Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
выелі вялікыю мясьціну травы. Гарбавічы Касцюк. Цэльныю міску варіва выеў. Бяседавічы Хоцім. ✓ ВЫЕХАЦЬ, дзеясл. Выехаць. Ен выехаў ранінька з двыра. Хоцімск. ВЫЖАН, -a, м. Выжатае месца на ніве. Хто-та ны нашый пыласе зрабіў выжан жыта. Касцюковічы. ВЬІЖБАРЫЦЦА, дзеясл. Выпарыцца, добра папарыцца ў лазні. Hy ŭ выжбарыўся я сёньні ў лазьні. Касцюковічы. ВЫЖДЖАЦЦА, дзеясл. Важдацца. Дос табе выжджацца c сыбакым! Зь етым выжджаецца цэльный дзень. Палуж Красная. ВЫЖЫМАИЛА, -a, м. Скнара. Хвёдыр такей ужу выжымайла. Высокі Бор Красная. ВЫЖЫМАЛЬШЧЫК, -a, м. Уціскальнік. H i хадзі да етыга выжымалыйчыка: ён сь цябе ўдвая зьдзярець. Горкі Красная. ВЫЖЬІМАЦЦА, дзеясл. 1. Выкідваць штукі, рабіць выбрыкі. H i выжымайся ты, бачылі ўжо твае ійтукі. Хвёдараўка Красная. 2. Натужвацца. Як устаніш зранку, нымалоцісься, a тады пыбягіш яшчэ сотні дзьве жыта нажнеш — во йдзе прыходзіцца выжымацца на ўсю сілу! Пірагова Мсцісл. ВЫЖЬІМАЦЬ, дзеясл. Выжымаць, сыскваць. Нада выжымаць грошы з быгацеіў, ато нешта забылі пры даўгі. Слаўнае Мсцісл. ВЫЖЫЦЬ, дзеясл. Выжыць, застацца жывым. Яго ны кірмашы за нешта так зьбілі, што пяць тыдняў ліжаў, думылі памрэць, аж не — выжыў-т'кі. Чыгрынаўка Раснян. -# ВЫЗАВЫ, прым. Вазавы, прыналежны да воза. Вожкі ні выдзіржаць — парвуцца, ды ŭ вызывая вярёўка тожа дрень — кароткыя. Арцёмаўка Міласл. ВЫЗВАЛЁНЬНЯ, -я, н. Вызваленне. Чыкаў вызваленьня, ды ні дычыкаўся — naмёр у вастрозі. Парадзіна Мсцісл. ВЫЗВАЛІЦЬ, дзеясл. Вызваліць. Гета будзіць мой атдарунык за тое, што ты мяне з бяды вызваліў. Пірагова Мсцісл. Вызвальця з бяды, пазычця грошы! Парадзіна Мсцісл. ВЫЗДРАУЛЁНЬНЯ, -я, н. Выздараўленне. Надзеі на выздраўленьня німа, ўсі ўжо срэдзьства паспробывыны. Каробчына Мсцісл. ВЫЗДЫРІВЕЦЬ, дзеясл. Выздаравець, ачуняць. Дохтыр даў круглінькія галычкі, глытаў — выздыравеў. Старае Сяло Мсцісл. Ен стаў пупрыўляцца i скора ўжо саўсім выздырівііць. Бяседавічы Хоцім. ВЫЗНАЦЬ, дзеясл. Даведацца аб чымнебудзь, выкрыць сакрэт. I як ён вызнаў ета ўсё? Гарадзецкая Красная. ВЫЗНЬІВАЦЬ, дзеясл. Даведвацца, выкрываць сакрэт. Як табе ні сорымна вызнываць, што яны гаворяць. Касцюковічы. ВЫЗЯРЫНА, -ы, ж. Невялікае возера. Іна ў вызярыні ўтанула. Бардзіч Красная. ВЫИ, -я, м. Енк, крык [выццё]. Баба пьідніла вый на ўсю вуліцу. Брылёўка Красная. Як пыднялі бабы вый, проста хуць вушы зытыкай. Палуж Красная. ВЫІВАЦБ, дзеясл. Ваяваць. Мабыць, ізноў будуць выіваць, што ўсіх копі піряпісывыюць. Белы Мох Мсцісл. ВЫІГРЫВЫЦБ, дзеясл. 1. Іграць, мастацкі выконваць ігру на скрыпцы, балалайцы ці іншым інструменце. Добрыя ў яго былыбайка, а як ён на ёй выігрываіць добра. Добрае Мсцісл. 2. Браць верх у гульпі. Г у лялі мы двое проці дваіх у карты, i ўвесь час мы ўдваіх выігрывалі. Сохана Мсцісл. ВЫЙГРЫЦЬ, дзеясл. Выйграць. Дзесіць шупікыў выйгрыў. Хвёдараўка Красная. Сяньні яму як шчасьціць у карты гуляць — ужо кыля пяцёркі выйграў. Добрае Мсцісл. ВЫІДЗЬ, -i, ж. Пражора. Нашы сьвіньні — ныстыяшчыя выідзь, ні справісься траву рваць, усё паелі ŭ галодныя. Слаўнае Мсцісл. ВЫЙМАЦЬ, дзеясл. Вымаць. Трэба хлеб з печы выймаць. Пушкова Касцюк. ВЫЙНА, -ы, ж. Вайна. Людзі дзейкаюць, што скора будзіць выйна. Дубеец Касцюк. Я чуў, што хутка будзе выйна. Хоцімск. Яго сын прьшшоў з вайны. Мышні Раснян. ВЫЙРВАЦЬ, дзеясл. Вырваць. На што ты выйрваў мой палік? Хвёдараўка Красная. Кутнік хверчыл выйрваў. Хівецкая Красная. ВЫЙСКОВЫЙ, прым. Вайсковы. КЯгору сяньня нейкі выйсковый прыехыў. Добрае Мсцісл. ВЫІХАЦЬ, дзеясл. Выехаць. H i знаю, ці пасьпеюць яны хуць сяньні справіцца, штоп ураньні выіхаць. Арцёмаўка Міласл. Яны ўжу саўсім атсюль выіхалі i ўсё хызяйства ды каліва зыбралі. Арцёмаўка Miласл. ВЬІЙЦІ, дзеясл. 1. Выйсці. Надвор'е стала, як багна, нельга выйці нікуды. Добрае Мсцісл. Выйдзі, выйдзі, татухна, зы eaроцейкі, II Паслухый, татухна, у чыстыя поля. 3 нар. песні. Зарэчча Мсцісл. 2. Атрымацца. Тупяшка зь цябе выйдзя. Хвёдараўка Красная. Узіла шкуцік паркылю, можа хуста ŭ выйдзя. Мядвёдаўка Красная. H 140га зь етыга ня выйдзіць. Ушакі Чэрык. ВЬІЙЦІЦЬ, дзеясл. Выйсці. Ны дваре мяцеліца сумёты ныміла, нільзя с хаты выйціць. Дубеец Касцюк. ВЫІСЬНЯЦЦА, дзеясл. 1. Выясняцца, рабіцца ясным. Там унь выісьняіцца, мабыць, дошч i пірістаніць. Арцёмаўка Miласл. 2. Выяўляецца. Выісьняіцца, што нібы-та Кузьма пыдпаліў Рыго'рыва гумно. Канічы Касцюк. ВЫІУЛЯЦЦА, дзеясл. Выяўляцца. Што ён ня дзелыіць — у яго нейкыя няцьвёрдысьць выіўляецца. Пірагова Мсцісл. ВЫК, -a, м. бат. Віка. Я пасеяў вык c аўсом. Сёліта вык добры ўрадзіў, i скасіць пытрапілі ў добрыю пагоду. Гарадок Раснян. ВЬуКАРАНІЦЬ, дзеясл. Вырваць з коранем. знішчыць. Гэту хваробу трэба выкараніць. Касцюковічы. ВЫКАТ, -у i -а, м. Выраз у адзенні, прарэз. Выкат у сарочцы вялікі. Крычаў. ВЬІКАЦІЦЬ, дзеясл. Выкаціць. Выкаці мне пырачом бульбінку з цяпла. Гібалы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вь^караніць, надворе, рыгорыва, ткі
10 👁
 ◀  / 512  ▶