АББРУЦЬ, дзеясл. Абмачыць. Узіла яго на рукі, а ён мяне ўсю аббруіў, а што ж ты надзелыў, га? Немерка Раснян. АББРЫСКАНЫЙ, прым. Аббрызканы, апырсканы, пакрыты пырскамі. Дрэвы, аббрысканыя дожджам, блішчаць на сонцы. Ушакі Чэрык. АББРЫСКАЦЬ, дзеясл. Аббрызкаць, апырскаць, заляпаць гразёй ці вадою. Як шурнуў ён камнім у лужу — аббрыскаў мяне ўсю! Пірагова Мсцісл. АББРЫХАЦЬ, дзеясл. Аббрахаць, абгаварыць. Аббрыхалі злэя людзі дзеўку, а яна, як піряд богым, чыста. Дзіснакіта Мсцісл. АББЫЛВАНІЦЬ, дзеясл. Аббалваніць, астрыгчы машынкай нізка. Зашоў я ў цырульню, дык там мяне аббылванілі — як тыўкач зрабіўся! Пірагова Мсцісл. АБВАЖВАНЬНЕ, -я, н. Абважванне, няправільнае ўзважванне. Глядзі ты за ім, ато ў яго пыстыянны абмер і абваживаньне — жулік ён. Затоны Раснян. АБВАЖЫНЫЙ, прым. Абважаны, ашуканы ў вазе. Калі ўжо быў раз абважыный, то боляй ня пойдзеш к яму ў краму. Пірагова Мсцісл. АБВАЖЫЦЬ, дзеясл. Абважыць, ашукаць у вазе, няправільна зважыць. Абважыў мяне Лейзар, там было ня менш, як два пуды грачыхі. Пірагова Мсцісл. АБВАЛІЦЦА, дзеясл. Абваліцца. Ні танцуйця на печы, ато чалесьнік абваліцца. Бяседавічы Хоцім. Шчыкатурка са сьцен уся абвалілася. Мсціслаў. АБВАЛЫНДЫЦЦА, дзеясл. 1. Абнасіцца ў адзежы [адзеннем]. Абвалындыліся бедныя — адны транты быўтаюцца. Пірагова Мсцісл. 2. [Абкачацца ў гразь]. АБВАНДРОВАНЫЙ, прым. Абвандрованы. Мною ўся Расея абвандровына — дзе толькі я ня быў? Гарадок Мсцісл. АБВАНДРЫВАЦЬ, дзеясл. Абвандраваць, абхадзіць. Увесь лес абвандрываў, кыня шукаючы. Зарубец Крыч. Іна пакуль усю дзярэўню ні абвандруіць, дык у печы тапіць ня будзіць, во пошта! Гарбавічы Касцюк. АБВАРЫНЫЙ, прым. Абвараны [апараны варам]. Абварыныя храп'я сьвіньні луччы ядуць. Маркаўка Хоцім. АБВАРЫЦЬ, дзеясл. Абварыць, апарыць [варам]. Хлопчык абварыў руку. Пацкава Мсцісл. Вой, руку абварыла! Палянь, як скора бурболкі паўсхапілісь. Ушакі Чэрык. АБВЕДЗЕНЫЙ, прым. Абгароджаны. Мост абведзены калючым дротам. Барысавічы Клім. АБВЕСІЦЬ, дзеясл. Абвесіць, завесіць з усіх бакоў. Абвесь люльку полыгым, каб мухі ня лезьлі. Хвёдараўка Краснап. АБВЕСТКА, -і, ж. Абвестка [апавяшчэнне], аб'ява. У сельсовет прышла абвестка аб здачы прыдналогу. Гусарка Клім. АБВЕСЬЦІ, дзеясл. Абвесці, абгарадзіць. Піліп свой сад увесь кынавую абвёў. Касперка Міласл. Абвядзі рыскай, а потым выраж. Мсціслаў. АБВІВАНЬНЯ, -я, н. Абвіванне, абвінанне. Нада ўжо абвіваньня яблынь здзглыць — зіма ныступаіць. Б. Хутары Краснап. АБВІЗАЦЦА, дзеясл. Абвязацца, захутацца, абвінуцца. Нада пыцяплей абвізацца, ато халодныя надворья. Бяседавічы Хоцім. АБВІНАНЬНЯ, -я, н. Абвінанне, захутванне. Прыйдзі сяньні ка мне і зрабі абвінаньне мыладых дрэў на зіму. Нашкавічы Мсцісл. АБВІНАЦЦА, дзеясл. Абвінацца, ухутвацца ў што-небудзь. Хадзі ты ўжо, абвінайся ў хусткі, ато пыра ўжо ехаць. Пірагова Мсцісл. Вот ужо абвінаецца, як узімку ўсёроўна. Журбін Бялынкав. АБВІНУТЫЙ, прым. Захілены [захінуты], захутаны. Бярозка стаіць абвінутыя ў сьнег, што дзіцёнык у тулуп. Пірагова Мсцісл. Ці добра хоць ты абвінутый, глядзі, каб ня зьмерз? Немерка Раснян. АБВІНУЦЦА, дзеясл. Захутацца, захіліцца [захінуцца]. Во зьбегаю толькі ў хату абвінуся — тады пойдзем, ато так халодна. Пірагова Мсцісл. АБВІНУЦЬ, дзеясл. Захіліць [захінуць], захутаць. Абвіні дзіцёнка хусткый, ато зьмерзьніць: ны дварэ халодныя вецір. Гарбавічы Касцюк. Нада хуч трохі абвінуць высадкі ны гародзе, бо вецер зломіць. Пірагова Мсцісл. АБВІНЫВАЦІЛЬ, -я, м. Абвінавальнік [абвінаваўца]. Ны судзе Міхей быў абвінывацілім. Дзіснакіта Мсцісл., Маластоўка Краснап. АБВІХНУЦЦА, дзеясл. Памыліцца [ашукацца]. Як жаніўся, думаў — будзіць жонка добрая, ажно абвіхнуўся: такій гультай, што хуць ты колам и сьцяны бі. Пірагова Мсцісл. АБВІХНУЦЬ, дзеясл. Ашукаць, аблічыць. Ен у мяне такій нейкій нягеглый, глядзіця, каб яго там хлопцы ні абвіхнулі. Асмолавічы Мсцісл. АБВІЦЬ, дзеясл. Абвіць. У етый махоткі треснуў толькі адзін бок, нада абвіць бяростыю, дык харошый бірясьцень для сыруў будзіць. Бяседавічы Хоцім. Націна гырбуза абвіла і спутыла націну бульбы. Слаўнае Мсцісл. АБВІШЧАЦЬ, дзеясл. Абвяшчаць, апавяшчаць, аб'яўляць. Абвішчалі, што зямлю будуць надзіляць. Б. Хутары Краснап. АБВУТРЫЦЬ, дзеясл. Пачаць днець, заняцца на дзень. Як абвутрыла, паехыў бацька ў лес. Палуж Краснап. АБВЫКАЦЬ, дзеясл. Прывыкаць. Абвыкла тут, дык ужо й ня скушна. Сохана Мсцісл. АБВЫКЛАСЬЦЬ, -і, ж. Звыкласць, прывычка. Да ўсяго трэба мець абвыкласьць. Сохана Мсцісл. АБВЫКЛЫЙ, прым. Звыклы, прывыклы [прывычны]. Ён к астрогу ўжо абвыклы: другі год сядзіць. Каробчына Мсцісл. Абвыклы ўжо да холаду. Палуж Краснап. АБВЫКНУЦЬ, дзеясл. Звыкнуць, прывыкнуць. Нада абвыкнуць кыла новыга дзела. Дзіснакіта Мсцісл. АБВЫКШЫЙ, прым. Звыклы. Наша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁