Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ВЫМЫГАЦЬ, дзеясл. Вымагадь.Л ясного, аб'езчыка судзілі за тоя, што ён вымыгаў узяткі за лес. Сохана Мсцісл. ВЫМЫЛАЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Вымалочваць. Н я вымылачывыюць добра, зярно ў саломі ны палавіну зыстаецца. Пячонкі Раснян. ВЬІМЫНДЗЫРЫЦЬ, дзеясл. Выпрасіць. Во скупая — чуць-чуць вымындзырыла паўрубля зы работу. Куркаўшчына Мсцісл. ВЫМЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Замаўляць, лячыць замоваю. Нада вымыўляць урокі. Галынец Краснап. ВЬІМЫЦЬ, дзеясл. Вымыць. Добря вымый подал. Хвёдараўка Красная. Мяса нада чыста вымыць, i тады ўжо можно пріпрыўляць гаршкі. Бяседавічы Хоцім. Прыбрала хату, павесіла чыстыя фіранкі, мост вымыла. Пірагова Мсцісл. ВЫМЫШЧАЦЬ, дзеясл. Вымошчваць, масціць, насцілаць гіамост. Сёліта вуліцу вымысьцілі, дык ляпей стала. Касцюковічы. ВЫМЯ, -я, н. Вымя. У нашай каровы нешта пачынае вымя брусьнець. Касцюковічы. + ВЫНАСІЦЬ, дзеясл. Вынасіць, аднасіць. Мой сыян яшчэ пеўна вынасіць дзьзе зімы. Белы Камень Бялынкав. ВЬІНЕСЫДЬ, дзеясл. Вынесці. Нада вынесьць попіл ны грады. Новыя Капачы Мсцісл. Зыпарыла ў шайцы мякіны i вынесла сьвіньням. Сапрынавічы Мсцісл. ВЫНІМАЦЬ, дзеясл. Вымаць. H i вынімай хлеб з печы, ніхай пысядзіць яійчэ, ато будзіць цісьцяный. Арцёмаўка Міласл. ВЫНІСЫДЬ, дзеясл. Вынесці. Цэбар з мякіный вынісла i пыставіла карові. Лешчынка Мсцісл. Вынісі дзежку ў чулан. Арцёмаўка Міласл. Плойма ўсе гутаркі вынісла. Мядвёдаўка Краснап. ВЫНІТЫЙ, прым. Вынуты. Топліный лой, нідаўна вынітый з печы, стыяў ны вахне. Арцёмаўка Міласл. ВЫНІЦЬ, дзеясл. Вынуць. Выніла c сундука хвальбоніцу. Арцёмаўка Міласл. Выні c копкі анучы. Пячонкі Раснян. Вынь паронкі i патаўчы. Typ'e Чэрык. ВЫНУЖДАЦЬ, дзеясл. Прымушаць. Я ні хочу цябе вынуждаць, каб ты сказаў мне, айдзе быў — ты сам скажы. Лешчынка Мсцісл.* ВЫНУЦЬ, дзеясл. Вцнуць. Мылако ў печкі ўжу стапілысь, яго ггыра вынуць, ато будзіць дужа красна. Арцёмаўка Міласл. Ай, выньця вы з меху, || А надзелыйця сьмеху! 3 нар. песні, M. Г. 41. ВЫНЫРАЦЬ, дзеясл. Выныраць, паказвацца з вады. ён як тапіўся, дык усё выныраў. Касцюковічы. ВЫНЯЦЬ, дзеясл. Вымаць. Трэба выняць гаршчкі з печы. Палуж Краснап. ВЫПАДАК, -дна, м. Выпадак. Мне сёньні выпадак дапамог зарабіць пяць рублёў. Касцюковічы. ВЫПАДКОВА, прысл. Выпадкова. Выпадкова нытрапіў ны дарогу. Баброва Раснян. ВЫПАДКОВЫИ, прым. Выпадковы. Сёньнешні Заробак — выпадковы. Касцюковічы. ВЫПАЛАЦЬ, дзеясл. Выпалаць, вырваць зелле на градах ці ў пасевах. Асот — калючыя трыва, расцець у пашаніцы i ў ячмені. Калі яе ня выпалаць мыладую, тады проста нельга жаць. Пірагова Мсцісл. ВЬШЕРАДЗІЦЬ, дзеясл. Выперадзіць. Дывай пубяжым: хто каго выперадзіць? П алуж Краснап. ВЬІПЕРЗІЦЦА, дзеясл. Зваліцца, упасці. Іна як выперзілась з воза, дык чуць ачухылась. Куркаўшчына Мсцісл. ВЫПІВАЦЬ, дзеясл. Выпіваць. Мы толькі селі выпіваць, a йты пыдасьпеў, caдзіся. Бяседавічы Хоцім. ВЫПІНАЦЦА, дзеясл. 1. Браць на ciлу. Дос табе выпінацца, адна ўсё ні nepaдзелыіш! Лешчынка Мсцісл. 2. Выходзіць наперад. Н я выпінайся там напер ад, стой роўна! Касцюковічы. ВЫПІНАЦЬ, дзеясл. Выпінаць, выстаўляць наперад. Ты ні выпінай дужа грудзі. Касцюковічы. ВЫПІРАЦЦА, дзеясл. Вылазіць пад націскам. Сена ў пуні дужа многа ныкладзіна, аж выпіраіцца ў вароты, i іх нільга зачыніць Арцёмаўка Міласл. Куды ты выпіряісься пупярёд усіх? Б. Хутары Краснап. ВЫПІРЦІ, выпірць, дзеясл. Выперці, выціснуць, выгнесці. Kan табс выпірла твыя гузёжніца. Горкі Краснап. ВЫПІРЯЦЬ, дзеясл. Выпіраць, высоўваць. Нешта снапы зь етый стыраны выпіряюць, глядзі што воз рызваліцца. Б. Хутары Краснап. ВЫПІТРЫЦЬ, дзеясл. Выпетраць, высахнуць. Ат хваробы мой бацька так выпітріў, што глядзець страшна. Слаўнае Мсцісл. Мазкі твае выпітрылі. Хвёдараўка Краснап. ВЬІПІУКА, -i, ж. Выпіўка. Выпіўка была добрыя, а закусь ні важныя. Маластоўка Краснап. Ня столькі тае выпіўкі было, сколькі дакору. Гібалы Касцюк. ВЬІПІЦЬ, дзеясл. Выпіць. / іна i мужык яе — абоя любяць выпіць. Старае Сяло Мсцісл. Як празьнік, дык ужу i карціць яму выпіць. Арцёмаўка Міласл. Хуць бы ты даў мне вады выпіць — смогу npaгнаць. Гібалы Касцюк. Карова выпіла ражку пойла. Горкі Краснап. Выпіў вады поўны карэц. Бель Мсцісл. ВЫПЛІСЬЦЬ, выплесьці, дзеясл. 1. Выплесці. Выпліту ўплёт з русых кос, || Ды павешу ўплёт на прыклёт. 3 нар. песні. Сапрынавічы Мсцісл. 2. Сплесці. Hada кошык выплісьць, ато бульбу кыпаць не ўеа шта. Баброва Раснян. ВЫПЛОД, -y, м. Парода, племя. Hadта добры выплод у цябе кароў. Касцюковічы. ВЫПРАВА, -ы, ж. Асанка, звычка трымацца. Выправа ў іго мыладзецкыч: ідзець — гылавы ня схіліць. Б. Хутары Краснап. ВЬІПРАВІЦЦА, дзеясл. Выправіцца, выбрацца, накіравацца. Мікіта выправіўсь ны шахты. Палуж Краснап. Толькі выправіўся ў горыд, а тут на табе — нада ў сельсовет іціць. Пячонкі Раснян
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

type, абезчыка
13 👁
 ◀  / 512  ▶