ВУЗНАЦЬ, дзеясл. Пазнадь. Якей ты стаў, пряма ня вузнаць! Канічы Касцюк. ВУЗРОСЛЫ, прым. Дарослы. У майго суседа маліц ужо вузрослы. Канічы Касцюк. ВУЗЬДЗЁЧКА, -i, ж. Аброць [звычайна з цуглямі, раменная]. Твыя ж вузьдзечка ўжо пырвалыся. Бязводзічы Мсцісл. ВУЗЬЛЯК, -a, м. Памянш. ад вузёл. Зывяжы вузьляк. Васілеўка Хоцім. ВУКРОП, -y, м. Кіпень, вар. Вынь з neчы вукроп ды вылі ў цэбыр. Канахоўка Клім. ВУЛДЬІРЬ, -я, м. [Гуз, гузак, пухір]. Я ўдаріла аб прітылку лоб, ну такій ускочыў вулдырь, што вока ні відаць. Слаўнае Мсцісл. ✓ БУЛЕЙ, вульля, м. Вуллё. Пчолы нынасілі повін вулей мёду. Сохана Мсцісл. Зычыні доўж у вульлі. Цівецкая Красная. Пчолы дружна гудзяць кыла вульля. Сохана Мсцісл. ВУЛІЦА, -ы, ж. Вуліца. У нашый дзяреўні вуліца шырокыя. Андраны Раснян. Навучыце босьць бугыя, тады ня пройдзеш за ім na вуліцы. Добрае Мсцісл. Пайдзём на тэй бок вуліцы, ато тут ня пройдзеш. Касцюковічы. Абстраміла я яе на ўсю вуліцу, болей ня пойдзіць красьць. Пірагова Мсцісл. ВУЛКА, -i, ж. Вулка, невялікая вуліца [завулак]. Падвода праехыла ўсю вуліцу i зывярнула на вулку. Маластоўка Краснап. ВУЛОХВЫЦЦА, дзеясл. Гардзіцца, выстаўляць сябе, узносіцца. Нечыга там вулохвыцца, не вялікі пан. Хвёдараўка Краснап. ВУЛЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад вуліца. Вулычка дужа цесныя: дзьве падводы ні разьмінуцца. Маластоўка Краснап. Кыля Івана тыкая вулычка, што з калёсымі i разьмінуцца нельга. Царковішча Клім. ВУЛЬЛЯК, -a, м. Вуллё. Ясёп зьдзелыў новый вульляк. Касцюковічы. Кыля вульляка літаюць пчолы. Іванаўка Хоцім. ВУМ, -a, м. Розум. К чаму ён зрабіў ета, дзе яго вум быў? Добрае Мсцісл. Узыйшла мне на вум думка. Слаўнае Мсцісл. ВУМЯ, -я, н. Вымя. Цялёнка яшчэ слабыга туўкалі к вумю маткі, штоб ён мог ссаць. Арцёмаўка Міласл. Вумя ў каровы ўспухла. Андраны Раснян. ВУМНЫЙ, прым. [Разумны]. Іт, якей ты вумны! Валымар Раснян. Ганна — вумныя дзеўка. Бель Мсцісл. ВУН, часц. Вунь, там. Вун далёка цяпелца гарыць. Палуж Краснап. Сядзьця, дзеткі, вун там на кушэткі. Куркаўшчына Мсцісл. А вун i мыя хата. Валымар Раснян. ВУНА, часц. Вунь. Вуна йдзе Сёмка! Палуж Краснап. Вуна мой абіднік, ворыг мой лютый пашоў! Пірагова Мсцісл. ВУНІЯТ. -a, м. Абманнік, дрэнны чалавек. Біряжысь етыга вуніята, яшчэ цябе пыдвядзець. Маластоўка Краснап. ВУНЫЦЬКА, часц. Вун. Вуныцька ён айдзе ўжо апынуўся. Кокатава Мсцісл. ВУНЬ, чащ. Вунь. Вунь тэй самы чылавек зноў панёс пырасё. Мсцісл. Вытры вунь тым рушніком. Кокатава Мсцісл. ВУПЛУВАЦЬ, дзеясл. Выплываць. Як даў нырца, глядзім, аж ён ужо на другім канцыў вуплуваіць! Пірагова Мсцісл. ВУПРІЖ, -ы, ж. Вупраж. Кыня купіў, цяперь нада справіць вупріж i калёсы, ато так ні фасон езьдзіць без усяго. Слаўнае Мсцісл. ВУРАДНІК, -a, 'м. Ураднік. Пычаў eyраднік дашуківыцца. Парадзіна Мсцісл. ВУРЗНУЦЦА, дзеясл. Выцяцца, рэзнуцца. Як вурзнуўся аб камінь, дык чуць устаў. Кокатава Мсцісл. ВУРОДЗІНА, -ы, ж. Уродзіна, ненармалыіы, з фізічнымі недахопамі чалавек. Вуродзіну ету ніхто i ўзамуж ні возьміць. Высокі Бор Краснап., ВУРЧЭЦЬ, дзеясл. Бурчаць. Кот сядзіць ды вурчыць сабе. Палуж Краснап. А ты, коня, ня вурчы, II А ты, дзетка, сьпі, маўчы. 3 песні-калыханкі. Мсціслаў. ВУС, -а, м. Вус. Распусьціў ячмень вусы. Валымар Раснян. Зыйшла за сцэну, а там yci ныкрышыныя, з вусамі, падзелылі сабе борыды. Пірагова Мсцісл. ВУСЬЦЕНЬ, -я, м. Вусце. Кылі ў речку ўпыдае другая речка ці ручайка, дык ета месца называюць вусьцень. Касцюковічы. ВУСЬЦШЬНЯ, -i, ж. Уласнае імя Усціння, Юста. Пёкла з Вусьціньняй пашлі лён браць на сцелішча. Восаў Краснап. ВУТКА, -i, ж. Качка. Ахвотнік ужо зь яго — што слонка, што вутка — ні адрозьніць. Парадзіна Мсцісл. ё н ідзець, дык быццам вутка плывець. Галоўчыцы Клім. Рызьвялі столькі птаства розныга: i куры, i гуci, i вуткі, i індыкі. Ушакі Чэрык. ВУТРІНЯ, -i, ж. Ранняя служба ў царкве. Пірястоіла вутріню, а на 'бедні ні была. Палуж Краснап. ВУТРЫЧКОМ, прысл. Раніцою. Я ж ба вутрычком зайшоў. Хоцімск. ВУТЬІЧКА, -i, ж. Памянш. ад вутка. Ета вутычка нешта меньшы ўсіх вутык, а плавыіць як шыбка! Арцёмаўка Міласл. ВУУНЯНКА, -i, ж. бат. Грыб, ваўнялка. Вуўнянкі — г рыбы рызыватыга цьвету, ня дужа смачныя. Пірагова Мсцісл. ВУУРШШК, -а, м. Ручнік. Вун вісіць вуўршнік, вазьмі ды ўтріся. Іванаўка Хоцім. ВУУРШНІЧОК, -чка, м. Памянш. ад вуўршнік. Пыдай-ка вуўршнічок. Хвёдараўка Краснап. ВУХА, -a, н. Вуха. УЯнкі баліць вуха. Чыгрынаўка Раснян. ё н агрэў так здорава яго па вуху, што аж мне болесна стала. Добрае Мсцісл. ВУХАРЭЦ, -рца, м. Зух. Ен добры eyхарэц. Хвёдараўка Краснап. ВУХНАЛЁК, -ліка, м. Вухналік, цвічок для падковы. Прынясі сюды.мылаток i абцугі вухналёк з капыта вынуць. Куркаўшчына Мсцісл. ВУХНАЛЬ, -я, м. В ухналь, цвік прыбіваць падкову. Вухналь адзін выпаў, i падкова ляпыіць, нада весьць к кывалю. Зубоука Раснян
Дадатковыя словы
вўна, вўтьічка, вўха
37 👁