Старонка 223
◀ / 512 ▶
КАРХАЦЬ, дзеясл. Кархаць, кашляць. Што ты кархаіш, як дзед стары! Сабалёўка Калініншчына. КАРХЕЛІК, -а, м. Чалавек, што часта кашляе, кархае. Кархелік ты, ныдаеў ты мне з сваім кашлем, усе кархаеш і кархаеш. Хвёдараўка Краснап. КАРЦЕЦЬ, дзеясл. Карцець, хацецца. Як празьнік, дык ужу і карціць яму выпіць, ня можыць удзіржацца: пасьледнію капейку прап'ець. Арцёмаўка Міласл. Во, яму так і карціць, каб што-небудзь злоя зьдзелыць. Кокатава Мсцісл. КАРЦІНКА, -і, ж. Малюнак. Дзіцёнак прынёс абмаліваныя карцінкі з школы. Пірагова Мсцісл. КАРЧМА, -ы, ж. Карчма. На старым шляху, на ростані, некылі стыяла карчма. Людагошч Мсцісл. КАРШЭНЬ, -я, м. 1. Каршэнь, карак, патыліца. Матка ўдарыла сына ў каршэнь. Гусарка Клім. 2. Удар у патыліцу. Казаў табе — ня лезь, не паслухаў, дык і зырабіў каршэнь. Там жа. КАРЫ, -аў, мн. л. Падсанкі. Сяньні я злымаў свае кары ў лесі, дык і бервяна ня вывіз. Цёмны Лес Раснян. КАРЫСНА, прысл. Карысна. Посьлі абеда карысна троху аддыхнуць. Лешчынка Мсцісл. КАРЫСЬЦЬ, -і, ж. Карысць. Якая мне карысьць ат яго быгаства, ён жа мне ні даець. Арцёмаўка Міласл. На што ета дзерыва зрубіў, яно нам карысьць прынасіла? Канічы Касцюк. КАРЫТА, -а, н. Карыта. Авыць ад карыта, чужоя! Жалезьніца Краснап. КАРЫТЦА, -а, н. Памянш. ад карыта. Рыскалолысь карытца. Хвёдараўка Краснап. За ныч ныкапыла целыя карыцца бярёзувіка. Бяседавічы Хоцім. КАРЭЖЫЦЦА, дзеясл. Карэжыцца, ламацца. Чаго ты карэжысься? Палуж Краснап. КАРЭЦ, -рца, м. Карэц, кружка, конаўка. Прынясі карэц з вадою. Лабанаўка Калініншчына. Куды вы дзівалі карэц — нечым вады засіліць? Віхраны Мсцісл. КАРЮК, -а, м. Клей цяслярскі. Пыдагрей карюк: будзім клеіць доскі, высыхлі ўжу. Палуж Краснап. КАСА, -ы, ж. Каса. Нада ўсягды кыла касы зьвірацца, ці ўсі грошы палучыў. Пірагова Мсцісл. КАСА, -ы, ж. 1. Каса, прылада касіць траву. Выбірай касу, якую хочыш, на люба. Маластоўка Краснап. 2. Каса, доўгія валасы. Зыпляці ў касу стужку. Бель Мсцісл. 3. Доўгае пяро ў хвасце пеўня. На што ты вырваў касу ў пеўня. Тур'я Чэрык. 4. Селязёнка. КАСАЯ ПОЛЬКА, Полька. У Ясенцы скачуць касую польку; скачуць наўскось. Хвёдараўка Краснап. КАСЕЦ, -сца, м. Касец. Касец косіць зранку. Міцькаўшчына Мсцісл. КАСІЦА, -ы, ж. Памянш. ад каса. Зыпляці ты выласы ў касіцу. Стары Дзедзін Міласл. КАСІЦЬ, дзеясл. Касіць. Зломыныю касу нада спыяць, дык яшчэ гады два будзіць касіць луччы, як новыя. Бяседавічы Хоцім. Ідзі ў дзядзькі пупрасі прыкосься касіць грэчку. Хвёдараўка Краснап. Спасібам ні дбудзіш, а дні тры касіць будзіш. Парадзіна Мсцісл. КАСТРА, -ы, ж. 1. Кастрыца. Кастры насыпалі лі дзьвярэй, што нельга ў баню зайці. Маркаўка Хоцім. 2. Прыдзірлівы чалавек. Чаго вязьніш, кастра, адчапісь! Там жа. КАСТЫЛЬ, -я, м. Палка з загнутай ручкай. Старык ударыў сыбаку кастылём. Малюшын Краснап. КАСЫНКА, -і, ж. Касынка, хустачка на галаву. Дзяўчынка надзела на гылаву касынку. Пожар Калініншчына. КАСЬНІЦА, -ы, ж. Каснік, істужка, што ўплятаюць у касу. Распліла косы, задумылась нешта і круціць касьніцы ны паліц. Арцёмаўка Міласл. Растрыпалісь у цібе ўсі касьніцы. Крычаў. КАСЬНІЧКІ, -оў, мн. л. бат. Пырнік. Пайду ў касьнічкі, хоць мех прынясу, ато карові німа чаго даць. Халоблін Крыч. КАСЬСЕ, -а, н. Кассё, касавіла. Касу купіў, а Грышка ўчора касьсё зьдзелыў, цяперь і касіць можна. Бязводзічы Мсцісл. Што ты зы касец, калі кысься добрыга ні маіш? Халоблін Крыч. КАСЬЦЕРЬ, -тра м. бат. Мятліца, каласоўнік жытні. Касьцёрь расьцець у жыце. Ад яго нада ачышчаць семя, ато чорный хлеб будзіць. Пірагова Мсцісл. Адзін касьцёрь зырадзіў. Хвёдараўка Краснап. Ці праўда ета кажуць, што касьцёрь етый, што ў жыці расьцець, дык ён з самых зірнят жыта расьцець. Арцёмаўка Міласл. КАСЬЦЮЛЬКА, -і, ж. Асцюлька, асцюк. Пупала ў вока касьцюлька зь ячменя. Хвёдараўка Краснап. КАСЬЦЮМ, -а, м. Гарнітур. Ён пыгырацкому пашыў сабе англічаньскій касьцюм. Старае Сяло Мсцісл. КАСЬЦЯНЫЙ, прым. Касцяны, зроблены з косці. Касьцянэй гузік, а злумаўсь. Касьцяноя шыла, што патплітаюць лапці, называецца сьпіца. Барысавічы Клім. КАСЫЙ, прым. 1. Косы. Дошка етыя ні гадзіцца: іна дужа кысая і ды таго сукуватыя. Шумячы. 2. Касавокі чалавек. Даніла пысля балезні касэй стаў, знаць, так і зыстанецца. Палуж Краснап. КАТ, -а, м. Кат, чалавек, што выконвае смяротныя прысуды. Дзед бачыў, як рэвалюцыянерыў казьнілі, як кат надзеў ім на шыю петлі, і іх павесілі. Сохана Мсцісл. КАТАРГА, -і, ж. Катарга, цяжкія работы. Яго ж бацьку ны катаргу былі сыслалі, шэсьць гадоў быў, а пысьля рывалюцыі вярнуўсь і зьдзелыўся камісарым. Радзівонаўка Мсцісл. КАТАРЖНІК, -а, м. Катаржнік, чалавек, засуджаны на катаргу. Катаржнік заўсёды зы сабою возіць тачку. Міцькаўшчына Мсцісл. КАТОК, -тка, м. Кола, калясо. Каток на восі разлымаўся. Ступіца катка расчапілась. Пухнава Раснян. У цібе хутка каток з восі зьедзіць, стой! Ушакі Чэрык. КАТОРЫЙ, займ 1. Каторы. Каторы ета
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 512 ▶