ЁТКІЙ, займ. Гэтакі, гэткі. Ня йдзі ты сягодня нікуды: еткая хляба на дварэ, што ні давядзі бог. Пірагова Мсцісл. Еткая дрэнная пагода. Хоцімск. Еткыя ён табе зло зьдзелыў, а ты яму дыруваць хочыш. Слаўнае Мсцісл.
ЁТЫЙ, займ. Гэты. Еты хлапец — дурань. Хоцімск. У етыга хлопца німа бацькі. Кокатава Мсцісл. Ета дзерыва прягкыя. Хвёдараўка Краснап. Сколькі ты хочыш за ета сена? Касцюковічы.
ЁХЫЦЬ, дзеясл. Ехаць. На етым кані дужа дрёгка ехыць вярьхом, як ны калу. Бяседавічы Хоцім. Дос табе спаць, пыра ўжо ехыць — уставай. Арцёмаўка Міласл.
ЁШЧЫЙ, прым. Неразборлівы на яду. Пупаўсь дужа ешчый кыбанок: што ні зымішай — усё зьесьць. Палуж Краснап.
Ё, дзеясл. Есць. Ці ў цябе тыбака ё? Эге, ё! Кокатава Мсцісл. У мяне ё многа грошы. Слаўнае Мсцісл. Ё ў мяне сістра, лет ні дырысла, || Тая мяне ні пускала. З нар. песні.
ЁДКА, прысл. Холадна і вільготна. Ны дваре дужа ёдка, ныпрячі кажух. Маластоўка Краснап. Сеньні дужа ёдка. Кісялёва Буда Краснап.
ЁКАТ, -у, м. Іката, ікаўка [і якатанне], стогн. Прамерз я, дык ёкыт прыняў — ніяк ні магу ўстрымацца. Негін Касцюк.
ЁКАЦЬ, дзеясл. Ікаць. Мне як станіць холадна, дык і пачынаеш ёкаць. Канічы Касцюк.
ЁКЫТ, -у, м. Іката, стогн, якатанне. Ня столькі тэй болі, як ёкыту. Залесавічы Крыч.
ЁЛКА, -і, ж. Елка, ель. Нардом аблоркылі ёлкымі. Маластоўка Краснап. Узыбраўся на ёлку ды лумаіць веткі. Паўлавічы Клім.
ЁЛКІЙ, прым. Ёлкі, прагорклы. Масла ёлка, есьць ня можна. Брылёўка Краснап.
ЁЛКЫСЬЦЬ, -і, ж. Ёлкасць, гарката [прагорсласць]. На мой смак, у етым масьлі ёсьць ёлкысьць: нясьвежыя яно. Лешчынка Мсцісл.
ЁЛУП, -а, м. Ёлуп, дурань. Ёлуп ты сьляпы, куды ты прэсься? Парадзіна Мсцісл. Што ты, ёлуп, рот разьзявіў — варона ўляціць! Сохана Мсцісл.
ЁЛУПІНЬ, -пня, м. Ёлуп, дурань. Разі ты зьдзелыіш, як людзі, ёлупінь бізгаловый. Высокі Бор Краснап.
ЁЛЫЧКА, -і, ж. Памянш. ад ёлка. бат. Хвошч палявы. Зь етыга туўкачыка вырысьціць ёлычка. Хвёдараўка Краснап.
ЁМКА, прысл. Ёмка [зручна]. Няёмка нейк у руках дзіржаць: усё выкручвыіцца. Залачова Мсцісл.
ЁМКІЙ, прым. Ёмкі [зручны]. Грабільніца няёмкыя. Хвёдараўка Краснап.
ЁН, яго, займ. Ён. Ён памеўся прыехаць, як жа ня прыедзе? Палуж Краснап. Ён дужа па многа есьць. Слаўнае Мсцісл. Там Міхасічка йдзець, || А ён бабу вядзець. З нар. песні, М. Г. 1.
ЁРЗЫЦЬ, дзеясл. Ёрзаць, неспакойна сядзець. Дос табе ёрзыць, ніпаседа, хуць бы ты троху пысядзеў спакойна. Лешчынка Мсцісл.
ЁСЬЦЬ, дзеясл. Есць. Ёсьць у мяне бацька й матка. Сохана Мсцісл. Цяпер рэдка ўжо носюць пістоны, алі ж ёсьць. Палуж Краснап. Ці ёсьць у вас чорныя гузікі? Ёсьць. Навашоўкі Раснян.
ЁЎНЯ, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне] з печчу, дзе сушацца снапы. Наша ёўня сушыць хырашо і ўмішчаіць пяцьсот снапоў. Канічы Касцюк. Зачыні ёўню. Вародзькава Крыч. Наша ёўня бальшая, там можна столькі пасушыць снапоў, што за дзень не змалоціш. Пірагова Мсцісл.
Ж, часц. Ж. А мыя ж ты дачухна, а даўно ж я цябе ні бачыла. Маляцічы Крыч. Дзе ж ета ты быў, мой сынок? Мсціслаў.
ЖА, часц. Жа. Ну й дакорный жа ён! Хвёдараўка Краснап. Як жа ты жывеш, мыя ягыдка? Маляцічы Крыч. Нек жыць жа трэба! Брылёўка Краснап.
ЖАБА, -ы, ж. Жаба. Рябыя халодныя жаба прыгнула мне ны нагу. Арцёмаўка Міласл. Жабы ў балоці кожны вечыр журчаць. Парадзіна Мсцісл. Хвароба горла. Жаба ў глотцы — цяжкыя хвароба, дайжа можна памерці ат яе. Пірагова Мсцісл.
ЖАБЕНІЦЦА, дзеясл. Упірацца, калі просяць. Ні жабенься, а сыбірайся ды пойдзем. Восаў Краснап.
ЖАБІНЫЙ, прым. Жабіны. Жабінэй крік гылаву адуріў. Парадзіна Мсцісл.
ЖАБІНЫЯ НАЧОЎКІ. Ракушка рачная. Жабіных начовык поўныя пыстаньня нызьбірай кыла рякі. Каробчына Мсцісл.
ЖАБІНЯЦЦА, дзеясл. Жабеніцца, упірацца. Чаго ты жабіняесься? Хвёдараўка Краснап.
ЖАБІНЯЦЬ, дзеясл. Жабеніцца, упірацца. Яго просюць, а ён яшчэ жабіняя. Хвёдараўка Краснап.
81 👁