Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ІНДЫК, -a, м. і і і д ы к. Індык, як зыкалдычыць, ды як спусьціць красный нос, як распусьціць кружком хвост, ды спусьціць крыльля, дык аж глядзець дзіка. Арцёмаўка Міласл. Надулыся свацьця, як індык. Канічы Касцюк. ІНДЬІЧКА, -i, ж. Індычка, самка індыка. У індычкі хвост ні такей, як у індыка. Арцёмаўка Міласл. ІНДЫЧЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад індычка. Індычычка— шулды-булды, || Авечычка — мя-мя-мя. 3 нар. песні, М. Г. 64. ІНОГДЫ, прысл. Іншы раз, часамі. Іногды бываіць i ўвосінь цёплыя i вясёлыя дні. Канічы Касцюк. ІНШЫЙ, прым. Іншы, інакшы, не такі, як другія. Г лядзі-ка! Пьяніца быў — ажаніўся, ну i ачылавечыўся: сусім іншым стаў, i ласкывый, ды ŭ ня пьець. Слаўнае Мсцісл. ІНЬГЁРКА, -i, ж. Доўгае пальто ў мяшчанак. Сшыла сабе новыю іньгерку. Горкі Краснап. ІРАВЫЙ, прым. Яравы. Іравоя поля абсеіна. Палуж Краснап. Ірывая пшаніца луччы за зімовыю. Татаршчына Мсцісл. ІРВАЦЬ, дзеясл. Ірваць, ванітаваць. Як патыкі наеўсь, дык ірваць верня. Хзёдараўка Краснап. ІРГІНЯ, -i, ж. Вяргіня, гсаргіна, кветкавы куст i сама кветка. У нас ужо іргіня зацьвіла. Іргіні бываюць усякіх цьвітоў i очінь красівыя. Карма-Пайкі Краснап. ІРДАНЬ, -i, ж. Рэлігійны абрад асвяшчэння вады. На ірдань сёліта людзей ня дужа многа сыбралыся. Мсціслаў. ІРДЗЁЛЬ, -я, м. Ірдзель, чырвонашчокі чалавек. Ірдзель быў ішчэ гэсты дзед, як рыжок. Ушакі Чэрык. ІРЖА, -ы, ж. 1. Іржа. Іржа жалеза есьць. Зоры Чэрык. На тыпаре іржа пыявілась ат сырасьці. Гарбавічы Касцюк. 2. Жыта. Асьмачок іржы ныжала. Пірагова Мсцісл. ІРЖАВЁЦ, -аўца, м. Іржа. Іржавец піраеў гэтый лямец, вот ён i злымаўсь. Пірагова Мсцісл. ІРЖАВІНЬНЯ, -я, н. Іржа. Ны замку ат сырасьці зывялось іржавіньня. Слаўнае Мсцісл. а ІРЖЫШЧА, -a, н. Іржышча, астаткі сцяблоў жыта пасля жніва, пожня. Па ipжышчу пасліся каровы, дык i наелісь луччы. Юшкавічы Рзснян. Сёліта іржышча балыиоя, высока жалі. Новыя Капачы Мсцісл. ІРЗАНЬНЯ, -я, н. 1. Іржанне. Нейдзе конскыя ірзаньня чуць, відна, ў лузе коні ходзюць. Шыркі Раснян. 2. Громкі смех, рогат. Калі ты ўжу кончыш сваё ірзаньня, хі-хі-хі ды ха-ха-ха, болыиы ты нічога ні знаіш, угамону табе німа. Арцёмаўка Міласл. ІРЗАЦЬ, дзеясл. Іржаць. Пріехыў к стайні — конікі ірзуць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ІРЗЫ, -аў, мн. л. Смех, рогат, Нечыга ірзы спрыўляць. Хвёдараўка Краснап. ГРМУС, -a, м. Варвас. Ірмус ты! Што ты дзелыіш. Хвёдараўка Краснап. ІРМЯК, -a, м. Армяк, суконная верхняя доўгая вопратка. Пятрок прыпаліў ны начлезі ірмяк. Гібалы Касцюк. ІРТЫ, -аў, мн. л. Лыжы. Длі хадзьбы па глубокаму сьнегу к ныгам пыдвязываюць ірты. Гібалы Касцюк. ІРУНДА, -ы, ж. Ерунда, глупства. Зы такую ірунду ты гневыцца ны мяне ўздумыў. Злавілі саву, дык каб ты ведыў, якія ў яе вялікія кыпцюры, што ёй так куріцу зыдраць — ірунда. Слаўнае Мсцісл. ГРХА, -i, ж. Ірха, вырабленая цялячая ці авечая скура без шэрсці, служыць для абшыўкі адзення. Hy, кумок, дыстывай ірхі, нада абшыць дзьве сьвіткі i пінджак. Бяседавічы Хоцім. ГСКАРКА, -i, ж. Памянш. ад іскра. Маленькая іскарка, а чуць не прапаліла мне штаны. Канічы Касцюк. ІСКАЦЬ, дзеясл. Шукаць. Куды бяжыш ты, маленькыя? Бягу свае маткі йскаць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Пойдзіць Мыланка бацькі йскаць. || А ŭ весь рядочык абыйшла, || Нідзе татухны ні зныйшла. 3 нар. песні, M. Г. 15. ICKPA, -ы, ж. Іскра. Ад іскры рубашка зацьмела i чуць не прыгарэла. Сохана Мсцісл. ІСКРАННЫРІ, прым. Жаданы. Будзя іскранны госьць — зь печы іскры сыплюцца. Палуж Краснап. ІСКРАНЫЙ, прым. Іскраны, з іскрамі. Цімох! Ты прачысьці комін, ато хату cnaліш: учора ў цябе над коміным стоўп іскраный быў. Зоры Чэрык. ІСКЫРЬЯ, -я, н. зборн. Іскры. 3 нязьдзёр у яго полымя шыбаіць, а з роту ў яго іскырья сыпліцца. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ІСНАСЦЬ, -i, ж. Існасць [сутнасць]. Ня ў том існасьць, што яго выбралі ў сельсавет, a ў том, што ён там дзелыць будзіць. Журбін Бялынкав. ІСПОДАК, -дка, м. Сподак. Адзін быў ісподак, i той разьбіўся — цяпер мне хоць ты i чаю ня ni; гырачыга дужа ні люблю, а ў кружцы ня скора астыець. Добрае Мсцісл. ІСПОДКА, -i, ж. Вязаная з шарсцяных нітак рукавіца. Зьдзелый-ка мне на зіму icподкі, каб рукі ня мерзьлі. Слаўнае Мсцісл. ІСПОДНІЙ, прым. Ісподні, сподні [ніжні]. Пэркылю купіла на ісподнія бяльлё. Слаўнае Мсцісл. ІСПОДНІКІ, -аў, мн. л. Споднікі, кальсоны. Вынь-ка мне чыстую сарочку i ісподнікі, пайду ў лазьню. Слаўнае Мсцісл. ІСТОПКА, -i, ж. Істопка, ацепленая каморка, звычайна ў сенях, у якой ставіцца капуста на зіму i іншая гародніна. Пайдзі, Мар'я, у істопку ды прынясі бурачкі ca два. Высып бульбу зь мішка ў істопку. Расна. ІСТРУБ, -a, м. 3руб. Нашу хату плотнікі сыгналі ўжо ў іструб, цяперь нада класьць балькі. Слаўнае Мсцісл. Пыставіў сабе іструб, a накрыць нечым. Хвёдараўка Краснап. ІСТРЬІЦЬ, дзеясл. Вастрыць. Істрыў нож ды руку парезыў. Вербеж Чэрык. ІСТУЖКА, -i, ж. Істужка. У касу табе ўпляту мінскаю йстужку. Куркаўшчына Мсцісл. ІСЦА, -ы, ж. Асца, стрыгучы лішай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря
13 👁
 ◀  / 512  ▶