ЗАСВОРІВАЦЬ, дзеясл. Прысвойваць. Пазычыў я Мікіту сякеру, a ён яе засвоіў. Палуж Краснап. ЗАСВОІЦЬ, дзеясл. Прысвоіць. H i naзычай ты яму нічога, ато засвоіць i ні аддасьць. Малашкавічы Клім. ЗАСЁДЖЫВЫЦЦА, дзеясл. Заседжвацца, доўга быць, сядзець дзе. Hi заседжывыйсь там доўга, хучэй прыходзь,бо абедаць пара. Палуж Краснап. ЗАСЁДЗІЦЦА, дзеясл. Засядзедца, заставадца доўга. Матру на — сьлічныя дзеўка, у дзеўкых ні заседзіцца. Палуж Краснап. ЗАСЁДЗЩЬ, дзеясл. Засядзедь. Курица зьнесла некылькі яец ды заседзіла, а мы ŭ ні ўбачылі. Малашкавічы Клім. ЗАСЁІНЫЙ, прим. Засеяны. На ўвесь сьцяж, як відаць, была засеіна ярына. Ушакі Чэрык. ЗАСЁІЦЬ, дзеясл. Засеядь. Я буду мішаць, а ты зьезьдзі прівязі жыта, i зразу ж сьвежую зямлю засеім. Бяседавічы Хоцім. Засеіў сабе запіканкі (гатунак табакі). Хвёдараўка Краснап. ЗАСЁК, -а, м. Засек. Жыта насыпалі цэлы засек. Машавая Бялынкав. Поўны засекі хлеба. Хвёдараўка Краснап. Засекі поўныя збожжа. Пухнава Раснян. ЗАСЁСЬЦЬ, дзеясл. Сесці [рассесціся]. Паедзім, дзеткі, к бабцы ў госьці. || Зысядзім, зысядзім! || Мой муж ны куце,|| Я,мылыда, лі яго, || Дзеткі ў парозі. 3 нар. песні. Брудзь засела ны бырадзе. Хвёдараўка Краснап. ЗАСЁЦЫДЯ, -я, н. Задняя частка гумна. Гэта ж у мяне цячэ засецьця. Тур'я Чэрык. Сёліта мы насыпылі мякіны i аторі целыя засецьця. Бяседавічы Хоцім. Засецьця поўна накладзена сенам. Пухнава Раснян. Салома зложана ў засецьця. Машавая Бялынкав. ЗАСЁЧ, дзеясл. Засекчы, зарубідь. Мне трэба засеч тры гавейніка. Ташна Клім. ЗАСЁЧКА, -i, ж. Зарубка, зацін. Зьдзелый ны бярёзі засечку, a тады пыдстаў кукшын, то бярёзывік пыцячець. Брылёўка Краснап. ЗАСЁЯНЫЙ, прым. Засеяны. Кватэрка засеяна льном. Малюшын Краснап. Л яда даўно засеяна. Баброва Раснян. ЗАСЁЯЦЬ, дзеясл. Засеяць. Гаспадар рупіцца, каб засеяць насеньне. Пацкава Мсцісл. ЗАСІК, *a, м. І. Засек. В етым гаду мы насыпылі жыта цэлый засік. Бяседавічы Хоцім. У клеці сёліта ў мяне поўны засік хлеба. Слаўнае Мсцісл. Выміць засік, будзем сыпаць авёс. Маластоўка Краснап. 2. Засечка, зарубка на дрэве. Засікі ны бярёзых пынадзелыны, знаць, рубіць будуць. Высокі Бор Краснап. ЗАОКАЦЬ, дзеясл. Засякаць, рабіць засечкі, зацінаць. Мушчыны, пашлі ў лес, будуць зь лясьніком засікаць сухастой. Б. Хутары Краснап. Hi нада бярёзык засікаць: зыгнівацца пачнуць. Брылёўка Краснап. ЗАСІЛПДЦА, дзеясл. Павесіцца. Ся* гоньні чылавек у нас засіліўся. Хвёдараўка Краснап. Хацеў засіліцца, ды людзі ўбачылі, ні далі пятлі надзець. Палуж Краснап. ЗАСІЛІЦЬ, дзеясл. Зачэрпнуць. Ідзіка засілі вядро вады. Дубеец Касцюк. Засілі вады поўны карэц i падай мне. Буда Краснап. Засілі вядро вады. Іванаўка Хоцім. ЗАСКАБІЦЬ, дзеясл. Заскабіць, загнаць стрэмку. Дзяўчына заскабіла нагу. Малюшын Краснап. ЗАСКАРАДЗГЦЬ, дзеясл. Заскародзіць, забаранаваць. Заскарадзіў усё сваё поля. Малашкавічы Клім. ЗАСКАЧЫЦЬ, дзеясл. Застадь. П рибег у волысьць i ткі заскачыў камісара. Палуж Краснап. Паедзім скарэй, можа ŭ заскочим у ўрэмя. Палуж Краснап. ЗАСКОК, -а, м. Выскачка. Ня будзь ты сыбаччым заскокым. Хвёдараўка Краснап. ЗАСЛАНЫЙ, прым. Засланы. Краваць заслана пасьцілкаю. Крычаў. ЗАСЛАЦЬ, дзеясл. Заслаць. Мар'я на калёсы заслала гуньку. Малюшын Краснап. ЗАСЛОНКА, -i, ж. Засланка. Атчыні заслонку ды пыглядзі ў печ. Палуж Краснап. Макрыда, вазьмі заслонку i закрый печ. Новыя Капачы Мсцісл. Печка зачинена заслонкай. Стары Дзедзін Міласл. ЗАСЛУЖЫЦЬ, дзеясл. Заслужыць. Таму што быў лагоднікым разам для ўсіх, ува ўсіх ласку заслужыў. Сосана Мсцісл. ЗАСЛЫНЯЦЬ, дзеясл. Засланяць. Не заслыняй вакно. Іванаўка Хоцім. ЗАСНУЦЬ, дзеясл. Заснуць. Дайця вы мне заснуць хоць троху. Пірагова Мсдісл. Ня будзіця вы яго, ён толькі што заснуў. Малашкавічы Клім. ЗАСОУКА, -i, ж. Засаўка. Каваль зрабіў засоўку ды дзьвярэй школы. Стары Дзедзін Міласл. ЗАСПАЦЦА, дзеясл. Заспацца. Дзіцёнык — мой,будзёнік, ні дасць заспацца. Тур'я Краснап. ЗАСТАВIЦБ, дзеясл. Заставіць. Ц і заставіў ты, Мікола, жак? Новыя Капачы Мсцісл. Пруднік заставіў рына. Крычаў. ЗАСТАГУВАЦЦА, дзеясл. Зашпіліцца. Прышый гаплюк, ато нечым застагувацца. Бялішчына Мсцісл. ЗАСТАРОНАК, -нка, м. Прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа. Жыта зложана на застаронак. Машавая Бялынкав. Саломы на застаронках у нас асталося мала. Новыя Капачы Мсцісл. ЗАСТАУКА, -i, ж. 1. Жэрдка, якая ставіцда ў гумне ад току, каб не валілася салома. Пыдбяры моцныя застаўкі, каб нІ зламілісь, ато салома на ток зьедзець. Пухнава Раснян. 2. Калодка, што падтрымлівае галоўку пол аза пры гнуцці. Закладзі там застаўку. Ташна Клім. ЗАСТАЦЦА, дзеясл. Застацца. Калі б не падуза, застаўся б конь без галавы. Ташна Клім. Узяў із злосьці паскіпаў-паскіпаў тый стул, толькі скёпкі засталіся. Юшкі Мсцісл. У печкі махнытка засталась. Шумячы
Дадатковыя словы
маря, туря
9 👁