іць тую цану, што ён аддаў зы яго. Добрае Мсцісл.
БЯЗЗЫСКНА, прысл. Беззваротна. Даў я яму пяцёрку бяззыскна, а ён яшчэ ніздаволін. Добрае Мсцісл.
БЯЗКРІЎДНА, прысл. Няўразна, безуразна [без крыўды]. Бязкріўдна зь ім абышоўсь: зыплаціў зы работу правілна. Высокі Бор Краснап.
БЯЗМЫСЬЛІНА, прысл. Несвядома. Нада прасьціць хлапцу правіннысьць: ён бязмысьліна ета зьдзелыў. Маластоўка Краснап.
БЯЗРУПЫТЛІВА, прысл. Бесклапотна. Я і сам ні прыдумаю, як можна так жыць бязрупытліва — ні аб чым ён ні клыпаціцца. Добрае Мсцісл.
БЯЗРУПЫТНА, прысл. Бесклапотна. Бязрупытна жыць нельга. Пушкова Касцюк.
БЯЗСУМНЫЙ, прым. Вясёлы. Іна нейкыя бязсумныя, ні пра што ні бядуіць. Вечна сьмяецца, бяссумный чылавек. Высокі Бор Краснап.
БЯЗУМІНКА, -і, ж. Тонкая дошка, менш цалі. Сяньні нарэзылі бязумінкі. Хвёдараўка Краснап.
БЯЗУМОЎНА, прысл. Безумоўна, без ніякай умовы. Бязумоўна, ён сыгласіўся са мною. Добрае Мсцісл.
БЯЗУСТАНЬНЯ, прысл. Нястомна. Я сяньня бязустаньня цэлы дзень работыў. Добрае Мсцісл.
БЯЗЬВЕСНЫСЬЦЬ, -і, н. Бязвеснасць, невядомасць. Мой сын з вайны прыпыдае недзе ў бязвеснысьці. Пячоры Касцюк.
БЯЗЬВЕЧЧА, -а, н. Бязвечча, калецтва. Нідаўна адзін хлопчык ны саломіну выкылыў сабе вока, а цяперь цярьпі такоя бязьвечча ўсё жыцьцё. Слаўнае Мсцісл.
БЯЗЬВЕЧЫЦЬ, дзеясл. Абязвечыць, акалечыць. Ты так б'еш сваіх дзяцей, што можаш іх 'бязьвечыць. Слаўнае Мсцісл.
БЯЗЬДЗЕЛЬЛЯ, -я, н. Бяздзелле, адсутнасць работы. Не найду я пы сабе работы, а ад бязьдзельля дужа тошна. Слаўнае Мсцісл.
БЯЗЬДЗЕЛЬНЫЙ, прым. Безработны. У нас тут ёсьць адзін бязьдзельный — паспрабуй, можа і наймецца, пыгывары зь ім. Пірагова Мсцісл.
БЯЗЬЛЕЦЦЕ, -я, н. Ліхалецце, неўраджайны год. Мінулы год можна назваць бязьлецьцем. Касцюковічы.
БЯЗЬЛЮДЗДЗЯ, -я, н. Бязлюддзе. Скушна жыць ны хутурах; бязьлюдздзя кругом, чылавека ў вочы ня ўвідзіш. Арцёмаўка Міласл. Нікчэмны чалавек. Ні чылавек ён, а бязьлюдздзя нейкыя. Хвёдараўка Краснап.
БЯЗЬМЕН, -а, м. Бязмен. У нас вясоў німа, мы ны бязьмен зьвешыім: ён пыднімаіць да пуда. Арцёмаўка Краснап.
БЯЛЕЙКІ, -аў, мн. л. Кросны для кужалю, для тонкага палатна. Бялейкі пыставіла — буду ткаць. Хвёдараўка Краснап.
БЯЛІЗНА, -ы, ж. Бялізна. Сёньня бялізну нада мыць. Тур'е Чэрык.
БЯЛІЦЬ, дзеясл. Бяліць, рабіць белым. Выткылі, а цяперь бяліць будзім. Чыгрынаўка Раснян. Сястрын жывот баліць, што некыму пылацён бяліць. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
БЯЛЬЛЁ, -я, н. Бялізна. Ізьдзелый атвару, бяльлё мыць нада. Татаршчына Мсцісл. Убяры аттуль бяльлё, ато куры абгажывыюць. Пірагова Мсцісл.
БЯЛЮГ, -а, м. Бяляк, заяц белы. Бялюг пабег. Бялюг дарогу перабег, будзе нішчасьця. Хвёдараўка Краснап.
БЯНТЭЖЫЦЬ, дзеясл. Бянтэжыць, збіваць з панталыку, дурыць. Дос табе яго бянтэжыць, ён і так зьбянтэжыный. Большая Дуброва Мсцісл.
БЯРВЕНЬНЯ, -я, н. зборн. Бярвенне. Трэба абчысаць бярвеньня, каб ня струхлелі за лета. Клімавічы. Каб не абсыпалась зімля ат сьцен погріба, яго аптынкывалі тонкім бярвеньнем. Сохана Мсцісл.
БЯРЕЗА, -ы, ж. Бяроза. Лі дарогі расьцець бярёза. Чыгрынаўка Раснян. Пыд бярёзый расьцець абабык. Хвёдараўка Краснап. Зы гарою бярёза вецьця гнець, || Там наша Мыланка вянкі ўець. З нар. песні, М. Г. 8.
БЯРЕЗУВІК, -а, м. Бярозавы сок. Паедзім у лес зьліваць бярёзувік, у мяне там дваццаць бярёз падсечына. Бяседавічы Хоцім. Вясною нада бярёзу падсеч, ды падставіць судно ны бярёзывік, ды квасу зьдзелыць зь яго, ато капусты скора ня будзіць ужу. Арцёмаўка Міласл.
БЯРЕМА, -а, н. Бярэмя. Ныбраў дроў цэлае бярема. Вазьмі дзіцёнка ны бярема. Дубеец Касцюк.
БЯРЕСТА, -ы, ж. Бяроста, бярозавая кара. Нарьві ад бярёзывый палкі там бярёсты, ёю хырашо печку пыдтапліваць, лучшы лучыны гарыць. Арцёмаўка Міласл. Вазьмі бярёзывую палку ды ныдзяры бярёсты. Слаўнае Мсцісл.
БЯРЖУН, -а, м. Высокі чалавек. Увыйшоў у хату бяржун некій — гылыва чуць ні да столі. Хвёдараўка Краснап.
БЯРНО, -а, н. Бервяно. Прівёз тоўстыя бярно зь лесу. Вародзькава Крыч. Ета бярно ны пыдваліну гадзіцца. Чыгрынаўка Раснян.
БЯРОЗА, -ы, ж. бат. Бяроза. Прыгожыя дзерыва бяроза; белыя, кучуравыя, раскідзістыя. Пірагова Мсцісл. Глядзі, якей мыладзенькі абабык лі бярозы. Сохана Мсцісл.
БЯРОЗАВІК, -у, м. Бярозавы сок. Будзім вясною атпівацца бярозавіку. Пірагова Мсцісл.
БЯРОЗКА, -і, ж. бат. Бярозка, трава павіліка, уюнок, павой. Бярозка — ета такія красычкі, якія сьцелюцца пы зямлі, яны буваюць белыя і розавыя. Пірагова Мсцісл. Бярозка ўецца пы ячменю. Хвёдараўка Краснап. Памянш. ад бяроза. Бярозка стаіць абвінутыя ў сьнег, што дзіцёнык у тулуп. Пірагова Мсцісл. Абапал дарогі растуць бярозкі. Смолькаўская Буда Бялынкав.
БЯРЭЗЬНІК, -у, м. Бярэзнік, беразняк, бярозавы лес. У нашым бярэзьніку сёліта многа абабык. Пірагова Мсцісл.
БЯРЭМА, -а, н. Бярэмя, ноша ў абхват рукамі. Прінясі бярэма дроў. Касцюковічы.
79 👁