Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ЗАСТАЦЬ, дзеясл. Застаць. Ну хай бы ты ўчора прышоў — якраз бы ўсіх застаў ішчэ. Ушакі Чэрык. ЗАСТОЛЬЛЯ, -я, н. Застолле, месца за сталом. Бацька сядзеў ны застольлі. Гусарка Клім. ЗАСТРАШЫЦЬ, дзеясл. Застрашыць, запалохаць. Сьведкі ня хочуць нічога пыказвыць таму, што іх застрашылі. Сохана Мсцісл. ЗАСТРЭШНІК, -a, м. Застрэшнік, маленькі снапок саломы; такія снапкі кладуць першым радам, калі пачынаюць крыць страху. Бяры салому i вяжы застрэшнікі. Хвёдараўка Краснап. ЗАСТУДЗГЦЦА, дзеясл. Застудзіцца. Ня дзіва, калі чылавек застудзіўся: еткій мароз ды зь ветрым быў. Палуж Краснап. ЗАСТУП, -a, м. Рыдлёўка, драўляная з жалезным лязом. Вазьмі з сабою заступ, той пень нада выкыпаць. Канахоўка Клім. Заступам кыпалі кынаву. Крычаў. Бягі пазыч заступ у Піліпа, пайдзем капаць бульбу. Стары Дзедзін Міласл. ЗАСТУПНІК, -а, м. 1. Заступнік, абаронца. Падумаеш, заступнік якей знайшоўсь! Пірагова Мсцісл. 2. Намеснік. Іван цяпер заступнік мой: зыступіў мае места старшынёю сельсавету. Пірагова Мсцісл. ЗАСТЬІЦЬ, дзеясл. 1. Астыць, зрабіцца халодным. Крупнік ужо застыў, пакуль вы прышлі. Парфенава Калініншчына. Дзе ты прападаў? Бульба застыла ўжо. Парадзіна Мсцісл. 2. Застудзіцца. Hi разьдзівайсь ны марозі, ўпацеўшы, ато застыць можна. Арцёмаўка Міласл. ЗАСУПОНІЦЬ, дзеясл. Засупоніць, зацягнуць i завязаць супонь у хамуце. Супоня разыйщлась, нада засупоніць. Хвёдараўка Краснап. ЗАСУУКА, -i, ж. Засаўка, запор у варотах. Зачыні вароты ны засуўку. Хвёдараўка Краснап. ЗАСЫДКА, -i, ж. [Засад], агароджанае месца для кабана, калі яго кормяць на сала. Кыбына пысадзілі ў засыдку. Палуж Краснап. ЗАСЫПАНЫЙ, прым. Засыпаны. Kaстрою лі дзьвярэй засыпана, што нельга ў лазьню прайці. Маркаўка Хоцім. ЗАСЫГІАЦЬ, дзеясл. Засыпаць. Засып пяском вогнішча, бо можыць вецір пыжар раздуць. Канахоўка Клім. ЗАСЫРОМІЦЦА, дзеясл. Засароміцца. Засыромілась дзяўчына, як жар стала чырвона. Ушакі Чэрык. ЗАСЫУКА, -i, ж. Засаўка, палка, якую прасоўваюць у вушкі кубла, каб замкнуць. Зачыні кубел ды засыўку прасунь. Хвёдараўка Краснап., ЗАСЬВЁДЧЫЦЬ, дзеясл. Засведчыць, пацвердзіць. Пызавем пынятых, ніхай засьведчуць шкоду, тады я табе аддам коні. Хацеў я засьведчыць яго словы на судзе, ды думаю, ны якоя ліха мне лішніга ліхадзея нажываць! Бяседавічы Хоцім. ЗАСЬВЯЦЩЦА, дзеясл. Запаліцца. Толькі засьвяцілысь цяпло. Хоцімск. ЗАСЬВЯЦЩЬ, дзеясл. 1. Запаліць (агонь). Цёмна ўжо ў хаце — засьвяці цяпло. Васілёўка Хоцім. 2. Пачаць свяціць. Ня едзь зь вечыру, пыд раньня вятох засьвеціць. Слаўнае Мсцісл. 3. Выцяць. Як рызмахнуўсь нытмашна, дык як засьвеціць яму ў морду, дык аж кроўю той абліўсь. Пірагова Мсцісл. ЗАСЬЛЁПА, -ы, ж. Засляпенне. Засьлепа ны цябе ныпала, што ні бачыш, куды ступіць? Брылёўка Краснап. ЗАСЬМЯЯЦЦА, дзеясл. Засмяяцца. Удзержу ёй німа, як засьмяецца, дык глядзі, што лопніць ат сьмеху. Арцёмаўка Miласл. ЗАСЬЦЁНАК, -нка, м. Засценак, кавалак зямлі за «сценкаю», дарожкаю, граніцаю. Наша жыта ны засьценку пычало ўрунівыцца. Канічы Касцюк. ЗАСЬЦЕРАЖОНЫЙ, прым. Абаронены, захованы. Добра, што ты быў засьцеражоны сьцяной, а так ні быць бы табе жывому. Ушакі Чэрык. ЗАСЬЦІЖКА, -i» ж. Засцежка [зашпілька]. Засьціжка атырвалысь у сьвітцы. Хвёдараўка Краснап. ЗАСЬЦІЛАЦЬ, дзеясл. Засцілаць. Hi плач, дзеткі, мы засьцелім толькі пасьцель, ды спаць ляжым. Багацькаўка Мсцісл. Вазьмі, Лісавета, скацерку ды засьцялі стол. Новыя Капачы Мсцісл. Мы засьцелім ды белую ложку. 3 нар. песні. ЗАСЬЦІНІЦЬ, дзеясл. Засціць, засланяць сабою свет. Адыйдзі ад вакна, ні засьціні! Арцёмаўка Міласл. ЗАСЬЦІЦЬ, дзеясл. Засціць, засланяць сабою свет. Атыйдзі ат лямпы, ато засьціш, i нічога зы табой ня відна. Слаўнае Мсцісл. Hi засьці,— адыйдзі ад вакна. Арцёмаўка Міласл. Зрэжце-ка вы, хлопцы, тую асіну, што ны лагу, ато яна толькі засьціць. Пірагова Мсцісл. ЗАСЬЦЮДЗЯНЁЦЬ, дзеясл. Стаць халодным, астыць. Калі ізноў падыйиілі пыглядзець хворыга, дык убачылі, што ён ужо памёр, i цела яго засьцюдзянела. Сохана Мсцісл. ЗАСЬЦЯГНУЦЬ, дзеясл. Зашпіліць. Засьцягні ворыт, ато прастудзісься. Пбалы Касцюк. Засьцягні ліфчык. Крычаў. ЗАТАГЦЬ, дзеясл. Утаіць, не сказаць ира што-небудзь, што ведает ці маеш. Найшлі грошы, ды затаілі. Б. Хутары Краснап. ЗАТАШЦЦА, дзеясл. Утапіцца. Сяньні затапіўся хлопчык ў паныўкі. Бялішчына Мсцісл. Ня лезь у вір, ато затопісься. Пячонкі Раснян. ЗАТАУКА, -i, ж. Затаўка, кавалак caл«а, што кладуць у гаршчок. Матулька ўкінула ў крупеню затаўкі. Вінаградаў Міласл. бёньня ў варыве мала затаўкі. Роськаў Kaлініншчына. Абед быў з затаўкай. Беразяк Краснап. ЗАТКАЛА, -а, ж. Заткала, корак. /з пляшкі выскачыла заткала. Канава Хоцім. Заткала выскачыла, i палілася выда. Рэкта Калініншчына. ЗАТКАЦЬ, дзеясл. Затыкаць. Як узьнялі лаянку, клітбу — хуць ты вушы заткай! Пірагрва Мсцісл. ЗАТКНУЦЬ, дзеясл. Заткнуць. Ныбярі ў біклагу вады ды заткні шпунтым, у даро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падыййілі
8 👁
 ◀  / 512  ▶