Старонка 121
◀ / 512 ▶
ВЫМЫГАЦЬ, дзеясл. Вымагаць. Лясного аб'езчыка судзілі за тоя, што ён вымыгаў узяткі за лес. Сохана Мсцісл. ВЫМЫЛАЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Вымалочваць. Ня вымылачывыюць добра, зярно ў саломі ны палавіну зыстаецца. Пячонкі Раснян. ВЫМЫНДЗЫРЫЦЬ, дзеясл. Выпрасіць. Во скупая — чуць-чуць вымындзырыла паўрубля зы работу. Куркаўшчына Мсцісл. ВЫМЫЎЛЯЦЬ, дзеясл. Замаўляць, лячыць замоваю. Нада вымыўляць урокі. Галынец Краснап. ВЫМЫЦЬ, дзеясл. Вымыць. Добря вымый подал. Хвёдараўка Краснап. Мяса нада чыста вымыць, і тады ўжо можна пріпрыўляць гаршкі. Бяседавічы Хоцім. Прыбрала хату, павесіла чыстыя фіранкі, мост вымыла. Пірагова Мсцісл. ВЫМЫШЧАЦЬ, дзеясл. Вымошчваць, масціць, насцілаць памост. Сёліта вуліцу вымысьцілі, дык ляпей стала. Касцюковічы. ВЫМЯ, -я, н. Вымя. У нашай каровы нешта пачынае вымя брусьнець. Касцюковічы. ВЫНАСІЦЬ, дзеясл. Вынасіць, аднасіць. Мой сыян яшчэ пеўна вынасіць дзьзе зімы. Белы Камень Бялынкав. ВЫНЕСЬЦЬ, дзеясл. Вынесці. Нада вынесьць попіл ны грады. Новыя Капачы Мсцісл. Зыпарыла ў шайцы мякіны і вынесла сьвіньням. Сапрынавічы Мсцісл. ВЫНІМАЦЬ, дзеясл. Вымаць. Ні вынімай хлеб з печы, ніхай пысядзіць яшчэ, ато будзіць цісьцяный. Арцёмаўка Міласл. ВЫНІСЬЦЬ, дзеясл. Вынесці. Цэбар з мякіный вынісла і пыставіла карові. Лешчынка Мсцісл. Вынісі дзежку ў чулан. Арцёмаўка Міласл. Плойма ўсе гутаркі вынісла. Мядвёдаўка Краснап. ВЫНІТЫЙ, прым. Вынуты. Топліный лой, нідаўна вынітый з печы, стыяў ны вакне. Арцёмаўка Міласл. ВЫНІЦЬ, дзеясл. Вынуць. Выніла с сундука хвальбоніцу. Арцёмаўка Міласл. Выні с копкі анучы. Пячонкі Раснян. Вынь паронкі і патаўчы. Тур'е Чэрык. ВЫНУЖДАЦЬ, дзеясл. Прымушаць. Я ні хочу цябе вынуждаць, каб ты сказаў мне, айдзе быў — ты сам скажы. Лешчынка Мсцісл. ВЫНУЦЬ, дзеясл. Вынуць. Мылако ў печкі ўжу стапілысь, яго пыра вынуць, ато будзіць дужа красна. Арцёмаўка Міласл. Ай, выньця вы з меху, || А надзелыйця сьмеху! З нар. песні, М. Г. 41. ВЫНЫРАЦЬ, дзеясл. Выныраць, паказвацца з вады. Ён як таніўся, дык усё выныраў. Касцюковічы. ВЫНЯЦЬ, дзеясл. Вымаць. Трэба выняць гаршчкі з печы. Палуж Краснап. ВЫПАДАК, -дка, м. Выпадак. Мне сёньні выпадак дапамог зарабіць пяць рублёў. Касцюковічы. ВЫПАДКОВА, прысл. Выпадкова. Выпадкова нытрапіў ны дарогу. Баброва Раснян. ВЫПАДКОВЫЙ, прым. Выпадковы. Сёньнешні заробак — выпадковы. Касцюковічы. ВЫПАЛАЦЬ, дзеясл. Выпалаць, вырваць зелле на градах ці ў пасевах. Асот — калючыя трыва, расцець у пашаніцы і ў ячмені. Калі яе ня выпалаць мыладую, тады проста нельга жаць. Пірагова Мсцісл. ВЫПЕРАДЗІЦЬ, дзеясл. Выперадзіць. Дывай пубяжым: хто каго выперадзіць? Палуж Краснап. ВЫПЕРЗІЦЦА, дзеясл. Зваліцца, упасці. Іна як выперзілась з воза, дык чуць ачухылась. Куркаўшчына Мсцісл. ВЫПІВАЦЬ, дзеясл. Выпіваць. Мы толькі селі выпіваць, а йты пыдасьпеў, садзіся. Бяседавічы Хоцім. ВЫПІНАЦЦА, дзеясл. Браць на сілу. Дос табе выпінацца, адна ўсё ні перадзелыіш! Лешчынка Мсцісл. Выходзіць наперад. Ня выпінайся там наперад, стой роўна! Касцюковічы. ВЫПІНАЦЬ, дзеясл. Выпінаць, выстаўляць наперад. Ты ні выпінай дужа грудзі. Касцюковічы. ВЫПІРАЦЦА, дзеясл. Вылазіць пад націскам. Сена ў пуні дужа многа ныкладзіна, аж выпіраіцца ў вароты, і іх нільга зачыніць. Арцёмаўка Міласл. Куды ты выпіряісься пупярёд усіх? Б. Хутары Краснап. ВЫПІРЦІ, выпірць, дзеясл. Выперці, выціснуць, выгнесці. Кап табе выпірла твыя гузёжніца. Горкі Краснап. ВЫПІРЯЦЬ, дзеясл. Выпіраць, высоўваць. Нешта снапы зь етый стыраны выпіряюць, глядзі што воз рызваліцца. Б. Хутары Краснап. ВЫПІТРЫЦЬ, дзеясл. Выпетраць, высахнуць. Ат хваробы мой бацька так выпітрыў, што глядзець страшна. Слаўнае Мсцісл. Мазкі твае выпітрылі. Хвёдараўка Краснап. ВЫПІЎКА, -і, ж. Выпіўка. Выпіўка была добрыя, а закусь ні важныя. Маластоўка Краснап. Ня столькі тае выпіўкі было, сколькі дакору. Гібалы Касцюк. ВЫПІЦЬ, дзеясл. Выпіць. І іна і мужык яе — абоя любяць выпіць. Старае Сяло Мсцісл. Як празьнік, дык ужу і карціць яму выпіць. Арцёмаўка Міласл. Хуць бы ты даў мне вады выпіць — смагу пратнаць. Гібалы Касцюк. Карова выпіла ражку пойла. Горкі Краснап. Выпіў вады поўны карэц. Бель Мсцісл. ВЫПЛІСЬЦЬ, выплесьці, дзеясл. Выплесці. Выпліту ўплёт з русых кос, || Ды павешу ўплёт на прыклёт. З нар. песні. Сапрынавічы Мсцісл. Сплесці. Нада кошык выплісьць, ато бульбу кыпаць не ўва шта. Баброва Раснян. ВЫПЛОД, -у, м. Парода, племя. Надта добры выплод у цябе кароў. Касцюковічы. ВЫПРАВА, -ы, ж. Асанка, звычка трымацца. Выправа ў іго мыладзецкыя: ідзець — гылавы ня схіліць. Б. Хутары Краснап. ВЫПРАВІЦЦА, дзеясл. Выправіцца, выбрацца, накіравацца. Мікіта выправіўсь ны шахты. Палуж Краснап. Толькі выправіўся ў горыд, а тут на табе — нада ў сельсавет іціць. Пячонкі Раснян.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶