Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АБ ПАДРЫХТОУЦЫ СЛОУН1КА ДА ВЫДАННЯ § 1. Слоўнік I. K. Бялькевіча змяшчае лексіку i ілюстрацыйны матэрыял, сабраны аўтарам ва ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці ў 1925—1930 гг. Складзены ён у адпаведнасці з задачамі i прынцыпамі беларускай дыялектнай лексікаграфіі таго часу i з'яўляецца адным з яе здабыткаў. Таму выпускаецца ў свет слоўнік такім, якім яго завяршыў укладальнік. Толькі ў мэтах скарачэння аб'ёму працы выключаны пры рэдагаванні артыкулы пра словы некоторых груп. Іх дастаткова будзе тут пералічыць i даць агульныя тлумачэнні. Да ліку гэтых труп адносяцца: а) словы з адмоўем не(ня, ні), калі яны разам з адмоўем не маюць цэласнага лексіка-граматычнага значэння, не з'яўляюцца тэрмінамі i ёсць у рэестры слоўніка без адмоўя: невялікій, недалёка, неійчасьлівый, нівідушчый, ніглаўный, нідавдльный, ніжывый, нізавідлівый, нізвижыць, нінада, нявідна, нясвой i г. д.; б) прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса -еньк-(-іньк-) ад асноў якасных прыметнікаў: маладзёнькій, малінькій, малінывінькій, мілінькій, сінінькій i г. д. Яны адпавядаюць па значэнню прыметнікам, ад якіх утвораны, маючы толькі дадаткова ласкальна-памяншальнае адценне, i магчымы ў мясцовай мове ад любога прыметніка. в) прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў з суфіксам -еньк-(-іньк-): рдунінька, скорінька, пдзьнінька, бёлінька, слабінька, нізінька, блізінька i г. д.; г) прыметнікі i прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання: лягчэйшый i лягчэй, цяплёйшый i цяплёй, бялёйшый i бялёй, мудрэйшый i мудрэй i г. д. Пакінуты ў рэестры толькі формы, спецыфічныя па ўтварэнню, тыпу: лёпшый i лепш; мёншый i менш, мёншы, мёні, мёній; болыйый i больш, болыйы, болі; шыршый i шыршы, шыры i г. д.; д) якасныя прыметнікі ў іменнай (выказнікавай) форме. Ілюстрацыі да іх змешчаны ў артыкулах пра поўныя формы. У мясцовай мове іменныя формы якасных прыметнікаў вельмі пашыраны. Утвараюцца ад любога якаснага прыметніка, напрыклад: новый — м. адз. ноў, ж. адз. нова, н. адз. нова, мн. новы; малабый — адпаведна молад, молада, молада, молады; халодный — халодзен, халодна, халодна, халобны; мокрый — мдкар або мдкер, мокра, мокра, мокры; бёлый — бел, бёла, бёла, бёлы i г. д.; е) нецэнзурныя словы. Акрамя таго, аб'яднаны артыкулы пра варыянты аднаго i таго ж слова, калі яны знаходзяцца ў алфавіце побач i не адрозніваюцца па значэнню. У аб'яднаным артыкуле падаюцца ілюстрацыі да ўсіх варыянтаў, а яны выносяцца ў загаловак i аддзяляюцца адзін ад аднаго коскай (параўн. § 26). § 2. Рэдактарскія дадаткі ў слоўніку наступныя: а) пасля ўстарэлых i неўжывальных зараз слоў i тэрмінаў, якія трапляюцца ў аўтарскіх тлумачэннях, даюцца сучасныя моўныя адпаведнІкі да іх; б) у артыкулах пра дзеясловы на -сьці, -чы тыну нёсьці, сёсьці, пячы, сьцерагчы ўнесены ў загаловак варыянты без канцавога галоснага (тыпу несьць, сесьць, печ, сьцярэжч), якія з'яўляюцца больш характэриымі для мясцовых гаворак, чым папярэднія, але ў рэестры амаль не сустракаюцца; в) пасля яўна недакладных або недастатковых аўтарскіх тлумачэнняў значэння слоў змешчаны заўвагі аб іх значэнні ад рэдактараў (гаворка паўночнай часткі Мсціслаўскага раёна родная аднаму з нас). г) у пачатку тлумачэнняў даецца іншы раз арфаграфічнае напісанне загаловачнага слова або блізкі па ўтварэнню i значэнню да яго адпаведнік з літаратурнай мовы, калі фанематычная структура слова зацямняецца яго мясцовым фанетычным абліччам (параўн.: скома — аскома, скрютык — скрутак, пупсуваць — папсаваць, ныікытацца — наенчыцца, іда — яда, ныскуваць — нацкаваць i г. д.). Рэдактарскія дадаткі змешчаны ў квадратных дужках. § 3. Апушчаны ў тлумачальнай частцы слоўнікавых артыкулаў: a) даведкі аб паходжанні пры тлумачэннях некаторых запазычаных слоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаны, абяднаным, абёму, бблыйый, бблі, зяўляецца, зяўляюцца, мблада, мблады, нівідўшчый, нізвйжыць, рдўнінька, скб, скбма, тэрйымі, халбб, халбдзен, халбдна
27 👁
 ◀  / 512  ▶