ГАЙНО, н.—логово. Сьвіньні сьпяць у гайне (Сянно, Сен. р.).
ГАЙСАЦЬ, дзс. — бегать без дела. Ня трэба есьці даваць, хто гайсаў цэлы дзень (Громаць, Гар. р.).
ГАК, у, м.—1) излишек, расстояние. Да будзець пяць вёрст з гакам (Мікалаёва, Куз. р.); 2) шыпы в подкове. Гакі тупы, трэба йстрыць (Пятнікая, Беш. р.); 3) коса. Гакам косюць траву (Чырвоная Зорка, Чаш. р.).
ГАКАН, а м.—сильный толчек. Гакана даў добра (Доўгае, Беш. р.).
ГАКНУЦЦА, дзс.—удариться, стукнуться. Лбом аб вяршняк гакнуўся (Сьцяпанаўка, Куз. р.).
ГАКНУЦЬ, дзс.—рубануть. Як гакнуў тапаром па галаве (Бешанкавічы, Беш. р.).
ГАЛАВА, ж.—голова. Трымай галаву у холадзе, жывот у голадзе (Алексінічы, Сен. р.).
ГАЛАВЕНЬ, я, м. — головль Squalius cephalus L. Ай, галавень бальшэй! (Касачы, Лёз. р.). Галавенчыкі ходзяць лі самага берага (Падбярэзьзе, Віц. р.).
ГАЛАВЕШКА, ж. — головня. У полі курылася дзьве галавешкі (Замошша, Сен. р.).
ГАЛАДАВАЦЬ, дзс.—голодать. Ну і галадавалі той год! (Асінаўка, Беш. р.).
ГАЛАДОЎКА, ГАЛАДОЎЛЯ, ж. —голодовка, голодное время. І ў нас была галадоўка (Пустынкі, Сен. р.). У іхнам баку была галадоўля (Раманаўка, Сен. р.).
ГАЛАПУЗЫ—голобрюхий, одетый в рваную одежду. Чым ён ні галапузы—праз дзірку ўсё пуза сонцам сьвеціць (Котава, Сур. р.).
ГАЛАРУЧ—голыми руками. Не бяры галаруч, гарача (Селядцова, Беш. р.).
ГАЛАС, у, м.—крик. Нарабілі галасу на ўсю пожню, а каб за што было брахацца? (Картышы, Сір. р.).
ГАЛАСІЦЬ, дзс. — голосить, причитывать по покойнику. Ну й галасіла-ж дачка! (Навікі, Віц. р.).
ГАЛАШЭНЬНЕ, н. — голошение, плач по покойнику. Яна і да сьмерці ня кончыць свайго галашэньня (Язьвіна, Сір. р.).
ГАЛЕНЬ, я, м.—голик, веник, чаще истрепанный. Паўла зрабіў галень сабе й мне (Шарыпіна, Сен. р.).
ГАЛЕНЬНЕ, н.—бритье. Пакуль ён галеньне сканчыў—я воз сена адкасіў! (Дварэцк, Чаш. р.).
ГАЛЕРА, ж.—вид лодки, галера. Нашы галеры перацягнулі вашы талеры (Церабетаўка, Віц. р.).
ГАЛЕЦЬ, дзс. — нищать. Як прышло няшчасьце: пагарэла ўсё, дык і пачаў галець (Дабрамысьль, Лёз. р.).
ГАЛЕЧА, м.—бедняк, беднота, Гэты мужчына—галеча (Дзямідавічы, Чаш. р.).
ГАЛЁНКА, ж. — 1) голень. Алесь зваліўся з страхі і пераламаў галёнку (Пачаевічы, Чаш. р.); 2) гетры, вязаные чулки без низа прикрывающие голень. Галёнкі адзень, бо холодна (Александрова, Гар. р.).
ГАЛЁНЫ, аў м.—блестящие шнурки, нитки, которыми расшивали корсажи; галуны. Шнуроўка ўся расшыта была галёнамі (Мікалаёва, Куз. р.).
77 👁