нік. Ат вылысьня луччэй усяго пысыбляя выласьнік, што расьцець пы ялывіным. Хвёдараўка Краснап.
ВЫЛЫСЬНЯ, -і, ж. Валасень. Выласьня ны пальцы села, ды ў балючыя ж, на яе агонь! Арцёмаўка Міласл.
ВЫЛАЦУГА, -і, ж. Валацуга. Ідзі ад мяне, вылацуга! Варадзькава Крыч. Адстань ты ад мяне, вылацуга! Паходавічы Чэрык. Ну й вылацуга ты, хаця б ты што-небудзь рабіў. Касцюковічы.
ВЫЛАЧОБА, -ы, ж. Бадзянне. Дос табе вылачыцца, нада ўжу й месца сібе знайсьці: вылачоба да дыбра ні дывядзець. Палуж Краснап.
ВЫЛАЧОБНІК, -а, м. Валачобнік. У нас ужо зараз вылачобнікі ны вялікдзень не сьпяваюць. Касцюковічы.
ВЫЛАЧЫЦЦА, дзеясл. Валачыцца, цягацца. Кінь ты вылачыцца па сьвету, пара ўжо і ўдому пабыць. Васілёўка Хоцім. Заляцацца. Хлопіц вылачыўсь за дзеўкый, а тады ўзяў ды спакінуў. Палуж Краснап.
ВЫЛАЧЫЦЬ, дзеясл. Баранаваць пасля сяўбы. Я буду сеіць, а ты зыпрігай борыны і ўсьлед за мною будзіш вылачыць. Бяседавічы Хоцім. Едзь вылачыць, я засеіў там. Крычаў. Цягаць. Адбяры ты ў яе дзіцёнка, дос ёй вылачыць яго, як пупала. Лешчынка Мсцісл. Каб цябе сыбакі вылачылі! (лаянка). Меншая Багацькаўка Мсцісл.
ВЫЛЕЦЕЦЬ, дзеясл. Вылецець. Пчолы вылецелі з караніка. Роськаў Клім.
ВЫЛІВАЦЬ, дзеясл. Выліваць. Ні вылівай пазылкі пыд парогым, ато будуць тухнець. Куркаўшчына Мсцісл. Ня вылівай чай з імбрычка, я буду піць. Шэпілава Жлоб.
ВЫЛІВЫК, -ўка, м. Вылівак. Нейкае ліха сталыся с курыцый — выліўкі нясець. Брылёўка Краснап.
ВЫЛІЗЬЦЬ, дзеясл. Вылезці. Пыспасібкывыў ды з-за стыла выліз. Парадзіна Мсцісл. У лясу нада хадзіць завідна, ато як зыбярэсься ў німярэчча, што ня вылізіш. Слаўнае Мсцісл. Вылізла гужошніца. Хвёдараўка Краснап.
ВЫЛІТАЦЬ, дзеясл. Вылятаць. Ластыўка-кысата рана вылітала. Большая Багацькаўка Мсцісл.
ВЫЛІЦІЦЬ, дзеясл. Вылецець. Птушанок выліціў з гнізда. Хвёдараўка Краснап.
ВЫЛІЦЫВЫЦЬ, дзеясл. Пераліцаваць. Выліцывыў паліто, і глядзі, ік новыя стала. Б. Хутары Краснап.
ВЫЛІЦЬ, дзеясл. Выліць. Выліць яму вядро вады ны гылаву, дык ачухыіцца. Старае Сяло Мсцісл.
ВЫЛІЧКА, -і, ж. Вылічка, адлічка. Грошы зы работу далі, ды бальшую вылічку зьдзелылі. Слаўнае Мсцісл. Вылічка з палучкі дужа вялікыя. Палуж Краснап.
ВЫЛІЧЫНЫЙ, прым. Вылічаны, утрыманы з зарплаты. Усё ўжу вылічыныя, німа чаго болій вылічаць. Б. Хутары Краснап.
ВЫЛІЧЫЦЬ, дзеясл. Вылечыць, зрабіць здаровым. Ён мяне думыў вылічыць усякімі зыгаворымі, а я, брат, ні ў якую клятбу ня верю. Слаўнае Мсцісл.
ВЫЛІЧЫЦЬ, дзеясл. Вылічыць, утрымаць з сумы. Ні пасьпеў вылічыць у етым месіцы, вылічу другім разым. Б. Хутары Краснап.
ВЫЛІЧЭНЬНЯ, -я, н. Вылічэнне. Для вылічэньня пыдаткаў треба добра ведаць умовы гыспыдаркі. Канічы Касцюк.
ВЫЛУЗАЦЦА, дзеясл. Вылупляцца з яйца. Вот піскле, ні пасьпеў з яйца вылузацца, а ўжо зы работу бярэцца. Ушакі Чэрык.
ВЫЛУПІЦЬ, дзеясл. Вылупіць, вытрашчыць (вочы). Чаго ты так свае більмакі вылупіў, думыіш баюся? Слаўнае Мсцісл.
ВЫЛЫМЫЦЬ, дзеясл. Выламаць, зламаць. Вылымай сабе арехывый кіёчык аппірацца. Слаўнае Мсцісл.
ВЫЛЫЦЬНЯ, -і, ж. Капа сена. Вылыцьня сена на лузе зыстылася — ні пасьпеў зыбраць. Іванаўка Хоцім.
ВЫЛЯЦЕЦЬ, дзеясл. Вылецець. Адчыні лёткі, няхай выляцяць пчолы пасьля зімы. Крычаў.
ВЫЛЯЦЦА, дзеясл. Валяцца. Пад ныгамі выляецца кусок вярёўкі. Лешчынка Мсцісл.
ВЫЛЯЧЫЦЬ, дзеясл. Вылечыць. Барані божа рожу ўдражніць — ні вылячыць. Парадзіна Мсцісл.
ВЫЛЯЧЭНЬНЯ, -я, н. Вылячэнне, вылечванне. Пысьля вылячэньня ён добра выглядзіць. Касцюковічы.
ВЫМАНТЫЧЫЦЬ, дзеясл. Вымантачыць, выпрасіць. Вымантычыў грошы ў мяне дый прапіў. Горкі Краснап. Ткі вымантычыў кніжку. Хвёдараўка Краснап.
ВЫМАТВАЦЬ, дзеясл. Выматваць, выцягваць. Што ты ныеш, проста душу выматваеш сваім плачам. Пірагова Мсцісл.
ВЫМАЦЬ, дзеясл. Вымаць. Вымай з стала лыжкі ды накрывай стол. Глупікі Крыч.
ВЫМЕРЦЬ, дзеясл. Вымерці, перамерці. Усё кодла іх вымерла. Гібалы Касцюк.
ВЫМІСЬЦЬ, дзеясл. Вымесці. Выміці патруху з сяніцы. Глупікі Крыч.
ВЫМУДРЫ, -ыў, мн. л. Мудрагельствы. На вымудры пусьціўсь. Б. Хутары Краснап.
ВЫМУДРЯЦЬ, дзеясл. Мудраваць, вырабляць розныя штукі, мудрагеліць. Яны скачуць ды кырагоды водзюць: возьмуцца ўкруг за рукі і пашлі пець ды вымудряць. Арцёмаўка Міласл.
ВЫМУХРЫЦЬ, дзеясл. Вымуштраваць, навучыць. Добра вымухрылі хлопца. Хвёдараўка Краснап.
ВЫМУШТРЫВЫЦЬ, дзеясл. Вымуштраваць. Нада мыладога кыня добра вымуштрывыць, каб умеў ціха схадзіць з гары. Слаўнае Мсцісл.
ВЫМЫГАЙЛА, -а, м. Вымагальнік. Біс паўлітра і ні йдзі ды яго — ні дасьць спраўкі, вымагайла етый. Б. Хутары Краснап.
77 👁