ны мяне найшло — у такім знакомым лесі заблудзіўся. Слаўнае Мсцісл. ЗЫБРАЦЦА, дзеясл. Забрацца, залезці. Лядзі, штоб твой конь у шкоду ні зыбраўсь, ато будзя бяды! Палуж Краснап. ЗЫБРАЦЬ, дзеясл. 1. Забраць, узяць. Зыбраў вуду i ўсякія прынады i пайшоў рыбу лавіць. Парадзіна Мсцісл. Паны кызалі: «Мужык — хабёл, нічога ня ведыя», a еты хабёл усё зыбраў. Тур'я Краснап. 2. Ахапіць, апанаваць. Нівясёлый наш Кузьма, нейкыя нуда яго зыбрала. Канічы Касцюк. ЗЫБРЫЗГЫТАЦЬ, дзеясл. Забразгатаць. Паклаў грошы ў скарбонку, а як naбег, яны i зыбрызгыталі. Парадзіна Мсцісл. ЗЫБРЫТАЦЬ, дзеясл. Забратаць, надзець на каня аброць. Дзе ты падзеў аброць? Нада кыня зыбрытаць. Палуж Краснап. Нясі аброць зыбрытаць кыня. Сохана Мсцісл. ЗЫБРЯЖДЖЭЦЬ, дзеясл. Забразгаць, зазвінець. Нехта ключамі кыла клеці зыбряжджэў. Палуж Краснап. ЗЫБУУЛЯЦЦА, дзеясл. Забаўляцца, бавіцца. Дзіцёнку зыбуўляцца нада, цацкі яму нада купіць. Арцёмаўка Міласл. ЗЫБЫЖАЦЦА, дзеясл. Захацецца. Зыбыжалысь мне сяньні выпіць, ды кумпаніі німа. Маластоўка Краснап. ЗЫБЫЛАКЫЦЦА, дзеясл. Забалакацца, загаварыцца. Зыбылакылась я з вамі, а ў печы, наверна, гаршкі павыбіглі. Палуж Краснап. ЗЫБЫРСАЦЬ, дзеясл. Забарсаць, задягнуць аборы ў лапці. Січас зыбырсаю лапці новымі аборымі i буду абувацца. Apцёмаўка Міласл. ЗЫБЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Забаўляць. Ах вы, дробныя зьвезды, || Зыбыўляйця вы маіх дзяцей! 3 нар. песні. ЗЫБЯЕДЫВАЦЦА, дзеясл. Затаміцца ад цяжкай работы. Бедныя мае, зыбяёдывалісь саўсім над етаю бульбаю, хадзіця заўтрыкаць. Куркаўшчына Мсцісл. ЗЫБЯЛЩЬ; дзеясл. Забялідь, заправіць малаком страву. Нада ўнесьць мылака крупеню зыбяліць. Арцёмаўка Міласл. Мама, хуць ба ты зыбяліла ету крупеню, ато нішчымныя нісмашна. Вазьмі пыстыялкі ды зыбялі. Машавая Бялынкав. ЗЫБЯСЬПЁЧЫНЫЙ, прым. Забяспечаны. Дровы ў мяне ёсьць, я на ўсю зіму зыбясьпечыный дрывамі. Слаўнае Мсцісл. ЗЫБЯСЬПЁЧЫЦЬ, дзеясл. Забяспечыць. Зыбясьпечыў сям'ю хлебым, цяпер i ехыць можна. Бардзіч Краснап. ЗЫВАДЗГЛА, -ы, м. Завадзіла, завадатай, пачынальнік. Ён там зывадзіла, біз яго ні пычанецца, ды ён усюдых першый. Арцёмаўка Міласл. ЗЫВАДЗІЦЦА, дзеясл. Заходзіць з брэднем. Зывадзісь брыдніком пат тэй берыг. Хвёдараўка Краснап. ЗЫВАДСКГИ, прым. Завадскі, добрага заводу [добрай пароды]. Палужцы ўзялі на лета зывадзкога бугуя. Палуж Краснап. ЗЫВАЛ, -а, м. Завал, засоў для завалкі дзвярэй. Зывалі дзьверы ны зывал, ато ні пачуіш, як хто ўлезіць. Парадзіна Мсцісл. Замкні клець ны зывал. Хвёдараўка Краснап. ЗЫВАЛІНЫЙ, прым. Завалены. Усё гумно зываліна хлебум. Бяседавічы Хоцім. ЗЫВАЛЩЦА, дзеясл. Упасці, паваліцца. Нада пріняць чурбан к сьцяне, штоб ні зываліўся. Бяседавічы Хоцім. ЗЫВАЛЩЬ, дзеясл. 1. Паваліць. Як пычалі біцца — зывалілі стол, лаўкі. Старае Сяло Мсцісл. 2. Замкнуць [заперді на завал]. Зывалі дзьверы ны зывал i ключ npiнясі ў хату. Бакунавічы Чэрык. ЗЫВАЛКА, -i, ж. Залоза. Глотку абваліла зывалкымі. Палуж Краснап. ЗЫВАРВАЦЬ, дзеясл. Заварваць. Чабер— ён пахучый, зь яго i чай зыварваюць калі. Парадзіна Мсцісл. ЗЫВАРЩЬ, дзеясл. Заварыць. Зыварі крыхмал, нада нылашчоніць сарочкі. Была ў цябе ахвота кашу зыварыць, сам i хлібай. Слаўнае Мсцісл. ЗЫВАРЬКА, -i, ж. Заварка. Нада чай пыкупаць, зысталысь ны адну зыварысу. Краснаполле. ЗЬІВАСТРЬІЦЦА, дзеясл. Завастрыцца. Нада біць усім бічум, ато ліжыць кончыкум, іш як біч зывастрыўся. Бяседавічы Хоцім. ЗЫВАСТРЬІЦЬ, дзеясл. Завастрыць, зрабіць вострым. Шыла злумаў, нада зывастрыць. Бакунавічы Чэрык. ЗЫВАЦКІЙ, прым. Завадскі, добрага заводу [добрай пароды]. Етый пырасёнак зывацкей, глянь, якей рослый! Арцёмаўка Міласл. ЗЫВІЗАЦЬ, дзеясл. Завязаць. Нашто ты руку зывізаў, парезыў ці што? Негін Касцюк. Зывяжы гуньку на перьсьці, штоб ні ськінулась. Арцёмаўка Міласл. ЗЫВІНУЦЦА, дзеясл. Завіхнуцца, узяцда за работу хуткім тэмпам. Яму нада толькі зывінуцца i зарыз дзела пасьпее. Слаўнае Мсцісл. ЗЫВІНУЦЬ, дзеясл. Захілідь, захутадь. Треба зывінуць дзіцёнка ў адзіяла, ато яму холадна будзіць. Слаўнае Мсцісл. ЗЫВІРІШЧАЦЬ, дзеясл. Завішчаць. Нехта знаць спужаў ноччу сыбаку, дык ён як зывіряшчыць пыд дзьвірямі, быццам яго хто хыпаіць, a пысьля етыга цэлыю ноч брыхаў. Ардёмаўка Міласл. ЗЫВІРЮХА, -i, ж. Завіруха, мяцеліца. Ны дваре зывірюха — сьледу ня відна. Слаўнае Мсцісл. ЗЫВІХАЦЦА, дзеясл. Гаварыць недарэчы, загаворвацца [i старанна рабіць]. Ен жа скора сусім с ума сыйдзе — зывіхацца ўжо стаў. Старае Сяло Мсцісл. ЗЫВІШЧАЦЬ, дзеясл. Завішчаць. А ніхай цябе, спужаў мяне: як зывішчаў адзаду, аж я падскочыла. Залачэўка Краснап. ЗЫВУШНГЦЫ, -аў, мн. л. Завушніцы. Я пыкалола сабе вушы, цяперь нада купіць зывушніцы. Слаўнае Мсцісл. ЗЫВЫДАТЫЙ, -ыя, м. Верхавод. Прохор — усяму дзелу зывыдатый: бізь яго, як кажуць, i савета ні було б. Палуж Краснап. ЗЫВЫЖДЖАЦЦА, дзеясл. Заваждадца. Зывыжджаўся з канём, a сідак у хату пашоў. Парадзіна Мсцісл. ЗЫВЫЛАЧЬІЦЦА, дзеясл. Захадзіцца, стаміцца ходзячы. Пастух сусім зывыла
Дадатковыя словы
сямю, туря
15 👁