уся сімья ў іх зірькія. Хвёдараўка Краснап.
ЗКАЛАНДЫРЫЦЬ, дзеясл. Зрабіць, пашыць. Дзяўчына сяк-так зкаландырыла хвартух. Крычаў.
ЗЛАБІЦІЛКА, -і, ж. Злосніца, што жадае зла. Мамычка ж мыя, радзіцілка, || А й ня ёсьць ты мне радзіцілка, || А й есьць жа ты мне злабіцілка. З нар. песні.
ЗЛАБІЦІЛЬ, -я, м. Злоснік, што жадае зла. Ета ж настыяшчый злабіціль, ён нікому дыбра ні пажылаіць. Маляцічы Крыч.
ЗЛАВІЦЬ, дзеясл. Злавіць. Сыбакі злавілі труса, думалі, што заіц. Ушакі Чэрык. Хацеў злавіць віріб'я, ды ні пасьпеў схапіць яго ў гнязьдзе — пыляцеў. Лешчынка Мсцісл.
ЗЛАДЗІЦЬ, дзеясл. Зладзіць, зрабіць. Сяк-так і вясельля зладзілі. Палуж Краснап. Згаварыцца. Цімох зладзіў з купцом. Палуж Краснап.
ЗЛАЖЫЦЦА, дзеясл. Злажыцца, нацэліцца. Сылдат злажыўсь з ружжа стрыляць. Палуж Краснап.
ЗЛАЖЫЦЬ, дзеясл. Скласці. Злажыў ён сваю гылаву ны чужой стыране. Бяседавічы Хоцім.
ЗЛАЗІЦЬ, дзеясл. Злазіць. Злазій с печы. Палуж Краснап. Злазь-ка на вышкі, пыглядзі, ці ні нада там моху прібавіць ці пяску, ато ўзімку холадна будзіць у хаці. Арцёмаўка Міласл.
ЗЛАМІЦЦА, дзеясл. Зламацца. Ад цяжбы возу дуга зламілыся. Бязводзічы Мсцісл.
ЗЛАМІЦЬ, дзеясл. Зламаць. Учора, круціўшы дзіркі, Цімох тоўсты сьвердзіл зламіў. Добрае Мсцісл.
ЗЛАЎЛІВАЦЬ, дзеясл. Збіраць зверху [вылоўліваць]. Злаўлівыя жырок зь міскі, а капусты ня хочыць. Хвёдараўка Краснап.
ЗЛАЎРЭДНІК, -а, м. Шкоднік. Злаўрэднік ты, нашто ты авёс топчыш? Хвёдараўка Краснап.
ЗЛАЎРЭДНЫ, прым. Шкодны, ліхі, нядобры. Іна тыкая злаўрэдныя, што гляніць на што-нібудзь, дык абізацілна зь ім што-нібудзь зьдзеіцца. Арцёмаўка Міласл.
ЗЛАЧЫНІЦ, -нца, м. Злачынец. Максім — такій злачыніц, што ўсякыю подлысьць можыць зьдзелыць. Палуж Краснап.
ЗЛАЧЫНСТВА, -а, н. Злачынства. Датуль служыў, пакуль не прагналі за розныя злачынства. Сохана Мсцісл. Ой, якоя злачынства ён зрабіў: забіў родныга бацьку! Ушакі Чэрык.
ЗЛАЧЫНЬНІЦА, -і, ж. Злачынка. Ох і Верька, злачыньніца тыкая, што ні прівядзі бог: дзе ні пувірнецца — усюдых 'т яе плачуць. Хвёдараўка Краснап.
ЗЛАШЧА, прысл. Тым больш, добра калі. Гарэлка шкодзіць і здароўю, а злашча хвыравітым людзям. Сохана Мсцісл. А злашча як твае йшчэ коні дыбягуць. Хвёдараўка Краснап. Яму злашча, калі ён такій здаровый. Кокатава Мсцісл.
ЗЛЕЗЬЦЬ, дзеясл. Злезці. Дзед злез з печы і сеў ны запечку. Смолькаўская Буда Бялынкав.
ЗЛІГЧАЦЬ, дзеясл. Злягчаць [скастрыраваць]. Мы злігчалі свайго маркыча. Крычаў.
ЗЛІЦЦА, дзеясл. Злавацца. Злісься, німазныч чаго. Хвёдараўка Краснап.
ЗЛІЧНА, прысл. Прыгожа. Ганнычка, як ты сёньні злічна выглідаіш, як кветка вісной. Ушакі Чэрык.
ЗЛІШКУ, прысл. Залішне. Я злішку йму зыплаціў, нада було путургувацца. Палуж Краснап.
ЗЛО, -а, н. Зло. Людзі ад завідысьці часта адзін аднаму зло творуць. Сохана Мсцісл. Я ні разу ны яго мшчэньня ня меў, хоць ён мне зло зьдзелыў. Слаўнае Мсцісл.
ЗЛОДЗІЙ, -я, м. Злодзей. Злодзій у клець залез, але ні пасьпеў нічога ўкрасьць—пачулі. Бялішчына Мсцісл. Наканец злавілі злодзія. Міцькаўшчына Мсцісл. Чылавек на кірмашы ўліцкываў злодзія. Самацевічы Касцюк.
ЗЛОЖАНЫЙ, прым. Зложаны, складзены. Салома зложана ў засецьце. Машавая Бялынкав.
ЗЛОМ, -у, м. Буралом, зламанае ветрам дрэва. У лесі многа злому пысьля етый буры, што была. Хвёдараўка Краснап.
ЗЛОМЫНЫЙ, прым. Зламаны. Зломыныю касу нада спыяць, дык яшчэ гады два будзіць касіць луччы, як новыя. Бяседавічы Хоцім.
ЗЛОСЬНІК, -а, м. Злоснік, чалавек, што чыніць зло. Злосьнік ты, Янка, на зло ўсё дзелыіш. Юравічы Клім. Во злосьнік пашоў, што летысь пыдпаліў гумно Максімыва. Лешчынка Мсцісл.
ЗЛОСЬЦЬ, -і, ж. Злосць. У злосьці пасварыліся і пабіліся, а серца атыйшло — зноў памірыліся. Сохана Мсцісл. Ат злосьці ён, выходзячы, дзьвярьмі хляпнуў, што аж вокны зазьвінелі. Палуж Краснап.
ЗЛОТ, -а, м. Залатоўка (манета вартасцю ў пятнаццаць капеек). На злот купіў махры і на тры капейкі паперы. Палуж Краснап.
ЗЛОТКА, -і, ж. Залатоўка. Пазыч мне злотку, красіну купіць нада. Кокатава Мсцісл.
ЗЛУБЕЦЬ, дзеясл. Злубець, зрабіцца цвёрдым, як луб. Пырцянкі ат поту і гразі ў луб злубелі. Парадзіна Мсцісл.
ЗЛУВАЦЬ, дзеясл. Злаваць. Ны каго ж ты злуіш, хто табе вінуват у етым? Меншая Багацькаўка Мсцісл.
ЗЛУМАЦЬ, дзеясл. Зламаць. Ны дваре абліў, страшна хадзіць, можна пасьлізнуцца і нагу злумаць. Арцёмаўка Міласл.
ЗЛУЧАЦЬ, дзеясл. Злучаць. Ні нада нашых авец злучаць з тым стадым, ато посьлі ні разьлічыш, чые каторыя. Арцёмаўка Міласл.
ЗЛУЧЫЦЦА, дзеясл. Здарыцца. Ніспакойна нешта ў мяне на душы: усё думаіцца, каб с Трыфоным чаго ні злучылыся. Добрае Мсцісл.
ЗЛУЧЫЦЬ, дзеясл. Злучыць. Нада з-пыд абеіх квакух цыплят злучыць умесьці і пусьціць пыд адну квакуху. Арцёмаўка Міласл.
ЗЛУЧЭНЬНЯ, -ія, н. Злучэнне, мешаніна. Ета авёс ні аднаго сорту, тут нешта
77 👁