ГІБКІЙ, прым. Гібкі, гнуткі. Ціряз речку пылажылі гібкае бірвяно. Шыркі Pacнян. А х ты, кладычка, а ты гібкая,\\ Ты ня гніся пыда мной. 3 нар. песні. ГІГІКІ, -аў, мн. л. Гігікі, смешкі. Табе ўсё гігікі! Хвёдараўка Краснап. ГІДЗ ё ШНІЦА, -ы, ж. Тоўстая кішка. Выпытрашы кыбына, вынь кішкі, ды ні парьві гідзёшніцу. Гібалы Касцюк. ГГДЗІЦЬ, дзеясл. Гідзіць, вызываць гідасць [агіду]. Мяне ета гідзіць. Мяне аж згідзіла. Хвёдараўка Краснап. ПДКА, прысл. Гідка, гадка да таго, што гідзіць, агідна. Ны яго ж гідка глядзець, як курапа рыздаўленыя. Старае Сяло Мсцісл. Гідка глядзець, як ён есьць сала. Бялішчына Мсцісл. Мне гідка ны цябе глянуць — такі ты брудны, як сьвіньня. Ушакі Чэрык. У нашыга Кузьмы тыкая нікрасівыя морда, нешта як выскыліцца, дык аж гідка. Канічы Касцюк. ГГДК.ІЙ, прым. Гідкі, агідны. Алі ж такі гідкей стаў, хоць ні глядзі. Парадзіна Мсцісл. Якая ты, Гануля, гідкыя! Канава II Хоцім. ГГДЛЫЙ, прым. Гідкі, агідны. ён гідлый чылавек. Хвёдараўка Краснап. ГІЖ, -y, м. Заедзь (авадні, мухі). Як ныпаў сёньні ны кароў гіж — пызадзіралі яны хвасты, ды як пойдуць у лес! Ушакі Чэрык. ГІЖУВАЦЬ, дзеясл. Бегаць ад укусаў сляпнёў, аваднёў i мух. Каровы гіжуюць, дык ні ўдзержыш — бягуць у жыта. Янава Раснян. ГІЗЫВАЦЬ, дзеясл. Гізаваць, бегаць. Нашы дзеці нейдзе цэлый дзень гізывалі. Кокатава Мсцісл. ГГЛІЦЬ, дзеясл. Біць мяч гілкай. Ты ня ўмеіш гіліць. Хвёдараўка Краснап. ГГЛКА, -i, ж. Палка, якою падкідваюць мяч у час гульні. Ета няёмкыя гілка. Хвёдараўка Краснап. ГТНДА, -ы, ж. Лаянка. Гінда ты сьліпая. Хвёдараўка Краснап. ГГНУЦЬ, дзеясл. Гінуць, прападаць. Людзі гінуць. Слаўнае Мсцісл. ГІРМАНІЦ, -нца, м. Немец. У вадном маёнтку жыў гірманіц. Міцькаўшчына Мсцісл. ГІРЫВАЦЬ, дзеясл. Кіраваць. Пастух гіруя табуном. Хвёдараўка Краснап. ГІТАР, -a, м. Птара. Добрый гітар ёсьць у нашыга суседа. Маластоўка Краснап. ГЛАДЗІНЬКІЙ, прым. Памянш. ад гладкі. У маёй лупаткі гладзінькыя цаўё. Канічы Касцюк. ГЛАДЗІЦЬ, дзеясл. Гладзіць, прасаваць. Рыспалі вуцюг, мне нада гладзіць плацьця. Слаўнае Мсцісл. ГЛАДКА, прысл. Гладка, роўна. Палка абцісана гладка. Бязводзічы Мсцісл. ГЛАДКІЙ, прым. 1. Гладкі, роўны. Еты кружочык абтачыць нада, штоб гладкі быў. Мсціслаў. 2. Гладкі, тлусты, сыты. Наш конь гладкій — пародзістыя масьці. Слаўнае Мсцісл. ГЛАДУНЁЦ, -нца, м. Гладкі, выпешчаны чалавек. Мужык гладунцом ні бувая. Палуж Краснап. ГЛЕЙ, -ею, м. Глей, белая гліна. Ныкыпай глею: будзім бяліць хату. Слаўнае Мсцісл. ГЛЕЙС, -у, м. Бляск, глянец. Навесьці нада глейс на боты. Куркаўшчына Мсцісл. ГЛЁК, гліка, м. Глёк, гляк, гліняная пасудзіна з вузенькім горлам. Як будзеш іці ў поля, ныбяры ў глёк вады. Пячонкі Раснян. Прынясі глёк з вадой. Юравічы Клім. Выда ў гляку стала цёплай. Вародзькава Крыч. Налі вады ў глёк. Крычаў. ГЛЕЧ, -а, м. Шавецкая прылада, драўляная палачка для зацірання краёў падэшвы. Пыдай глеч хуччэй, зылыскываць падэшвы, ды боты гатовы. У мяне злымаўся глеч. Тур'я Чэрык. ГЛША, -ы, ж. Гліна Гліна яшчэ дужа густа, мала вады лілі — нада пыдбавщь. Арцёмаўка Міласл. Як кінуў ён камок гліны ў вугал — так ён i расплюшчыўся. Пірагова Мсцісл. Под хырашо высланы глінаю. Пухнава Раснян. ГЛІНЦЫВАНЫЙ, прым. Глянцаваны. Глінцываныі сыпагі ў гразь удзелыў, што й глянцу ні відна. Б. Хутары Краснап. ГЛШЦЫВАЦЬ, дзеясл. Глянцаваць. Дос табе ўжу глінцываць, сероўна ў грязь удзелыіш, ік пайдзем, ты сваі бушмакі. Высокі Бор Краснап. ГЛІНЯНЫЙ, прым. Гліняны, зроблены з гліны. Гліняныя чашка. Стары Дзедзін Міласл. Латка — міска гліняныя. Азерцы Клім. ГЛГСЫІІК, -a, м. бат. Гліснік. Глісьнік расьце пы ялывіных. Жоўтыя цьвяты. Хвёдараўка Краснап. ГЛОТКА, -i, ж. Глотка, горла. У мяне баліць глотка. Хоцімск. Жуўлачча кругом глоткі абваліла, дык i есьць нільзя. Хвёдараўка Краснап. Піда ўперід пупыдаіць у рот, тады ў глотку, a пыслья ў ечу, a зь ечы ў жывот. Слаўнае Мсцісл. ГЛУБОКІЙ, прым. Глыбокі. Выкыпалі глубокі калодзіш. Слаўнае Мсцісл. Кыткамі глубокія выбаі пынадзелылі. Хвёдараўка Краснап. Тут глубокыя месца — eip. Юр'евічы Калініншчына. ГЛУЗЬДЗПДЬ, дзеясл. Хлусіць, гаварыць відавочную няпраўду. / як яму ні ўстыдна глузьдзіць пірыд усімі! Добрае Мсцісл. ГЛУМ, -y, м. 1. Глум, дурасць, дурнота. Найдзець глум ны гылаву, дык сядзіць лі выкна i плачыць. Горка Хоцім. 2. Здзек, асмяянне. Куды такога хлопца пашлём, толькі на глум людзей. Дубеец Касцюк. 3. Глум, псаванне. Мы ім i ні папользывылісь — усё ў глум пашло. Многа сена ў глум ідзе — пад ногі топчыцца. Парадзіна Мсцісл. ГЛУМА, -ы, ж. Той, хто глуміцца, здзекуецца над кім. Вот глума нейкыя: кыла ўсіх ён пысьмяецца. Машавая Бялынкав. Ты дзяцюк — глума, ты зьвядзеш c ума, II Любіць ты ня будзіш. 3 нар. песні, M. Г. 117. ГЛУМЩЦА, дзеясл. Глуміцца, здзеквацца. Голуб глуміцца над чыжом. Роськаў Клім. Брат з брата глуміцца. Гарманава Мсцісл. ГЛУПСТВА, -а, н. Глупства, дурасць. Глупства з твайго боку абманівыць стары
Дадатковыя словы
туря, юревічы
15 👁