі ты, Міхась, на гумно і прынясі кашару з мякінай, стаіць ны таку. Гарадок Раснян.
КАШКА, -і, ж. Памянш. ад каша. Ня плач, маё дзіцятка, я табе дам кашкі з мылачком. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КАШОЛКА, -і, ж. Жарабячы наморднік, мяккі кошык, кашэль. Узьдзень кашолку жырабёнку. Горкі Краснап.
КАШУЛЯ, -і, ж. Кашуля, сарочка. Якую ты мне кашулю дыла? Нізылапліную, рукаў пырваны. Барысавічы Клім. Надзеў Антось новую кашулю, дык быццам і прыгож стаў. Малюшын Краснап.
КАШЫЛЬ, -шлю, м. Кашаль. Кветкі брат і сістра памыгаюць ат кашлю. Барысавічы Клім.
КАШЫЦА, -ы, м. Кашыца, негустая каша. Ныварыла крупніку, ды густа кашыца зьдзелылась. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КАШЭЛЬ, -а, м. Кашэль, кошык з лыка. Пылажы ў кашэль крыху гуркоў. Тур'я Чэрык. Пылажы ў кашэль хлеба і сала сабе ны дарогу. Слаўнае Мсцісл. Грыбоў у нас многа. Як відзіш, поўны кашэль ныбярэш. Белы Мох Мсцісл.
КАЮК, -а, м. Каюк, канец, смерць. Ня лезь так высока — абшатнесься і каюк! Маластоўка Краснап.
КАЮТКА, -і, ж. Невялічкі пакойчык. Каютка была расчынена, і відаць было пылавіну кырваці. Хоцімск.
КВАДРА, -ы, ж. Квадра, фаза месяца. Настала ўжо чацьвёртая квадра. Буда Казельская Краснап. Месік уступіў ужо ў другую квадру. Кокатава Мсцісл.
КВАКТУХА, -і, ж. Квактуха. Во сквярэцца, як квактуха на яйцых, калі зачэпіш. Парадзіна Мсцісл.
КВАКУХА, -і, ж. Квактуха. Квакуха вывіла дзесіць цыплёнкуў. Арцёмаўка Міласл. Квакуха тры нядзелі сядзела і вывіла сем цыплёнкуў. Бяседавічы Хоцім. Сяньні пысадзілі ны яйцы квакуху. Касцюковічы.
79 👁