Старонка 163
◀ / 512 ▶
ДЫХЫЦЬ, дзеясл. Дыхаць. Увайшоў я ў пуню і ашылапеў — ляжыць мой конь і ня дыхыіць. Арцёмаўка Міласл. ДЫЧАСУ, прысл. Дачасна, не ў час. Прішоў ты дычасу: ні гатовы йшчэ твае сыпагі. Маластоўка Краснап. ДЫЧКА, -і, ж. Дачка. Дычка ў матку ўдылася: маткіны вочы, бровы, маткіны і пынароўкі. Палуж Краснап. Раю табе, кума, аддаць дачку зы яго. Лешчынка Мсцісл. ДЫШЛА, -а, н. Дышаль. У плузе зламілыся дышла. Бязводзічы Мсцісл. Зыпряглі пару коні ў адны калёсы, замест аглаблей прічапілі дышла, каб ні мішаць адзін другому бежч. Слаўнае Мсцісл. ДЭБАЦЬ, дзеясл. Дыбаць, ісці, цяжка ступаць. Ён дэбыя, дык зы вярсту чутна. Хвёдараўка Краснап. ДЭМАНСТРАЦЫЯ, -і, ж. Дэманстрацыя. Пабудывалі арку к дэманстрацыі. Пірагова Мсцісл. Е ЕВНЯ, -і, ж. Еўня, частка гумна [будынак у гумне], дзе пабудавана печ, над якою зроблены насціл з жэрдак, куды кладуць сушыць снапы перад малацьбой. На евні сушылі хлеб. Журбін Бялынкав. Снапы зьвезены на евню. Кісялёва Буда Краснап. ЕЖА, -ы, ж. Ежа. Ого, як ён ахвоцін ды смашныя ежы! Слаўнае Мсцісл. ЕЖАЛІ, прысл. Калі. Ежалі будзе добрыя пагода, то я пайду ў лес. Хоцімск. Ежалі гэты аполак гуніць, то ўжо і ня знаю, якей вам і прывезьці. Б. Хутары Краснап. ЕЖЛІ, прысл. Калі. Ежлі ваша група не рабіла нічога, дык ніхто вам ні віныват. Лар'янава Мсцісл. ЕЗ, -а, м. Яз, перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат. Максім на ряце забіваў ез, а я на березі сядзеў. Гібалы Касцюк. Ці хораша ты, Яшка, забіў ез? Будзем ставіць нераты. Новыя Капачы Мсцісл. ЕЗІК, -а, м. Памянш. ад ез. Забілі езік, будзім рыбу лавіць. Барысавічы Клім. ЕЗЬДЗІЦЬ, дзеясл. Ездзіць. Сяньня ўжо шарэш на рацэ, скора пачнем езьдзіць цераз. Юшкі Мсцісл. Пасьцівіць кыня ня хочыш, а езьдзіць любіш, каб ты жыватом езьдзіў! Гібалы Касцюк. ЕЙНЫЙ, займ. Яе. Ейный ўнук хрымаў. Паўлавічы Клім. ЕКАТАЦЬ, дзеясл. [Якатаць], стагнаць. Як пычаў екатаць, дык хоць ты з хаты бягі. Пірагова Мсцісл. ЕКСТРЫННА, прысл. Экстранна, хутка, тэрмінова. Екстрынна трэба купіць бульбы. Хвёдараўка Краснап. Яму екстрінна нада було пріехыць у горыд. Арцёмаўка Міласл. ЕКЫТАНЬНЕ, -я, н. Якатанне, стагнанне. Ні плач, ні екытаньне табе ні паможыць, сьціхні ты ўжо екытаць. Горня Хоцім. ЕЛЬ, -і, ж. Елка, ель. У етым лесі толькі ель ды сысна, больш нічога ні расьцець. Гімбатоўка Мсцісл. А што табе, сылавей, спыдыбала тута, || А ці ель, ці сысна, ці белыя бяроза? З нар. песні, М. Г. 13. ЕЛЬНІК, -у, м. Ельнік, парасік маладых елак. Акраіна лесу зарысла густым ельнікам. Канічы Касцюк. ЕЛЬНІЧЫК, -чка, м. Памянш. ад ельнік. Глядзі, якей густэй ельнічык узьняўся. Камароўка Крыч. Каб па том па ельнічку, || Ды два брахнінькі гулялі. З нар. песні. ЕМКАЧ, -а, м. Чапяла. Хызяйка емкачом выставіла з печы скывыраду. Тошчыца Быхаў. ЕМЯ, -я, н. Яда, ежа [спажыванне]. Нымалацілі — ні на семя, ні на емя. Парадзіна Мсцісл. Кінь хлеба на емя. Хвёдараўка Краснап. ЕНК, -у, м. Енк, стогн. Ні магу я етыга енку слухыць. Залачова Мсцісл. ЕНЧЫЦЦА, дзеясл. Енчыць, мучыцца, стагнаць ад болю. Цэлую ноч з зубамі енчыўся. Кокатава Мсцісл. Мой дзіцёнак усі етыя дні із жыватом енчыцца, гора зь ім! Пірагова Мсцісл. 2. Дакучаць няпрошанымі паслугамі. Гдзе ж ета жанчына, што енчылась ды мяне са сваею тыбакеркыю. Куркаўшчына Мсцісл. ЕНЧЫЦЬ, дзеясл. Енчыць, стагнаць ад болю. Чаго ты енчыш, чаго ты пішчыш, ну што я табе параджу, калі баліць? Серчыцы Краснап. ЕРУНДА, -ы, ж. Глупства, бяссэнсіца. Ерунду ты кажыш. Хоцімск. ЕСТВА, -а, н. Ежа, закусь. Ай, ества колькі хочыш было, толькі еш. Галынец Краснап. ЕСТЫЙ, займ. Гэты. Зь естым чылавекым я даўно знаюся. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ЕСЬЦЬ, дзеясл. Есці. Яблыкі такія горкія, што і есьць нільзя. Лешчынка Мсцісл. Мы елі дзягно. Латруга ты, скора, верна, есьць будзіш ляніцца. Серчыцы Краснап. ЕСЬЦЬКІ, дзеясл. Есці (дзіцячае). Мо ты, дзетка, есьцькі зыхацела, дык я дам кашкі. Пацкава Мсцісл. Чаго ж ты, коцічык, плачыш: || Ці піцькі, ці есьцькі хочыш? З нар. песні. ЕСЬЦЮХНЫ, дзеясл. Есці (дзіцячае). Мае ж ты дзіцятычка, яно есьцюхны зыхацела — зарыз дам табе цыцы, ні плач. Навашоўкі Распян. Твае дзетухны плачуць, || Яны есьцюхны просюць. З нар. песні, М. Г. 130. ЕТА, займ. Гэта. Хочаш ета, а хочаш ета. Мсціслаў. Ета дзедыў кій — ні чыпай. Касперка Міласл. За ўсё ета 'ддаў грыўню. Хвёдараўка Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 512 ▶