Старонка 101
◀ / 512 ▶
БЯРЭМЦА, -а, н. Памянш. ад бярэма. Прынёс бы бярэмца дроў у хату. Палуж Краснап. БЯРЭЧ, дзеясл. Берагчы, сцерагчы, пільнаваць. Я бірагу свой сад, бо калі ня будзіш бярэч, то нічога ня ўвідзіш — рыскрадуць. Іванаўка Хоцім. БЯСЁДА, -ы, ж. Вечарынка. У суседа сяньня бяседа нейкыя. Чыгрынаўка Раснян. Як зайду я ў бяседу, || А ў бяседзі стары сядзіць, || Ны каленіх гусьлі дзяржыць. З нар. песні, М. Г. 101. БЯСЁДЫВЫЦЬ, дзеясл. Бяседаваць [гутарыць], спакойна абменьвацца думкамі. Сідзяць сабе й бяседыюць паціху. Маластоўка Краснап. БЯСКЛОПЫТНА, прысл. Бесклапотна. Жывець ён зусім бесклопытна, бо ў яго ўсяго хапаіць. Добрае Мсцісл. Бясклопытна жывуць, што ім. Касцюковічы. БЯСКОНЬНІЦА, -ы, ж. Адсутнасць коней. Бясконьніца ў нашый дзяреўні — усі коні пыздыхалі. Брылёўка Краснап. БЯСПЛЕМІННЫЙ, прым. Бясплеменны, не маючы роду (без роду). Глядзім, ходзіць нечый бясплемінный жырябёнык, адбіўсь ад табуну. Пірагова Мсцісл. БЯСПРОМІЦЬЦЮ, прысл. Без аглядкі, не аглядаючыся. Сыбака пабегла двору бяспроміцьцю, так ёй ныклалі. Усцінавічы Краснап. БЯСПРОМЫХНА, прысл. Беспамылкова. Я жаніўся бяспромыхна і дужа здаволін сваёй сямьёй. Пірагова Мсцісл. БЯССКУСНЫЙ, прым. Нясмачны, без смаку. Ікая бясскусныя крупеня. Палуж Краснап. БЯССЛОЎНЫЙ, прым. Маўклівы. Бясслоўныя дзеўка: усі гаворяць, сьмяюцца, а йна сядзіць паціху. Палуж Краснап. БЯССОВІСНЫЙ, прым. Бессумленны. Бяссовісный чылавек; бяссовісныя дзеўка. Іванаўка Хоцім. БЯССОРЫМНА, прысл. [Бяссаромна]. Ты пуступіў бяссорымна; бяссовісный ты. Горкі Краснап. БЯССПОРНА, прысл. Бясспрэчна. Атдаў бясспорна, нічога ні скызаў. Высокі Бор Краснап. БЯСЦЭНЬНЯ, -я, н. Безцань. Зы бясцэньня ддаў. Палуж Краснап. БЯСЧЭСЬЦІЦЬ, дзеясл. Бясчэсціць, ганьбіць, сарамаціць. Ты хочыш перад людзямі бясчэсьціць мой двор. Пірагова Мсцісл. Бясчэсьцілі чылавека дырма: ён ні вінуватый. Палуж Краснап. БЯСЧЭСЬЦЯ, -я, н. Бясчэсце, ганьба. Я такога бясчэсьця ў сваёй хаце не дапушчу. Пірагова Мсцісл. Нады ж цярпець такога бясчэсьця. Чыгрынаўка Раснян. БЯСШКОДНА прысл. Без усякай шкоды. Хмара бясшкодна прайшла, а думаў — град будзіць. Горкі Краснап. БЯТЛАГА, -і, ж. Баклага. Невялікая, на паўвядра пасудзіна на ваду з двумя днамі і дзіркаю з боку, у клёпцы. Налі вады ў бятлагу і прынясі на поле. Крычаў. БЯШШТЭНЬНІК, -а, м. Малое дзіця без штаноў. Я ведыў яго, як ён яшчэ бяшштэньнікым хадзіў. Палуж Краснап. Бяшштэньнік ты! (у сэнсе блазен). Чыгрынаўка Раснян. В ВА, прыназ. У, ва. Ва льне зельля шмат — палоць нада. Мацутаўка Раснян. Сяньні Сымон нешта броіў ва сьне. Пабкі Раснян. ВАБА, -ы, ж. Прыманка. Етыя Ганна нейкія вабы даець ці што: усі хлопцы за ёю цігаюцца. Ракоўшчына Раснян. ВАБІЦЦА, дзеясл. Вабіцца, квапіцца. Людзі любяць усё прыгожае, ды ня ўсі адзінакыва вабяцца прыгожасьцю. Сохача Мсцісл. ВАБІЦЬ, дзеясл. Вабіць, заманьваць, прыманьваць. У нас ёсьць дзед, якей дужа лоўка ў гырлач ваўкоў вабіць. Хвёдараўка Краснап. ВАБНЫЙ, прым. Вабны, прыцягваючы сімпатыю [прывабны]. Вабный хлопіц вырас у Міхыся. Вабныя дзяўчына — на ўсю акругу такой ні знойдзеш. Зубаўка Раснян. ВАВА, -ы, ж. Агонь (дзіцячае). Ня йдзі да печы, ато ўкуся вава. Хвёдараўка Краснап. ВАВЕРКА, -і, ж. Вавёрка, векша. Я чуць сяньні вавёркі ні злавіў, зь веткі на ветку скыкала ды ашуснулась. Смолькі Касцюк. ВАВОЗ, -а, м. Крыты ход у падасець. Зачыні вавоз, каб карова ў падасець ні зайшла. Хоцімск. ВАГА, -і, ж. 1. Вага. Тут ні хыпае вагі, цэлых два хунты німа. Карабанава Касцюк. У ём вагі чатыры пуды. Бяседавічы Хоцім. 2. Значэнне. Нашыга ныстаўніка ўсі сяляне пыважаюць, кожнае слова яго для іх маіць вагу. Сохана Мсцісл. ВАГА, -і, ж. Вага, кол, якім штонебудзь падважваюць. Смаловыя пні вырываюць вагой. Тульдава Раснян. Нада вагою пыдняць ета, так ні падымеш. Хвёдараўка Краснап. ВАГНІВО, -а, н. Крэсіва для высякання агню. Вынь-ка сваё вагніво ды высечы вагню. Дубеец Касцюк. ВАГОН, -а, м. Вагон. Скокнуў з вагону ды й ногу вывіхнуў. Старае Сяло Мсцісл. ВАГУЛАМ, прысл. Агулам. Купляй вагулам усё за пяць рублёў. Слабада Раснян. Я прадаў жыта вагулым па 80 капеяк. Каменкі Раснян. ВАГЫМ, прысл. Паволі, паціху. Вядзі яго вагым, ня сьпішайся. Касцюковічы. ВАД, -у, м. 1. Спёка, гарачыня ўлетку. Ну і вад жа сяньні, хуць ты пасьледнію сарочку ськідай. Бяседавічы Хоцім. 2. Ужыва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶