ЗЕЛЯНУХА, -і, ж. Зеляніна, што-небудзь недаспелае. Яблыкі-зелянухі еў, вось і баліць жывот. Асмолавічы Мсцісл.
ЗЕМ, -у, м. Пагнойная зямля, чарназём. Нада ныбраць зёму ў вазоны. Палуж Краснап. Торф. Нехта зыпаліў у балоці зём, і ён гарыць больш як месіц. Куляшоўка Клім.
ЗЕМЛЯПАШЫЦ, -шца, м. Земляроб. Мае бацькі пашуць зямлю — земляпашцы яны. Сохана Мсцісл.
ЗЕМЛЯРОБ, -а, м. Земляроб. У анкеці напісана, што бацька земляроб, а які, ні сказына. Мсціслаў.
ЗЕМЛЯРОБСТВА, -а, н. Земляробства. Мой бацька займаецца земляробствам. Сохана Мсцісл.
ЗЕНА, -ы, ж. Зрэнка. Самую зену скалоў. Турэйск Краснап.
ЗЕНКА, -і, ж. Зрэнка. Іна плоха відзіць, у яе вачох на зенкых нейкыя пленкі, а 'дна зенка ў воку дык сусім белыя. Арцёмаўка Міласл.
ЗЕР, -а, м. Зрок. У яго зер прыпаў — нічога ня відзіць. Беразякі Краснап. Маленькая лямпачка, што паліцца без шкла, капцілка [газнічка]. Зыпалі зер, ато сусім цёмна стала. Асавец Крыч. Матка запаліла зер. Забалоцце Раснян.
ЗЕРА, -ы, ж. Агонь, святло. Нешта ты ня паліш зеру. Тур'я Чэрык.
ЗЕРНЯ, -ю, н. Зерня. Зерня гароху зыкацілыся зы вакно і прырасло там, вунь гарошык ужо расьцець. Залачова Мсцісл.
ЗЕРЫЦЬ, дзеясл. Гарэць невялікім агнём. Наша ланпа чуць зерыць сяньня, верна, красіну мала налілі. Слаўнае Мсцісл.
ЗЕЎ, -а, м. Зеў, шчыліна паміж нітак, у якую праводзяць чаўнок пры тканні. Зеў мал — чаўнок ня лезець. Дрыбін. Нешта ніты дужа дрэнна ходзюць, німа саўсім зеву, і чаўнок ні прылазіць. Слаўнае Мсцісл.
ЗЖАРЫЦЬ, дзеясл. Спячы [сасмажыць]. Мама, зжар мне сёньня шкрылёў. Касцюковічы.
ЗЖУРЫЦЬ, дзеясл. Пасварыцца, абсарамаціць. Матка мяне зжурыла ўчора за ета. Хвёдараўка Краснап.
ЗЗАДЗІ, прысл. Ззаду. Ны вайне ўсяк буваіць: буваіць такоя пылажэньня, кылі ззадзі речка — уцеч некуды, а немцы смалюць, што дзецца нейдзі. Арцёмаўка Міласл.
ЗЗАДУ, прысл. Ззаду. Я паціхусеньку падыйшоў к ёй і схапіў ззаду. Лешчынка Мсцісл.
ЗІВАК, -а, м. Разява. Ты зівак, нікога ня ўгледзіш. Хвёдараўка Краснап.
ЗІВАЦЬ, дзеясл. Пазяхаць. Прашнуўся і пычаў зіваць і пыцігацца, што аж у суставых хрусьцела. Арцёмаўка Міласл.
ЗІЛІЗЬНЯК, -а, м. Жалязняк, рыдлёўка. Вазьмі новэй зілізьняк ды выкыпай яму. Парадзіна Мсцісл. Я сваю бульбу ўсю зілізьняком парыла, кыня ні ў кога ні брала. Пірагова Мсцісл. Жалязняк, руда жалезная. Ля Сожу ёсьць зілізьняк, зь яго дзелылі раней зялеза. Віхраны Мсцісл. У гырах дыбываюць зілізьняк, з якога дзелыюць зялезныя вешчы. Слаўнае Мсцісл.
ЗІЛЯЗЬНІК, -а, м. Жалязняк, рыдлёўка. Прінясі мне зілязьнік, прікыпаць рыўчак нада. Новае Сяло Мсцісл. Ён узяў зілязьнік і пашоў кынаву кыла буртаў кыпаць. Арцёмаўка Міласл.
ЗІЛЯНЕЦЬ, дзеясл. Зелянець. Пылянь, як пырнік зілянеіць, усіроўна, як рунь увосінь. Ушакі Чэрык.
ЗІЛЯНУХА, -і, ж. Зеляніна, недаспелае што-небудзь. Адной зілянухі наеўсь. Хвёдараўка Краснап.
ЗІЛЯНЦЫ, -оў, мн. л. Зелянькі [каноплі з пыльнікамі, плоскуні]. Падсоб браць зілянцы, толькі кынапель ня трі, ціха. Бяседавічы Хоцім.
ЗІЛЯНЬКІ, -оў, мн. л. Зелянькі [каноплі з пыльнікамі, плоскуні]. Ты, малы, выбірай зілянькі. Залесавічы Крыч.
ЗІМА, -ы, ж. Зіма. Нада абуцьця гатовіць — скора зіма будзіць. Каробчына Мсцісл. Трэба нызыпасывыцца к зіме ягыдымі, грібамі. Палуж Краснап.
ЗІМАВІШЧА, -а, н. Сабранае ўзімку і аттопленае малако. Будзім есьць зімавішча. Хвёдараўка Краснап.
ЗІМЛЯ, -і, ж. Зямля. Як падсохніць вясною зімля, на полі пачынаецца пахыта. Сохана Мсцісл. Ніправільныя тваё меркываньня — зямлі ўсім ня хопіць. Слаўнае Мсцісл. Зімля наша запустувала. Палуж Краснап.
ЗІМЛЯМЕР, -а, м. Каморнік [землямер]. Зімлямер сяньні павінін ахапіць усё наша поля. Слаўнае Мсцісл.
ЗІМЛЯНКА, -і, ж. Зямлянка, дубовая палка ў сасе, што служыць апораю для ўсіх звязак сахі. Раблю зімлянку ды сахі, трэба араць скора. Брылёўка Краснап.
ЗІМЛЯРОБ, -а, м. Земляроб. Мой бацька быў зімляроб і дзед тож. Пірагова Мсцісл.
ЗІМНІЙ, прым. Зімовы. Нада змалоць, пакуль зімнія дарога стаіць, ато як распусьціць, дык ня выедзеш. Касцюшкавічы Крыч.
ЗІМНІЦА, -ы, ж. Сабранае ўзімку і адтопленае малако. Дай хіба трохі зімніцы зьем. Бялішчына Мсцісл.
ЗІМОЙ, прысл. Узімку. Зімой у пратоплінай хаце аттаюць вокны. Бяседавічы Хоцім. Зімою зы сьнягою, а вясною зы вадою ні дыбярэсься ды вас. Нова-Ельня Краснап.
ЗІМУВАЦЬ, дзеясл. Зімаваць. Вісна, дзе бувала? || У лесі зімувала. З нар. песні.
ЗІПУН, -а, м. Верхняя адзежына. Ныпряні зіпун, бо каб халодна ні было. Юр'евічы Калініншчына. Рібяты ўсе ў зіпунах. Гусарка Клім.
ЗІРНУЦЬ, дзеясл. Зірнуць, глянуць. А мне і ніўдамёк було зірнуць на коні. Добрае Мсцісл. Іду я, дык нехта пыкызаўся з-зы вугла, зірнуў ны мяне і апяць схуваўся. Чаго ён глядзеў — ні знаю. Арцёмаўка Міласл. Зірні, якое чыстае неба! Вярбоўка Раснян.
ЗІРКІЙ, прым. Зіркасты. Зірькыя дзеўка: вочы круглыя, бальшэя. Палуж Краснап.
ЗІРКЫСЬЦЬ, -і, ж. Зіркатасць. Вуллян сам зірькій і сынам пірідаў зірькысьць:
79 👁