ВЫВАРАТ, -а, м. Выварат. У лесе ляжыць вялікі выварат, сысна. Канічы Касцюк.
ВЫВАРАЦЬ, -i, м. Выварат. Гэста астатнія бура нырабіла шмат выварацей. Пухнава Раснян.
ВЫВАРЫЦЬ, дзеясл. Выварыць. Нада плацьця добра выварыць у чугуне, а тады мыць. Заходы Раснян.
ВЫВЕЗЬЦЬ, дзеясл. Вывезці. Із сьвінарніка вывезьлі навоз ны гарод. Малюшын Краснап. Заутра апошні тэрмін на вываз дроў, нада хуць з лесу вывезьці, ато прыпадуць Горлава Раснян.
ВЫВЕРНУЦЦА, дзеясл. Вывернуцца, вываліцца з воза. Сані рыскацілісь на зывароці i вывернулісь. Старае Сяло Мсцісл.
ВЫВЕСЫДЬ, вывесці, дзеясл. 1. Вывесці. Нада вывесьць кыня ны пашу, ніхай ні. стаіць у стайні. Арцёмаўка Міласл. 2. Выседзець. Квактуха вывела дзевятнатцыць пісклят. Пірагова Мсцісл.
ВЫВІЗЫДЬ, вывізьці, дзеясл. Вывезці. Мы узяліся вывізьці сямуху дроу. Хвёдараўка Краснап. Нылажыў воз, што ледзь із лесу вывіз. Пухнава Раснян.
ВЫВІРНУЦЬ, дзеясл. Вывернуць. Hi зівай так, ато санкі набок вывірніш. Парадзіна Мсцісл. Над а каровым даць пыасобна есьць, ато яны паб'юцца i вывірнуць мякіну. Арцёмаўка Міласл. Нагу ш чашычкі вывірнуў. Хвёдараўка Краснап.
ВЫВІСІЦЬ, дзеясл. Вывесіць. У волысьці аб'яўку вывісілі. Дзіснакіта Мсцісл. Красныя хлагі кыла хат вывісілі. Арцёмаўка Міласл. Аб'яўку ікуюсь вывісілі, нада пыглядзець. Палуж Краснап.
ВЬІВІСКА, -i, ж. Шыльда. A ныд лаўкыю вывіска: «Зялезныя таргоўля». Парадзіна Мсцісл. ✓ ВЫВІСЫДІСЬ, вывісца, вывісьціся, дзеясл. Вывесціся. Ах, якія харошыя niсклёнычкі вывіліся ў нашый ластывычкі пад акном. Ушакі Чэрык.
ВЫВІСЫДЬ, дзеясл. 1. Вывесці. Наша квакуха вывіла з пітнацыці яец дзьвінаццыць пісклёнкуў, a 'стальныя трі былі буўтуны. Арцёмаўка Міласл. Квакуха вывіла двынаццыць пісклят. Хвёдараўка Краснап. 2. Знішчыць, вывесці. H i знаю, як ета зністожыць чарвей з капусты; нада іх чым-нібудзь вывісьць. Арцёмаўка Міласл.
ВЫВІТРІЦЦА, дзеясл. Праветрыцца. Во ныкурылі! Адчыні дзьверы, хай хата вывітріцца. Парадзіна Мсцісл. ✓ ВЫВІХНУЦЬ, дзеясл. Вывіхнуць, звіхнуць. Во зяўнуў, аж чуць санкі ня вывіхнуў. Арцёмаўка Міласл.
ВЫВУХРЫЦЬ, дзеясл. Вывучыць, вымуштраваць. Бацька добра вывухріў сына пыхаць. Слаўнае Мсцісл.
ВЫВУЧЫЦЬ, дзеясл. Вывучыць. Адурэньне, колькі ён даў нам вывучыць! Мы ж не справімся. Пірагова Мсцісл.
ВЬІВЫЛІЦЦА, дзеясл. Вываліцца, вы* пасці. Вывылілысь днішча ў бочцы. Хвёдараўка Краснап. Надзелый-ка ў бырану кляцоў, ато некылькі вывылілыся, дык дренна скырадзіць. Слаўнае Мсцісл.
ВЬІВЫЛЫКЧЫ, вывылыч, дзеясл. Buвалачы, выцягнуць. Сьціпана вывылыклі з хаты. Палуж Краснап.
ВЫВЫРЫТ, -a, м. Выварат [i спод]. Oŭ, колькі вывырытыў пынадзелыла бура. Хвёдараўка Краснап. Бальшэй вывырыт ляжыць у лясу; нада йго парезыць ны бярь* веньні i вывезьць. Высокі Бор Краснап.
ВЫВЫРІЦІНЬ, -тня, м. Пярэварацень, ваўкалак [i выварат]. Аксен Гнатыў — вывыріцінь: ноччу ён воўкым бегыіць. Высокі Бор Краснап.
ВЬІВЬІРЫЦЬ, -i, ж. Выварат. Нопірік дарогі ліжала вялікыя вывырыць дубу, учырашнія буря вывірнула. Слаўнае Мецісл.
ВЫГА, -i, ж. Вага, журавель каля калодзежа. Сёньні ваду цігаць нечым: звалілыся выга. Прусіна Касцюк. Нільзя цяперь дыстаць біз вярёўкі вады з калодзіся, там выга пылумалысь, адна сыха толькі i стаіць, як сьвечка. Арцёмаўка Міласл. Пылумалыся наша выга, нечым будзіць цігаць ваду. Hoвыя Капачы Мсцісл.
ВЫГАВОРКА, -i, ж. Вымаўленне. Ен хуць i пы нашыму гаворыць, але выгаворка ў яго інакшыя, бываіць, што трудна слова пызнаць. Ушакі Чэрык.
ВЫГАДА, -ы, ж. Выгада, карысць. ё с ь ць выгада трымаць пародзістую скаціну. Лешчыйка Мсцісл.
ВЫГАДОУВЫЦЬ, дзеясл. Гадаваць, выхоўваць. Дыглідалі, выгадоўвылі, a йна памёрла. Высокі Бор Краснап.
ВЫГАЛІЦЬ, дзеясл. Выгаліць, паглліць. Добра ты яму выгаліў быраду. Студзянец Касцюк.
ВЫГАНКІ, -нак, мн. л. Выперадкі. Вн гнаўся на выганкі. Шарэйкі Касцюк.
ВЫГАР, -a i -y, м. Выгар, месца, дзе выгараў торф. У выгары шмат курап. Лютня Краснап.
ВЬІГАРНУЦЬ, дзеясл. Выгарнуць. Выгарні з печы попел, ато поўныя печка, Старае Сяло Мсцісл. Ідзі выгарні вугальле з печы. Касцюковічы.
ВЫГАРЭЦЬ, дзеясл. Выгараць, зліпяць ад сонца. Сьвітка выгарыла ад сонца. Старае Сяло Мсцісл.
ВЫГЛІД, -a i -y, м. Выгляд. На выглід іна дуже красівыя дзеўка. Слаўнае Мсцісл. Піліп хуць i балеў, але нічога мае выглід. Добрае Мсцісл.
ВЫГЛІДАЦЬ, дзеясл. 1. Выглядаць, мець выгляд. Як ты сёньні прыгожа выглідаіш! Ушакі Чэрык. Спадніца выглідае на мне цікава. Заполле Крыч. 2. Глядзець, чакаючы каго. Каго гэта ты, Мар'я, выглідаіш? Шыркі Раснян.
ВЫГЛІДНЫЙ, прым. Відны, які мае добры выгляд. А ён маіць выглідный від, выглідный чылавек. Высокі Бор Краснап.
ВЬ'іГЛІНЦЫВАНЫЙ, прым. Выглянцаваны. Сыпагі выглінцывыныі, хуць глядзісь у іх. Маластоўка Краснап.
ВЫГЛЫДЖЫНЫЙ, прым. Выгладжаны, выпрасаваны. Іна надзела толькі шго выглыджыную кохтычку. Арцёмаўка Міласл
Дадатковыя словы
абяўку, вьігл, маря, пабюцца
22 👁