рабіцца. Ён жа такей работнік, што ні возьміць дзелыць, дык у руках гаріць. Арцёмаўка Міласл. 3. Чырванець. Яму было стыдна, аж шчокі гарелі і вушы красныя былі, як буракі. Арцёмаўка Міласл.
ГАРІДА, -ы, ж. Дрэнь. Гаріда ты, што ты мне сьвіньню пыдкладывыіш! Слаўнае Мсцісл.
ГАРКАЎКА, -і, ж. бат. Гаркаўка. Гаркаўка цьвіцець жоўтым цьветам. Калі сырваць яе — унізе выступаець горкае малако. Пірагова Мсцісл.
ГАРКУША, -ы, ж. Яблыня з горкімі яблыкамі. Есьць у нас гаркуша, ну й многа ж на ёй сёліта яблык. Хвёдараўка Міласл.
ГАРКЫВАЦЬ, дзеясл. Варкаваць. Яны ночку гаркывалі, пы-нашыму гыварылі. Студзянец Касцюк.
ГАРЛАЧ, -а, м. Збанок. Ён п'е з гарлача. Хоцімск.
ГАРМІДЫР, -а, м. Гармідар. Такей гармідыр пыднялі, што хуць вушы затыкай. Юркаўка Крыч. Учынікі ны піряменцы пыднялі ныстыяшчый гармідыр. Слаўнае Мсцісл.
ГАРМОНЬ, -і, ж. Гармонь, музычны інструмент. Ны свадзьбе ігралі скрыпка, гармонь і бубін. Пірагова Мсцісл. Лядзі, ні папорці пішчыкі ў гармоні. Горкі Краснап. Бычкі ў лычкі йграюць, || А цёлкі ў сьвісьцёлкі, || А быраны ў ырганы, || А коні ў гармоні. З нар. песні.
ГАРНА, прысл. Добра. Дзела будзе гарна. Хоцімск.
ГАРНЕЦ, -рца, м. Гарнец, мера сыпкага. Пазычця мне гарцы два круп ды наві. Пірагова Мсцісл.
ГАРНУЦЬ, дзеясл. Прыварочваць. Гарнула я яго к сабе ўсякімі зельлямі — ні пымагло, усіроўна ні любіць. Ушакі Чэрык. Ты нам не радзеіш, а ўсё к свайму боку горніш. Гібалы Касцюк.
ГАРНУШЫК, -шка, м. Гарнушак, маленькі гаршчэчак. Мама зварыла кашу ў гарнушку. Глінь Касцюк. Купі невялікій гарнушык з ручкый: у ягыды хадзіць. Слаўнае Мсцісл.
ГАРОД, -а і -у, м. Гарод, агарод. Як у вас сёліта гарод, пасеялі ўжо каноплі ці не? Новыя Капачы Мсцісл. Іван абгырадзіў свой гарод пряслым. Гарбавічы Касцюк. Міколка і Наста забеглі ў гарод і ныбралі пыстаньня гуркоў. Лапаціна Мсцісл.
ГАРОДНІК, -а, м. Гароднік, агароднік. Янкіль раньшы быў гароднікым. Палуж Краснап.
ГАРОДНЫЙ, прым. Гародны, прыналежны гароду, агародны. Каноплі бяруць позна восеньню, тады ж, калі кыпаюць бульбу; гэта — дзве апошнія гародныя працы. Пірагова Мсцісл.
ГАРОХ, -у, м. Гарох. Ці ёсьць гэта ў нас у клеці гарох, ці ўвесь ужо? Новыя Капачы Мсцісл. Ны гароху буваіць разный цьвяток: і белінькій, і краснінькій. Арцёмаўка Міласл. Міхась узяў у кішэню хлеба і жмені тры гароху. Лапаціна Мсцісл.
ГАРОХЫВЫЙ, прым. Гарохавы. Чаго ты стаіш, як пудзіла гарохывыя? Маластоўка Краснап.
ГАРОХЫЎЯ, -я, н. Гарохавая салома. Пылажы гарохыўя ў калёсы. Машавая Бялынкав. 2. Месца на полі, дзе быў гарох, гарохавае іржышча. Ны гарохыўі я нызьбіраў жменю гароху. Камароўка Крыч.
ГАРОШЫК-МЫШШАК. бат. Мышыны гарошак. У жыце многа гарошку-мышшаку. Брылёўка Краснап.
ГАРОШЫНА, -ы, ж. Гарошына, адно каліва гароху. Із гарца гарошын я колькі прасыпыла, дык ужо біда. Пірагова Мсцісл.
ГАРТ, -у, м. Гарт. Гарт у касе дужа ўдаўся. Хвёдараўка Краснап.
ГАРТУВАНЬНЯ, -я, н. Гартаванне. Гартуваньня плахоя — лямех сагнуўсь. Высокі Бор Краснап.
ГАРТУВАЦЬ, дзеясл. Гартаваць, рабіць цьвёрдым. Мы куім, гартуім, зялеза гатуім. Хвёдараўка Краснап.
ГАРТЫВАНЫЙ, прым. Загартаваны. Еты тапор добря гартыванэй. Канічы Касцюк.
ГАРЦЫВАЦЬ, дзеясл. Гарцаваць. А за ёю кызак, за ёй мыладый, || Ны кані гарцуючы. З нар. песні. М. Г. 97.
ГАРЧЫЦА, -ы, ж. Гарчыца. У нас гарчыца кожны год сама родзіць ны гародзе. Пірагова Мсцісл. Гарчыца ўжо вытхнулася. Пушкова Касцюк.
ГАРШКОЎНІК, -а, м. Ганчар. Ны бызар ныехыла гаршкоўнікыў. Хвёдараўка Краснап.
ГАРШКОЎНІЧЫЦЬ, дзеясл. Ганчарыць, рабіць гаршкі. Раньшы гаршкоўнічыў, а січас ні магу — рукі ўжу ня тыя. Маластоўка Краснап.
ГАРШЧОК, гыршка, м. Гаршчок. Узіла малыя вілкі і абярнула гаршчок, вынімаўшы з печы. Белы Камень Бялынкав. У чалесьніку стаяць гаршкі. Кокатава Мсцісл. Ны бызарі сёньні што гаршкоў было — страх! Мсціслаў.
ГАРШЧОЧЫК, -чка, м. Памянш. ад гаршчок. Зварі, мама, сяньні гаршчочык кашы. Зоры Крыч.
ГАРЫВАЦЬ, дзеясл. Гараваць. От, жывём неяк, гаруім. Багацькаўка Мсцісл.
ГАРЫНКА, -і, ж. Узгорак. Палянь, якая роўнядзь — нідзе ні гарынкі, нічагуткі! Ушакі Чэрык.
ГАРЬКА, -і, ж. Выгар, месца, дзе выгараў торф. Конь ходзя кыла гарькі. Хвёдараўка Краснап.
ГАРЭЛКА, -і, ж. Гарэлка. Новінькій шкалік разьбіўся — нечым цяпер гарэлку піць. Добрае Мсцісл. Сьціпан здорыва гарэлку хлешча. Палуж Краснап.
ГАРЭЛКІ, -лак, мн. л. Гарэлкі, гульня. У гарэлкі гуляюць найбольш вясною, калі бегыць лёгка. Гарэлкі — вясёлая гульня. Шарэйкі Касцюк.
ГАРЭЛЫЙ, прым. Гарэлы. Гарэлый лес сякуць — будзіць дроў многа. Паўлавічы Клім.
ГАРЭНІЦЬ, дзеясл. Гарэніць, аддаваць горкім смакам. Капуста гарэніць, квас гарэніць. Брылёўка Краснап.
ГАРЭЦЬ, дзеясл. Гарэць. Дровы жарка гараць у печы. Машавая Бялынкав. Пупраў
77 👁