Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
б) лацінскія адпаведнікі, дадзеныя аўтарам у паасобных выпадках да мясцовых назваў раслін i жывёлін; в) апісанні прадметаў i з'яў (за выключэннем тых выпадкаў, калі рэаліі з'яўляюцца спецыфічна мясцовымі i малавядомымі); г) дадатковыя несістэматычныя адсылкі адных слоў да другіх, заўвагі, якія не маюць адносін да значэння слоў, i іншыя дробязі. Калі ў слоўнікавым артыкуле замест тлумачэння мелася толькі адсылка да ш тата артыкула, яна заменена аўтарскім тлумачэннем таго слова, да якога ён адсылаў. § 4. Пры падрыхтоўцы слоўніка да выдання ілюстрацыі i іх пашпартызацыя звераны з картатэкай аўтара. Некаторыя лі'шнія, невыразныя i яўна недакладныя ў адносінах да мясцовай мовы прыклады апушчаны. § 5. У некаторых ілюстрацыях, на думку рэдактараў, не зусім дакладна перадаецца фанетычны бок паасобных слоў. Напрыклад, мяккія д, т замест мяккіх дз, ц; цвёрдае p замест мяккага p у мяккаэрых гаворках i некаторыя іншыя. Аднак уносіць якія-небудзь папраўкі рэдактары лічылі сябе неправамоцнымі. Назвы вёсак даюцца паводле аўтарскага тэксту. § 6. Назва працы Бялькевіча «Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны» (y рукапісу — «Дыялекталагічны слоўнік усходняй часткі Беларускай CCP») з'яўляецца часткова ўдакладненай першапачатковай назвай яе «Краёвы слоўнік Калініншчыны». Адначасова такая назва ўказвае на цеоную сувязь гэтага слоўніка з вядомымі Оеларускімі дыялектнымі зборамі лексікі 20-х гадоў («Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» M. B. Шатэрніка, «Віцебскі краёвы слоўнік» M. I. Kaспяровіча). M. B. Б ІР Ы Л А, A. A. К РЫ В ІЦ К І
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў, зяўляецца, зяўляюцца, лішнія
23 👁
 ◀  / 512  ▶