Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ВЫПРАЖ, -ы, ж. Вупраж. Выпраж у кыня добрыя. Хвёдараўка Краснап. ВЫПРУВАЦЬ, дзеясл. Выправаць. Ны падніззі жыта выпрувая. Навашоўкі Pacнян. ВЫПРЫСТЫЦЬ, дзеясл. Выпрастаць, выраўнаваць. Крываць дужа каротка, нільга ног выпрыстьіць. Ардёмаўка Міласл. ВЫПРЫУКА, -i, ж. Выпраўка, манера трымацца. Во, выпрыўка ў етый дзеўкі: ідзець, дык што паня, i талія ў-яе ўсё роўна, што ў барыні якей раныйы. Арцёмаўка Міласл. ВЬІПСА, -ы, ж. 1. Сабачая морда (лаянка). А х ты, выпса, ты, выпса, i што ета ты дзелыіш? Касцюковічы. Глядзіць, як выпса. Палуж Краснап. 2. Пагардлівая назва старой дзеўкі. Ніхто замуж ні ўзяў, дык i жывець вось выпсыю. Касцюковічы. ВЫПУСК, -a, м. Выган. Гані гусей на выпуск. Хвёдараўка Краснап. ВЫПУСЫДІЦЬ, дзеясл. Выпусціць. Етыга можна выпусьціць. Пірагова Мсцісл. На што ета вы сьвіньней з хлева выпусьцілі? Баброва Раснян. ВЫПУУЗЫК, -зка, м. Праныра, пралаза. Во, выпуўзык етый, усюдых ён ёсьць, ідзе нада, а йдзе дык ба i ні нада, а тырчыць. Слаўнае Мсцісл. ВЫПУУНІНЫЙ, прым. Выкананы. Выпуўніный доўг абліхчаіць серца. Слаўнае Мсцісл. ВЫПЫДАЦЬ, дзеясл. Выпадаць, прыпадаць. У аўторык ікраз выпыдаіць сьвята. Ны мяне ўсяды выпыдзіць бяздольля, куды б ні пашоў, што б ня дзглыў, што-што ды дргнныя зьдзелыіцца. Слаўнае Мсцісл. ВЫПЫДЫК, -дка, м. Хвароба ў коней, выпадзенне поўсці. У кыня выпыдык — поўсьць лезя. Хвёдараўка Краснап. ВЫПЫЛЫСКАЦЬ, дзеясл. 1. Выпаласкаць. Плацьця памыла, толькі зысталося выпылыскаць. Пячонкі Раснян. 2. Званігаваць. Як зьеў етыга, дык начыста выпылыскыла. Хвёдараўка Краснап. ВЫПЫЛЫЦЬ, дзеясл. Выпалаць. Над а выпылыць рыжык увы льне. Хвёдараўка Краснап. Абшчэпюцца ўдзьвюх i пакоцюцца — каб жыта ў трубы вілося, a месьцічка тоя, дзе жыта дажнуць, выпылюць — каб у жыці зельля ні расло. Пячонкі Раснян. ВЬІПЫРЫЦЦА, дзеясл. Выпарыцца, прапарыцца. Ты, як пойдзіш у лазьню, дык духу ня бойсь, а узьлезь ны палок ды выпырся хырашэнька — уся ламота пройдзіць. Слаўнае Мсцісл. ВЫПЫСЬЦЬ, дзеясл. Выпасці, здарыцца. Нада ж такому бісчасьцю выпысьці - пасьледнія карова здохла. Слаўнае Мсцісл. ВЬІПЫТ, -a, м. Выпыт, выпытванне. Teae выпыты ні да чога ні дывядуць, i чічога ты ў яе ні дыпытаісься. Лешчынка Мсцісл. ВЫПЫТЫ, -ыў, мн. л. Разведка, якую робяць сваякі засватанай дзеўкі ў людзей таго сяла, куды засватана, пра жаніха i яго радню. Ягорыва жонка пышла на выпыты ў Палуж пра зяця. Б. Хутары Краснап. / ВЫПЫТЫЦЬ, дзеясл. Выпытаць. Ен хацеў выпытыць праўду, дык усякімі манерымі к ім пыдхадзіў. Арцёмаўка Міласл. ВЫПЫУЗЫК, -зка, м. Вужова скура, якую ён скідае ў час ліняньня. Сяньні мы нашлі зьмяіньій выпыўзык, я впяред думыў, што жывая зьмія ляжыць, ажно адна скура. Бяседавічы Хоцім. Знайшоў я зьмяіный выпыўзык. Хвёдараўка Краснап. ВЬІПЫУНІЦЬ, дзеясл. Выканаць, Шго задумылі, нада абізацілна вьіпыўніць. Горкі Краснап. ВЫРАБ, -a i -y, м. Выраб. Але добрыга вырабу гэтыя хустка. Касцюковічы. ВЫРАДАК, -дка, м. Вырадак. ён нейкі вырадак: ні ў нашу сямью ўдаўся. Дубеец Касцюк. ВЫРАЖБА, -ы, ж. Варажба. Ішчо шмат людзей, якія веруць у выражбу. Касцюковічы. ВЫРАЖБГГ, -a, м. Вядзьмак, варажбіт. Ета ж вялікі выражбіт: ён усё табе можаць зрабіць: i добрыя, i дрэнныя. Ушакі Чэрык. ВЫРАЖБІТКА, -i, ж. Варажбітка. Етыя цыганка добрыя выражбіттка — усю праўду скажыць. Касцюковічы. ВЫРАЖБІ'ЧКА, -i, ж. Варажбітка. Выражбічка зь цябе добрыя. Хвёдараўка Краснап. ВЫРАЖЬІЦЬ, дзеясл. Варажыць. Дзеўкі ў кыляды выражылі. Чыгрынаўка Раснлн. ВЫРАЖЭЯ, -i, ж. Варожка, варажбігка. Пыйшла к выражэі, што іна скажыць. Хвёдараўка Краснап. ВЬІРАЗЬЛІВА, прысл. Выразна, ясна. Твой хлопчык надта выразьліва гаворыць. Большая Буда Касцюк. ВЫРАЙ, -ю, м. 1. Вырай, цёплы край, куды ляцяць птушкі на зіму. Птушкі выляцелі ў вырай. Большая Дуброва Касцюк. Буслы з выраю прыляцелі, вісна б у дзе. Пячонкі Раснян. 2. Паяўленне пералётных птушак. Сёньня я бачыў вырай. Куляшоўка Клім. ВЫРАНЬІЙ, прым. Вараны, чорнай мacui. Ны кірмашы бачыў я вогіра вырынога, але ж такі чорны, аж блішчыць. Баброва Раснян. Твой выраны нешта схудняў — аўсу мала даеш. Чыгрынаўка Раснян. ВЬІРАСЬЦІ, вырасьць, дзеясл. Вырасці. Вырас вірзія, ды дурный; i калі ты ўжо розу му ныбярэсься? Пірагова Мсцісл. Ны дарогі лі Клімавіч стыяў стары дуб, ны баку якога вырас какшун вяршкоў у пяць. Вітрунь Касцюк. На том лабыру нічога ня сей, нічога ня вырасьціць. Краснаручча Раснян. ВЫРАТНГК, -а, м. Каўнер. Стаў атрісаць жупан ат пылу, ды выратнік атырваў. Арцсмаўка Міласл. ВЫРАУНЯ, -i, ж. Пограб, яма, куды ўзімку хаваюць бульбу. Зачыняй выраўню, ато мароз зойдзе. Мсціслаў. ВЫРВАЛЫК, -лка, м. Вялікі кавалак. На што ты нарезыў мяса вырвалкымі, треба драбней. Палуж Краснап. ВЫРВАС, -а, м. Варвас, жулік. Ат етыга вырвыса нічога ні ўкрыецца — усюды ён угледзіць, усюдых знойдзіць. Пячонкі Раснян
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 512  ▶