Старонка 134
◀ / 512 ▶
пупок у лямпі, ато дрэнна гарыць. Палуж Краснап. Нехта зыпаліў зём у балоці, і гарыць больш месяца. Куляшоўка Клім. Сырэя дровы біс паттопы ні гыряць. Палуж Краснап. ГАРЮЧЫЙ, прым. Горкі (пра слёзы). А йна белы рукі ломіць,|| Гарючыя сьлёзы роніць. З нар. песні, М. Г. 143. ГАРЮША, -ы, ж. Гаротніца. Гарюша іна — увесь свой век гарюіць. Журбін Бялынкав. Я, мылыда-гарюша, || Двору іці баюся. З нар. песні, М. Г. 93. ГАСІНЫК, -нка, м. Камаш. Пашоў у гасінкых. Хвёдараўка Краснап. ГАСПЫДАР, -а, м. Гаспадар. О, ён жа выславёны гаспыдар: калі хочыш завесьці добрых кароў ці сьвіней, дык к яму едзь. Ушакі Чэрык. Гаспыдар рупіцца, каб раней засеяць насеньня. Лапаціна Мсцісл. Гаспыдар павёз жыта на пруд. Юшкавічы Раснян. ГАСПЫДАРКА, -і, ж. Гаспадыня. Гаспыдарка нацыркыла поўнае вядро пастыялкі (малака). Бель Мсцісл. Гаспыдарка распорыла рошвы і з етых нітак зьвізала панчохі. Бель Мсцісл. Гаспадарка. У гаспыдарцы дужа быгата ўсілякія рупаты. Ельня Краснап. ГАСПЫДАРЫНЯ, -і, ж. Гаспадыня. Гаспыдарыня панісла ў шайцы пойла. Прыпёчына Клім. ГАСЬНІК, -а, м. Газоўка, лямпачка без шкла. Гануля зыпаліла гасьнік. Прыпечына Клім. ГАСЬЦІНЕЦ, -нца, м. Гасцінец. Прыйшоў ён ад цёткі і прынёс гасьцінец. Пірагова Мсцісл. Купіў ны бызарі рязовыга хлеба — дзецім гасьцінца. Дарагая Крыч. Прівёз з сабою вялікей пак з гасьцінцымі. Старае Сяло Мсцісл. ГАСЦІННА, прысл. Гасцінна. Заехылі ды Сьціпана, жонка яго прініла нас гасьцінна, за стол пысадзіла, яешню сьпікла. Юркаўка Крыч. ГАСЬЦІННЫЙ, прым. Гасцінны. Сапрон чылавек гасьціннэй — любіць гасьцей прыняць. Азерцы Клім. ГАСЬЦІНЫ, -аў, мн. л. Гасцяванне, госці. Бацька з маткый паехылі ў гасьціны. Вітрунь Касцюк. ГАСЬЦІЦЬ, дзеясл. Частаваць. Ён гасьціў папа, як умеў. Тур'е Краснап. Гасцяваць, быць у гасцях. Ну, тат, доска нам гасьціць, будзім патроху рушыцца двору! Пірагова Мсцісл. ГАТОВА, прысл. Гатова. Ён майсьцір абдзелыць такея штукі. У яго ета — раз, два і гатова. Арцёмаўка Міласл. ГАТОВІЦЦА, дзеясл. Рыхтавацца. К усякыму дзелу заўчэсьня гатоўсь. Кокатава Мсцісл. ГАТОВІЦЬ, дзеясл. Рыхтаваць. Нада на зіму абуцьця гатовіць. Каробчына Мсцісл. ГАТОВЫЙ, прым. Гатовы. Аўчыньнік усягды, як прынімаіць аўчыны, дык даець бірку, а тады па етый біркі і гатовыя аўчыны выдаець. Бяседавічы Хоцім. Мурцоўка ўжо гатова, ідзіця есьці. Мсціслаў. ГАТОЎКА, -і, ж. Наяўныя грошы. Ні атдам за «пыгадзі», гатоўку на стол кладзі. Краснаполле. ГАТУВАЦЬ, дзеясл. Рыхтаваць. А я ж табе пысагу гатувала, а каму ж яе аддываць буду? Стары Дзедзін Міласл. Пылядзі, мамычка, ці ні пы мяне? || Пы цябе, дачушка, пы цябе! || А гатуй, мамухна, кублік мне. З нар. песні. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Гатаваць. Ты гатуй вячэрю, а я пыбягу карову пыцыркыю. Юркаўка Крыч. ГАЎРЫК, -а, м. Уласнае імя Гаўрыла. Гаўрык зь Цімохым пусварілісь. Горкі Краснап. Ілгун. Добрыя гаўрыкі вашыя хлопцы. Хвёдараўка Краснап. ГАЎРІЛА, -ы, м. Уласнае імя Гаўрыла. Гаўріла дзядзькыў з сылдатыў прійшоў. Высокі Бор Краснап. ГАФТ, -у, м. Вышыўка. Гафт прышыт ды спадніцы. Юшкавічы Раснян. ГАЦЬ, -і, н. Гаць, грэбля. Ету гаць толькі б пераехыць, а там будзіць добрыя дарога. Мазалава Мсцісл. ГВАЗДАНУЦЬ, дзеясл. Выцяць, стукнуць. Гваздануў па сьпіне. Хвёдараўка Краснап. ГВАЛТ, -у, м. Гвалт, шум, крык. У нас у хаце такі гвалт, што зы вярсту чутна. Беразяк Краснап. Гдзе гэта такі гвалт? Красоўка Калініншчына. Каравул. Вадні й сьляпні як абселі кыня, дык хоць гвалт крычы. Хвёдараўка Краснап. Гвалт, разбой. Прішлі і гвалтым кыня зыбралі. Стары Дзедзін Міласл. ГВАЛТОЎНА, прысл. Гвалтоўна, насільна. Заступілі ны дарозе і гвалтоўна ўсё да чыста адыбралі. Журбін Бялынкав. ГВАЛТОЎНЫЙ, прым. Гвалтоўны. Ета ж гвалтоўны ўчынак: прішоў, зыбраў, нікога ні пытаючы, і пайшоў. Азерцы Клім. ГВАЛЧЫНЬНЯ, -я, н. Гвалчанне, згвалчванне. Хлыпца засудзілі за гвалчыньня дзяўчыны на тры гады астрогу. Сохана Мсцісл. ГВОЗД, -а, м. Гвозд, цвік. Гвозд зыржавеў, біз абцугоў ня выцігніш, пакінь. Янаўка Мсцісл. Рубанык затупіў, наверна, на гвозд. Канічы Касцюк. Я ўвыгнаў гвозд у дастку і ні рышчапіў. Лешчынка Мсцісл. Гвозд тырчыць. Хоцімск. ГВОЗЬДЗЯ, -я, н. зборн. Цвікі. Дыстань з скрыні абцужкі і павырывай зь сьцяны гвозьдзя. Сохана Мсцісл. Дзед выцягіваіць апцюгамі гвозьдзя з палкі. Стары Дзедзін Міласл. ГЕБ, -а, м. Злы дух. Геб ты! Аткуль узяўся? Хвёдараўка Краснап. ГЕСТА, -ы, ж. Сукенка. Цікавыя твыя геста, хто табе шыў? Людагошч Мсцісл. ГЕТА, займ. Гэта. Гета ж нада — такую абіду нанёс: век ні прашчу. Добрае Мсцісл. Вось гета будзе добра. Тульдава Раснян. ГЕШЭХТ, -а, м. Сакрэтныя справы. Яны вядуць гешэхт. Хвёдараўка Краснап. ГЗЫМС, а, м. Гзымс, выступ на коміне, карніз. Пыдай мне рукавіцы — там на гзымсі ліжаць. Ушакі Чэрык. ГІБАЛА, -а, н. Бабка, абрубак, дзерава, на якім бондар гне абручы. На етым гібалі лоўка гнуць абручы. Хвёдараўка Краснап. ГІБІНКА, -і, ж. Выгіб, крывізна. Вось гэта гібінка бірвіна якраз прідзецца ны бугор сподніга бірвіна. Добрае Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 512 ▶